створана ў 1815 паводле рашэння Венскага кангрэса 1814—15 у зах.ч.Варшаўскага герцагства, што адышло да Прусіі. Пл. 28,9 тыс.км.2, нас. ў 1815 каля 776 тыс.чал., у 1871 — больш за 1,5 млн.чал. Цэнтр — г.Познань. Падзялялася на 2 рэгенцтвы, мела пэўную аўтаномію ў складзе Прусіі. Прускага караля прадстаўляў намеснік (да 1831). Дарадчым органам быў правінцыяльны сейм. Пасля паражэння паўстання 1830—31 аўтаномія П.в.к. абмежавана, а ў 1849 скасавана. Пачаўся працэс германізацыі, які ўзмацніўся ў 1880-я г. (гл.«Культуркампф»). Насельніцтва княства прымала ўдзел у Пазнанскім паўстанні 1848, падтрымала паўстанне 1863—64, што выклікала ўзмацненне рэпрэсій прускіх улад. Пасля 1-й сусв. вайны ў выніку Пазнанскага паўстання 1918—19 і паводле Версальскага мірнага дагавора 1919 увайшло ў склад адноўленай Польскай дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́СЫ,
група балцкіх плямён, якія насялялі ўзбярэжжа Балтыйскага м. паміж ніжнім цячэннем Віслы і Нёмана. Упамінаюцца ў пісьмовых крыніцах з 9 ст. З 10 ст. вялі барацьбу супраць прымусовай хрысціянізацыі. Да пач. 13 ст. складалі канфедэрацыю з 11 зямель. У 1230-я г. Тэўтонскі ордэн пачаў заваёўваць тэр. П., да 1283 іх землі былі захоплены і заселены ням. каланістамі; большасць насельніцтва знішчана, частка асімілявана. У 1270—80-я г. ўцалелая частка П. пасялілася каля Гродна і Слоніма. Узбр. барацьба П., у т. л.Мантаса паўстанне, адыгралі важную ролю ў зрыве крыжовых паходаў супраць славян і балтаў у 13 ст. У 1277 вял.кн.ВКЛТрайдзень з дапамогай П. адбіў аб’яднаны паход татар і ўладзіміра-валынскіх князёў. Паводле археал. звестак матэрыяльная культура П. і лета-літоўцаў мае агульныя рысы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«САСУНЦЫ́ ДАВІ́Д»,
«Давід Сасунскі», гераічны эпас армянскага народа. Упершыню запісаны ў 1874 Г.Срвандзцянам. Складаецца з 4 адгалінаванняў: «Санасар і Багдасар», «Мгер Старэйшы», «Сасунцы Давід» (гал.), «Мгер Малодшы».
Ствараўся на працягу стагоддзяў нар. казачнікамі-віпасанамі. На пачатку ўзнікнення ў аснове эпасу — паўстанне сялян 851 супраць зборшчыкаў даніны Арабскага халіфата ў Сасуне (Зах. Арменія). Гал. герой эпасу — Давід — мае некат. падабенства з кіраўніком паўстання. У эпасе знайшлі водгук і пазнейшыя гіст. падзеі. Асн. сюжэтная лінія — барацьба за вызваленне радзімы. Героі эпасу — носьбіты справядлівасці, мужнасці, гераізму, сапраўднага патрыятызму. «С.Д.» вызначаецца велічнасцю вобразаў, дынамізмам дзеяння, трапнасцю і лаканічнасцю мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУ́ЛМЕ (Skulme) Ота (8.8.1889, г. Екабпілс, Латвія —22.3.1967),
латвійскі жывапісец. Нар.маст. Латвіі (1959). Чл.-кар.АМСССР (1954). Вучыўся ў студыях Я.Розентала ў Рызе (1906—07), Р.Жукоўскага і К.Юона ў Маскве (1907—08), вучылішчы Штыгліца ў С.Пецярбургу (1909—14). У 1926—47 гал. мастак латв.Маст.т-ра імя Я.Райніса ў Рызе, у 1944—61 рэктар Латв.АМ Пісаў у сакавітай жывапіснай манеры нацюрморты, пейзажы, жанравыя карціны («Вандроўны музыкант», 1928), творы гісторыка-рэв. тэматыкі («Паўстанне каугурцаў», 1945). Аформіў больш за 250 спектакляў у т-ры імя Райніса, у т. л. «Агонь і ноч» Райніса (1947; Дзярж. прэмія СССР 1947).
Літ.:
Лацис Р. Отто Скулме. М., 1959;
Станковая и театральная живопись О Скулме с 1920 по 1963 г.: [Каталог]. Рига, 1964.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Афганістана. З канца 1930-х г. журналіст, аўтар празаічных і паэтычных твораў. З канца 1940-х г. у грамадска-паліт. руху «Віш зальміян» («Абуджаная моладзь»). На ўстаноўчым з’ездзе Народна-дэмакратычнай партыі Афганістана (НДПА) у 1965 абраны яе ген. сакратаром. Пасля расколу НДПА у 1967 узначаліў яе фракцыю «Хальк», з 1977 — зноў ген. сакратар аб’яднанай НДПА. Арышт Т. і яго паплечнікаў выклікаў 27.4.1978 паўстанне кабульскага гарнізона, якое скінула рэжым М.Дауда і прывяло да ўлады НДПА. З мая 1978 Т. — старшыня Рэв. савета Дэмакр. Рэспублікі Афганістан, адначасова яе прэм’ер-міністр. Спроба адхіліць ад пасады свайго намесніка ў партыі і ўрадзе Х.Аміна ў вер. 1979 скончылася арыштам Т. і яго забойствам у турме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІМІРЭ́СКУ (Vladimirescu) Тудор (каля 1780, с. Уладзімір у Валахіі, цяпер Румынія — 27.5.1827),
кіраўнік паўстання 1821 у Дунайскіх княствах. У рус.-тур. вайну 1806—12 камандаваў атрадам рум. добраахвотнікаў на баку Расіі. У студз. 1821 узначаліў сял.паўстанне ў Валахіі (ахапіла і ч. Малдовы), якое напачатку было накіравана супраць панавання ў краіне тур. стаўленікаў грэкаў-фанарыётаў, але стыхійна набыло характар антыфеад. вайны. 21.3.1821 У. заняў Бухарэст і пачаў правіць Валахіяй, але быў вымушаны дзяліць уладу з кіраўніком грэч. паўстанцаў А.Іпсіланці. У маі 1821 У. без бою здаў Бухарэст пераўзыходзячым сілам туркаў. Іпсіланці беспадстаўна абвінаваціў У. ў здрадзе, ён быў схоплены грэч. паўстанцамі і забіты. Яго імя было прысвоена рум. добраахвотніцкай пях. дывізіі, якая ў 1944—45 змагалася супраць ням.-фаш. войск. у складзе Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНГ САМРЫ́Н (н. 25.5.1934, в. Как, Камбоджа),
палітычны і дзярж. дзеяч Камбоджы (у 1976—89 Кампучыя). Чл.Нар. (да 1991 Нар.-рэв.) партыі Камбоджы з 1959; чл. яе Выканкома (з 1977), ген. сакратар (1981—91), ганаровы старшыня (з 1991) ЦК. Удзельнік узбр. барацьбы супраць праамер. рэжыму ген. Лон Нола (з 1970), пасля яго падзення (1975) у арміі рэжыму «чырвоных кхмераў»: паліт. камісар і камандзір дывізіі, нам.нач. штаба Усх.ваен. зоны (1976—78). У 1978 узначаліў паўстанневайск. часцей (падтрымана в’етн. войскамі) супраць улады Пол Пота. З канца 1978 старшыня ЦК Адзінага фронту нац. выратавання Кампучыі. Старшыня Нар.рэв. савета (1979—81), Дзярж. савета (1981—91) Камбоджы. Ва ўмовах фактычнага кантролю В’етнама над краінай і зацяжной грамадз. вайны з прыхільнікамі Пол Пота праводзіў курс на пабудову сацыялізму на в’етн. ўзор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОН ДУ ХВАН (н. 18.1.1931, прав. Кёнсан-Намдо, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Рэспублікі Карэя. Ген. (1978). Скончыў Карэйскую ваен. акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўд.-кар. войскамі ў Паўд. В’етнаме ў 1960-я г. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з паліт. канкурэнтамі. У маі 1980 узначаліў дзярж. пераварот, жорстка падавіў нар.паўстанне ў г. Кванчжу. У жн. 1980 прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканам. палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. З 1988 у адстаўцы. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы у г. Кванчжу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́Й I (6.7.1796, Царскае Сяло, цяпер г. Пушкін, Расія — 2.3.1855),
расійскі імператар [1825—55]. З дынастыі Раманавых. Трэці сын Паўла I. Ганаровы чл.Пецярб.АН (1826). З 1817 ген.-інспектар па інж. часці. Заняў трон пасля раптоўнай смерці свайго брата Аляксандра I. Задушыў паўстаннедзекабрыстаў. У 1826 стварыў «Трэцяе аддзяленне» асабістай яго імператарскай вялікасці канцылярыі, узмацніў цэнзуру. Правёў рэформы кіравання дзярж. сялянамі і фінансавую, выдаў указ аб абавязаных сялянах, увёў інвентарныя правілы ў зах. губернях (гл.Інвентарная рэформа 1840—50-х гадоў). Пры ім заснаваны многія навуч. ўстановы, у т. л.Горы-Горацкая земляробчая школа (1840, з 1848 земляробчы ін-т), Ваен. (1832, пазней Генштаба), Артыл. і Інж. акадэміі (1855). Разам з тым у час яго праўлення зведалі ганенне многія дзеячы культуры, у т. л. беларускай, абмяжоўвалася дзейнасць навуч. устаноў, зачыняліся «ненадзейныя», у т. л. ў 1832 Віленскі універсітэт. Афіцыйную ідэалогію тагачаснай Расіі вызначыла т. зв. тэорыя афіцыйнай народнасці — «самадзяржаўе, праваслаўе, народнасць». Пры М. I выдадзены «Збор законаў Расійскай імперыі», у 1837 адкрыты рух на першай у Расіі Царскасельскай чыгунцы. Урадам М. I разгромлены рэв. арганізацыі петрашэўцаў, кірыла-мяфодзіеўскага таварыства, задушаны нац.-вызв. рух на Каўказе (рух Шаміля), паўстанне 1830—31 у Польшчы, Беларусі і Літве; праводзілася русіфікацыя нярускіх народаў, зроблены захады па ўмацаванні сац. базы імперыі на землях Беларусі. На Полацкім царкоўным саборы 1839 ліквідавана грэка-каталіцкая (уніяцкая) царква, а яе вернікі далучаны да рус. праваслаўнай царквы. У 1840 канчаткова адменена дзеянне законаў ВКЛ (Статут ВКЛ 1588) і ўведзена агульнарас. заканадаўства. У знешняй палітыцы М. I імкнуўся да пашырэння ўплыву Расіі ў басейне Чорнага мора і на Балканах (гл.Руска-іранскія войны 19 ст., Руска-турэцкія войны 17—19 ст.); змагаўся супраць рэвалюцый у Еўропе, жорстка задушыў рэвалюцыю 1848—49 у Венгрыі. Крымская вайна 1853—56 і паражэнне ў ёй Расіі прывяло да краху яго ўнутр. і знешняй палітыкі.
Літ.:
Корнилов А.А. Курс истории России XIX в. М., 1993;
Платонов С.Ф. Лекции по русской истории. Ч. 1—2. М., 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРАМЛЕ́Й Юліян Уладзіміравіч (21.2.1921, Масква — 4.6.1990),
рускі гісторык-славіст і этнограф. Акад.АНСССР (1976, чл.-кар. 1966), д-ргіст.н. (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі ун-т (1950). З 1966 дырэктар Ін-та этнаграфіі АНСССР. Чл. выканкома (1970—80) і віцэ-прэзідэнт (з 1980) Міжнар. саюза антрапал. і этнагр. навук; чл. Бюро Адміністрацыйнага савета (1968) і віцэ-прэзідэнт (з 1982) Міжнар.т-ва этналогіі і фальклору Еўропы. Даследаваў сярэдневяковую гісторыю Харватыі: «Сялянскае паўстанне 1573 г. ў Харватыі» (1959), «Станаўленне феадалізму ў Харватыі» (1964); тэорыю этнасу і этнічных працэсаў, гісторыю першабытнага грамадства, тэарэт. пытанні і сучасную праблематыку этнагр. навукі: «Сучасныя праблемы этнаграфіі» (1981), «Нарысы тэорыі этнасу» (1983), «Тэарэтычная этнаграфія» (1984, на англ. мове), «Чалавецтва — гэта народы» (з Р.Р.Падольным, 1990) і інш. У этнагр. працах шырока выкарыстоўваў бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981, 1987.