(1865, с. Кантэміраўка Палтаўскай вобл., Украіна — 21.6.1918),
расійскі акцёр. З 1885 выступаў у т-рах Вільні, Растова, Новачаркаска, у 1890—1900 у Александрынскім т-ры (Пецярбург). З 1900 акцёр-гастралёр у правінцыяльных і сталічных т-рах. Яго мастацтва адметнае стыхійным тэмпераментам і адначасова натуральнасцю. Найб. блізкія яго дараванню былі героі моцных, неўтаймаваных страсцей і пачуццяў. Сярод лепшых роляў: Чацкі («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Нязнамаў («Без віны вінаватыя» А.Астроўскага), Рагожын («Ідыёт» паводле Ф.Дастаеўскага), Гамлет, Атэла (аднайм. п’есы У.Шэкспіра), Карл Моар («Разбойнікі» Ф.Шылера).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНІ́ЛАВА Ірына Мікалаеўна
(н. 10.9.1951, г. Гомель),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Працуе ў тэхніцы габелену. Асн. работы (усе з мужам А.Двараніным). трыпціх «Раніца», «Поўдзень», «Вечар» (1986—87), дыптых «Мой горад», «Маё Палессе» (1988—90) для аэрапорта, «Музыка» (1990—91), «Песня» (1991—93), «Музыка і тэатр» (1994) для муз. і маст.-навук. установы, «Песня пра зубра» (1995) для абл.драм.т-ра — усе ў Гомелі, «Кветкавая кампазіцыя» (1996) і інш. Творчая манера адметная вытанчанасцю кампазіцыі, эмацыянальнай выразнасцю, паэт. светаўспрыманнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЫЁК (Giauque) Уільям Фрэнсіс
(12.5.1895, г. Ніягара-Фолс, Канада — 29.3.1982),
амерыканскі фізікахімік. Чл.
Нац. АН ЗША (1936) і Амер. акадэміі мастацтва і навук (1950). Скончыў Каліфарнійскі ун-т у Берклі (1920), дзе і працаваў (з 1934 праф.). Навук. працы па вывучэнні тэрмадынамічных уласцівасцей рэчываў (кандэнсаваных газаў) пры звышнізкіх т-рах. Распрацаваў метад адыябатычнага размагнічвання для атрымання тэмператур ніжэй за 1 К (1927, метад магнітнага ахаладжэння) і дасягнуў т-ры 0,25 К (1933). Даказаў існаванне цяжкіх ізатопаў кіслароду17O і 18O (1929). Нобелеўская прэмія 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІМІ́ТРАЎ-МА́ЙСТАРА Уладзімір
(1.2.1882, с. Фролаш, Кюстэндзілская акруга, Балгарыя — 29.9.1960),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1952). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Сафіі (1903—10). Аўтар партрэтаў людзей з народа, сцэн сял. жыцця: «Нявеста» (1935), «Сям’я» (1938), «Дзяўчына з с. Шышкаўцы» (1937), «Дзяўчына» (1952) і інш. У яго карцінах з франтальнымі, нібыта распластанымі на плоскасці адлюстраваннямі, абагульненай манерай жывапісу, кантрастамі яркіх колеравых тонаў набылі маст. гучанне традыцыі балг.нар.мастацтва. Іл.гл. ў арт.Балгарыя.
Літ.:
Колев Б.В. Димитров-Майстора: Пер. с болг. М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯМІ́ДАВА Ала Сяргееўна
(н. 29.9.1936, Масква),
руская актрыса. Нар.арт. Расіі (1984). Скончыла Маскоўскі ун-т (1960), Тэатр. вучылішча імя Шчукіна (1964). Працавала ў Маск. т-ры драмы і камедыі на Таганцы (да 1991). Яе мастацтва вызначаюць інтэлектуальнасць, эмац. насычанасць пры знешняй стрыманасці і строгасці: Гертруда («Гамлет» У.Шэкспіра), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Федра («Федра» М.Цвятаевай) і інш. У кіно з 1957: «Дзённыя зоркі», «Іду да цябе», «Люстэрка», «Шчыт і меч», «Уцёкі містэра Мак-Кінлі» (Дзярж. прэмія СССР 1977), «Шклянка вады» (тэлевізійны) і інш. Стваральнік (1991) і кіраўнік прыватнага т-ра «А».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІ МУЗЫ́ЧНА-ДРАМАТЫ́ЧНЫ ГУРТО́К.
Існаваў у 1906—14 у Віцебску. Меў на мэце садзейнічаць развіццю ў горадзе муз. і драм.мастацтва. Сярод арганізатараў кампазітар і педагог М.Анцаў. Гурток аб’ядноўваў 150 прадстаўнікоў мясц. інтэлігенцыі. Уключаў муз. і драм. секцыі. За сезон (з кастр. да мая) праводзілася 20—30 муз. і тэатр. вечароў, пераважна праграмных. Муз. секцыя мела ў сваім складзе квартэт і сімф. аркестр. Выконваліся творы А.Моцарта, Л.Бетховена, М.Глінкі, П.Чайкоўскага, С.Рахманінава, Ф.Шапэна, арыі з опер Ж.Бізэ, рамансы Р.Шумана, А.Грачанінава. Драм. секцыя ставіла вадэвілі і камедыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКІЯ ЦА́РСКІЯ ВАРО́ТЫ,
помнік манум.-дэкар.мастацтва канца 17 ст. Створаны для Георгіеўскай (Юр’еўскай) царквы Віцебска. Драўляныя прамавугольнай формы вароты, упрыгожаныя разьбой і паліхромнай размалёўкай, уключаюць 6 утвораных расліннымі парасткамі клеймаў — рэльефных выяў святых на зялёным фоне. У двух верхніх клеймах традыц. кампазіцыя «Благавешчанне» заменена выявамі Сімяона Столпніка і Міколы Цудатворца, у ніжніх змешчаны 4 выявы евангелістаў з разгорнутымі Евангеллямі на каленях. Позы святых свабодныя, трактоўка адзення выяўляе формы фігур.
Захоўваюцца ў Нац.маст. музеі Беларусі.
Літ.:
Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.: [Альбом]. Мн., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІ (Vitti) Моніка [сапр.Чэчарэлі
(Cecciarelli) Марыя Луіза; н. 3.11.1931, Рым], італьянская актрыса. Скончыла рымскую Акадэмію драм.мастацтва (1953). Працавала ў т-рах Рыма і Мілана. Вядомасць прынёс удзел у фільмах М.Антаніёні 1960-х г. («Прыгода», «Ноч», «Зацьменне», «Чырвоная пустыня»),
дзе актрыса стварыла новыя для зах.-еўрап. кіно вобразы жанчын з бурж. асяроддзя, якія пакутуюць з-за ўсеагульнага адчужэння, што ператвараецца з сац. хваробы ў псіхічную. Здымалася таксама ў камедыйных і муз. фільмах: «Дзяўчына з пісталетам» (у сав. пракаце «Не прамахніся, Асунта!»), «Гасцінічны нумар», «Флірт» і інш. Працуе ў т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ТЫ
(ад лац. votum ахвяра, прынашэнне па абяцанні),
ахвяравальныя рэчы рэліг. ўжытку. Іх прыносілі ў касцёл як падзяку за выздараўленне ці з надзеяй на выздараўленне, як засцярогу ад няшчасця; развешвалі вакол цудатворных абразоў. Вотамі маглі быць малыя прадметы ў форме сэрца, рукі, нагі, вока або ў выглядзе жывёлы, птушкі і г.д. Часам воты аздаблялі залачэннем, гравіроўкай, чаканкай. На Беларусі многія воты з’яўляюцца творамі мастацтвамясц. чаканнага майстэрства 18—19 ст. Разнастайныя калекцыі іх знаходзяцца ў касцёлах фарным у Гродне, Троіцкім у Ружанах (Пружанскі р-н), францысканскім у Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ Уладзімір Рыгоравіч
(18.10.1901, руднік пры Багадухаўскай балцы, Данбас, Украіна — 13.7.1956),
расійскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1944). Скончыў Данскую (Растоў-на-Доне) кансерваторыю (1927). У 1932—56 муз. кіраўнік Рускага народнага хору імя Пятніцкага. На аснове традыцый рус.нар.муз.мастацтва стварыў індывід. стыль шматгалосай песні («Уздоўж вёскі», «Праводзіны», «Зялёнымі прасторамі», «I хто яго ведае», «Ой, туманы мае», «Руская прыгажуня» і інш., многія з якіх сталі народнымі). Дзярж. прэміі СССР 1942, 1946, 1952.