ірландскі паліт. дзеяч, дыпламат, праваабаронца. Пасля пакарання смерцю бацькі за ўдзел у Ірландскім паўстанні 1916разамз маці пераехаў у Дублін. З 1919 або 1921 да 1937 у Ірландскай рэспубліканскай арміі, потым адвакат. Заснавальнік (1946) і лідэр Рэсп. партыі Ірландыі. У 1948—51 міністр замежных спраў. Дэп. парламента (1947—58). Старшыня Амністыі міжнароднай (1961—74) і Міжнароднага бюро міру (1968—74). У 1963—70 ген. сакратар Міжнар. камісіі юрыстаў (дзейнічала з 1952 у Зах. Берліне, наглядала за станам правоў чалавека ў Герм.Дэмакр. Рэспубліцы і інш.усх.-еўрап. краінах). Выступаў за выкананне правоў чалавека, раззбраенне і рух у абарону міру. У 1974—76 камісар ААН па Намібіі. Нобелеўская прэмія міру 1974 (разамз Э.Сата).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛЁЎ Сцяфан Барысавіч (н. 10.3.1926, в. Караблёва Шумяцкага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1986), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Адэскі політэхн.ін-т (1955). З 1957 на Мінскім з-дзе аўтам. ліній, у 1967—92 дырэктар Цэнтр.НДІ тэхнікі кіравання. Навук. працы па тэорыі стварэння аўтам. сістэм праектавання і аўтаматызацыі працэсаў кіравання вытв-сцю ў машына- і прыборабудаванні. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Автоматизация процессов подготовки производства. Мн., 1973;
Методологические основы разработки АСУ. Мн., 1975 (разамз Б.А.Собалевым, Я.А.Жаўняровічам);
Автоматизация технологической подготовки производства. Мн., 1982 (разамз С.М.Мірзоевым);
АСУ на промышленном предприятии: Методы создания: Справ. 2 изд. М., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЭЛ, Поўэл (Powell) Сесіл Франк (5.12.1903, г. Тонбрыдж, Вялікабрытанія — 9.8.1969), англійскі фізік, стваральнік навук. школы англ. фізікаў. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Замежны чл.АНСССР (1958). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1925), працаваў у Кавендышскай лабараторыі. З 1928 у Брыстольскім ун-це (з 1948 праф.). У 1952—61 дырэктар Еўрап. экспедыцыі па даследаванні касм. прамянёў у высокіх слаях атмасферы. Навук. працы па ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц і касм. прамянёў. Распрацаваў фатагр. метад даследавання ядз. працэсаў (метад ядз.фатагр. эмульсій). Адкрыў π-мезоны ў касм. прамянях (1947, разамз супрацоўнікамі). Нобелеўская прэмія 1950. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1968.
Тв.:
Рус.пер. — Исследование элементарных частиц фотографическим методом. М., 1962 (разамз П.Фаўлерам, Д.Перкінсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАЧЭ́НКА Галіна Гаўрылаўна (20.1.1924, в. Бярозаўка Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 12.2.1993),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1954), праф. (1983). Скончыла Астраханскі (1945) і Ленінградскі (1948) пед. ін-ты. З 1948 у Мін-ве асветы БССР. У 1953—93 у Бел.пед. ун-це (з 1966 заг. кафедры). Навук. працы па псіхолага-пед. асновах дашкольнага выхавання і праблемах адукацыі дашкольнікаў.
Тв.:
Задачи и упражнения по дошкольной педагогике. 2 изд. М., 1970 (разамз Т.М.Курыленка);
Развитие детей 6—7 лет и подготовка их к школе. 2 изд. Мн., 1982;
Педагогические ситуации в дошкольной педагогике. Мн., 1984;
Aufgaben und Übungen zur Vorschulpadagogik. 5 Aufl. Berlin, 1986 (разамз Т.М.Курыленка);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ Георгій Міхайлавіч (29.4.1934, с. Ківерычы Рамешкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 12.4.1997),
бел. вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу. Д-рхім.н. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1959). З 1975 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі (у 1988—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. тэхналогіі гаручых выкапняў, даследаванні хім. саставу і выкарыстанні тарфянога воску. Распрацаваў новыя спосабы вылучэння бітумаў з торфу і бурага вугалю, спосаб атрымання канцэнтратаў нафтавых меркаптанаў.
Тв.:
Эмульгирующиеся составы, содержащие торфяной воск (разамз Н.І.Лыч, Г.І.Крот) // Новые процессы и продукты переработки торфа. Мн. 1982;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАСЕ́НКА Мікалай Уладзіміравіч (н. 7.11.1952, в. Благаўка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў Гомельскі ун-т (1975). З 1975 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лазернай спектраскапіі, фізіцы і хіміі плазмы. Распрацаваў фіз. асновы лазерна-флюарэсцэнтнай спектраскапіі для дыягностыкі плазмы і ўстанавіў асн. заканамернасці і асаблівасці фіз. і хім. працэсаў для розных тыпаў плазмы.
Тв.:
Лазерная абсорбционная и флуоресцентная диагностика плазмы (разамз В.С.Бураковым, С.М.Райковым) // Журн прикладной спектроскопии. 1997. Т. 64. №3;
Plasma chemistry in laser ablation processes (разамз В.С.Бураковым, Н.А.Сапасценка) // Spectrochimica Acta. 2001. Part B. Vol. 56. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТКАЧЭ́НКА Анатоль Панцялеевіч (н. 5.10.1938, г. Кіраўск Луганскай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэлекамунікацый і тэлевізійных сістэм.Канд.тэхн.н. (1969), дацэнт (1974). Скончыў Ленінградскі электратэхн. ін-т сувязі (1962). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1992—97 праф.). Навук. працы па пытаннях кабельнага тэлебачання і лічбавага радыё- і тэлевяшчання, валаконна-аптычных лініях сувязі для рэпартажных комплексаў каляровага і кабельнага тэлебачання; па стварэнні дыягнастычных прылад для каляровых тэлевізійных прыёмнікаў. Адзін з аўтараў і навук. рэдактар энцыкл. даведніка «Бытавая радыёэлектронная тэхніка» (1995).
Тв.:
Цветное телевидение. Мн., 1981;
Телевидение и передача изображений. Мн., 1988 (разамз У.І.Кірылавым);
Англо-русский словарь по телевидению, аудио- и видеотехнике. 2 изд. Мн., 1999 (разамз У.М.Цацуліным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ХАНАЎ Андрэй Мікалаевіч (30.10.1906, г. Гагарын Смаленскай вобл., Расія — 8.10.1993),
савецкі матэматык і геафізік. Акад.АНСССР (1966, чл.-кар. 1939). Двойчы Герой Сац. Працы (1953, 1986). Скончыў Маскоўскі ун-т (1927). У 1935—58 у Ін-це тэарэт. геафізікі, з 1953 у Ін-це прыкладной матэматыкі АНСССР (з 1979 дырэктар). Адначасова ў 1928—89 у Маскоўскім ун-це. Навук. працы па выліч. і прыкладной матэматыцы, інфарматыцы, матэм. фізіцы, геафізіцы, тапалогіі. Дзярж. прэміі СССР 1953, 1976. Ленінская прэмія 1966.
Тв.:
Методы решения некорректных задач. 3 изд. М., 1986 (разамз В.Я.Арсеніным);
Уравнения математической физики. 6 изд. М., 1999 (разамз А.А.Самарскім).
Літ.:
А.Н.Тихонов // Успехи мат. наук. 1987. Т. 42, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАГО́ЛІН Пётр Міхайлавіч (н. 31.12.1923, с. Дзям’янаўка Кустанайскай вобл., Казахстан),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1969), праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1985). Скончыў Стаўрапольскі пед.ін-т (1949). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі АН Беларусі (заг. лабараторыі). З 1992 працуе ў Расіі. Навук. працы па стат. праблемах тэхн. кібернетыкі, ідэнтыфікацыі працэсаў і дынамічных аб’ектаў, сістэмах кіравання і аўтаматызацыі навук. даследаванняў. Распрацаваў асновы тэорыі імітацыйнага мадэліравання дынамічных сістэм і распазнавання вобразаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Автоматизация преобразования сложных форм графической информации. Мн., 1973 (разамз Э.М.Леановічам, У.П.Савенкавым);
Методы и средства обработки сигналов в дискретных базисах. Мн., 1987 (разамз Р.Х.Садыхавым, У.П.Шмярко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРКЕ́ВІЧ Алег Раманавіч (н. 10.10.1936. с. Старая Ляля Навалялінскага р-на Свярдлоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне механікі металапалімерных сістэм.Д-ртэхн.н. (1986), праф. (1997). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1959). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі (з 1971 заг. лабараторыі, адначасова з 1991 заг. аддзела). Навук. працы па даследаванні дысперснага стану палімерных матэрыялаў, аэрадынаміцы і электрафізіцы газадысперсных патокаў, фізіцы працэсаў плёнкаўтварэння і ўзаемадзеяння кампанентаў кампазіцыйных сістэм, структуры і ўласцівасцях пакрыццяў і кампазіцыйных матэрыялаў. Прэмія Савета Міністраў Беларусі 1981.