адна з галін металургіі па вытв-сці чыстых металаў, сплаваў, ферасплаваў, лігатур, металідаў і інш.хім. злучэнняў металаў. Прынцып М. (аднаўленне металаў з іх аксідаў алюмініем і інш. элементамі) адкрыты ў 1865 М.М.Бякетавым.
М. заснавана на аднаўленні аксідаў і інш. злучэнняў металаў элементамі, здольнымі ўтвараць аксіды тэрмадынамічна больш трывалыя, чым аксіды металаў, што аднаўляюцца; адбываецца з вылучэннем цяпла. У якасці аднаўляльнікаў звычайна выкарыстоўваюць магній (магніетэрмія), кальцый (кальцыетэрмія), алюміній (алюмінатэрмія; найб. пашырана ў прам-сці), крэмній (сілікатэрмія), бор (боратэрмія).
На Беларусі даследаванні па М. праводзяцца з 1965 у БПА. Распрацаваны асновы новага кірунку ў М. — металатэрмічнага метаду стварэння сінт. парашковых асяроддзяў для хіміка-тэрмічнай апрацоўкі металаў і сплаваў.
Літ.:
Самсонов Г.В., Перминов В.П. Магниетермия. М., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЫ́ЛАВЫ СПІРТ, метанол, драўняны спірт,
прасцейшы аднаатамны аліфатычны спірт, CH3OH. Упершыню вылучаны ў 1835 франц. хімікамі Ж.Б.Дзюма і Э.Пеліго з прадуктаў сухой перагонкі драўніны, сінтэзаваны ў 1857 П.Э.М.Бертло.
Бясколерная вадкасць са слабым пахам этанолу, tкіп 64,509 °C, шчыльн. 791 кг/м³ (20 °C). Добра раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. Спалучае хім. ўласцівасці слабой асновы і вельмі слабой к-ты. Кіслародам паветра пры 500—600 °C у прысутнасці каталізатара акісляецца да фармальдэгіду. У прам-сці атрымліваюць пераважна каталітычнай рэакцыяй з сінтэз-газу (гл.Газіфікацыя паліва). Выкарыстоўваюць як сыравіну для арган. сінтэзу (пераважна фармальдэгіду), як растваральнік. Моцны яд (уздзейнічае на нерв. і сасудзістую сістэмы), атручэнне магчыма пры прыёме ўнутр (смяротная доза для чалавека 30 г), удыханні пары і пранікненні праз скуру, ГДК 5 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУКЛЕАТЫ́ДЫ, нуклеазідфасфаты,
фосфарныя эфіры нуклеазідаў. Складаюцца з азоцістай асновы (звычайна пурынавай або пірымідзінавай), вугляводу рыбозы (рыбануклеатыды) ці дэзоксірыбозы (дэзоксірыбануклеатыды) і аднаго або некалькіх астаткаў фосфарнай к-ты. Уваходзяць у склад нуклеінавых кіслот, найважнейшых каферментаў і інш. біялагічна актыўных рэчываў. Нуклеазідтрыфасфаты — Н., што маюць 3 астаткі фосфарнай к-ты, з’яўляюцца макраэргічнымі злучэннямі, крыніцамі і пераносчыкамі хім. энергіі фасфатнай сувязі. Асобую ролю адыгрывае адэназінтрыфосфарная кіслата — універсальны акумулятар энергіі, які забяспечвае розныя працэсы жыццядзейнасці (сінтэз бялкоў, поліцукрыдаў, ліпідаў і інш.). Нуклеазідтрыфасфаты з’яўляюцца таксама субстратамі для сінтэзу нуклеінавых к-т. Да важнейшых рэгулятарных Н. адносяцца і іх цыклічныя формы. Свабодныя нуклеазідмонафасфаты ўтвараюцца шляхам сінтэзу або пры гідролізе нуклеінавых к-т, далейшае іх фасфарыліраванне прыводзіць да ўтварэння адпаведных нуклеазідды- і нуклеазідтрыфасфатаў. Распад Н. адбываецца пад уздзеяннем нуклеатыдаз і нуклеатыдпірафасфарылаз.
украінскі хімік. Акад.АН Украіны (1925), акад.АНСССР (1930, чл.-кар. 1928). Скончыў Новарасійскі ун-т у Адэсе (1896), дзе і працаваў. З 1904 праф. Юр’еўскага (Тартускага) ун-та, з 1908 Кіеўскага політэхн. ін-та, у 1913—32 — Горнага і Хіміка-тэхнал. ін-таў у Екацярынаславе (Днепрапятроўску). З 1927 дырэктар створанага па яго ініцыятыве Укр. ін-та фіз. хіміі (цяпер Ін-тфіз. хіміі Нац.АН Украіны імя П.). Навук. працы па тэрмадынаміцы рэакцый у растворах, тэорыі раўнаважных электродных працэсаў. Распрацаваў асновы электроннай тэорыі гетэрагеннага каталізу. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избр. тр. в области катализа. Киев, 1955;
Электрон в химии;
Избр. тр. Киев, 1956.
Літ.:
Ляликов Ю.С. Человек, который «видел» электроны. Кишинев, 1978.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫН (Валерый Іванавіч) (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт.асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.:
Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам);
Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разам з В.М.Драко, В.Р.Шапялевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ДАН (Яўген Аркадзевіч) (10.2.1932, г. Таронта, Канада — 2.1.1993),
бел. хімік-неарганік. Чл.-кар.АН Беларусі (1986), д-рхім.н. (1974), праф. (1985). Скончыў Чарнавіцкі ун-т (1955). З 1958 у БДУ, з 1965 у Ін-це агульнай і неарган. хіміі АН Беларусі (з 1976 заг. лабараторыі). Навук. працы па неарган. тапахіміі і хіміі паліфосфарных злучэнняў. Прапанаваў кінетычную мадэль іза- і анізатропнага распаўсюджвання фронту рэакцыі ў крышталях і абгрунтаваў магчымасць хім. ператварэння монакрышталёў паводле механізма аўтавагальных працэсаў. Распрацаваў тэарэт.асновы сінтэзу новых паліфосфарных злучэнняў, у т. л.крышт. солей ланцужковай трыфосфарнай к-ты.
Тв.:
Триполифосфаты и их применение. Мн., 1969 (разам з Л.І.Продан, М.Ф.Ярмоленкам);
Полифосфаты и минеральное питание растений. Мн., 1978 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСІ́ЧКА (Digitaria),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 350 відаў. Пашыраны ў трапічных і субтрапічных (пераважна ў Афрыцы) і часткова ў цеплаўмераных абласцях. На Беларусі 4 віды Р.: егіпецкая (D. aegyptiaca), звычайная, або лінейная (D. ischaemum), крывава-чырвоная (D. sanguinalis) і раснічастая (D. ciliaris). Трапляюцца на пясках, па берагах вадаёмаў, як пустазелле на палях.
Шмат-, радзей аднагадовыя травы выш. 10—80 см. Сцёблы моцна галінастыя каля асновы, прамастойныя або ляжачыя, часта чырванаватыя. Лісце лінейна-ланцэтнае. Агульнае суквецце — прамы колас з 2—20 пальчата сабраных коласападобных галінак на верхавінцы сцябла. Плод — зярняўка. Кармавыя, пераважна пашавыя расліны, некат. культывуюць у Паўд.-Усх. Азіі як збожжавыя злакі. Выкарыстоўваюць для барацьбы з эрозіяй, для замацавання пяскоў, насыпаў, стварэння газонаў. Салома ідзе на выраб паперы, цыновак, кошыкаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДУПЛІКА́ЦЫЯ (ад позналац. reduplicatio падваенне),
1) у лінгвістыцы, поўнае або частковае падваенне кораня, асновы ці цэлага слова, зрэдку пэўнага спалучэння гукаў, уласцівае мовам рознага ладу. Р. выконвае функцыі грамат. (утварэнне мн. л. назоўнікаў у некат. мовах: малайскае orang «чалавек» — orangorang «людзі»; значэнне перфекта ў лац. do «даю» — dedi «даў» і інш.); словаўтваральную («ой-ёй-ёй», «мяў-мяў»); экспрэсіўную (выражэнне значэнняў памяншальнасці: «дробненькі-дробненькі» інтэнсіўнасці: «хадзілі-хадзілі», «слабы-слабенькі»; эмацыянальнай рэакцыі: «Пойдзеце з намі?» — Не-не! або Так-так!»; экспрэсіўнай ацэнкі: «дурань-дурнем», «ручкі-шмучкі»); фразеўтваральную («плоць ад плоці», «лежма ляжаць»); стылістычную («А за возерам — лясы, лясы, лясы...»). У некат. бел. гаворках Р. экспрэсіўнага плана назіраецца ў суфіксах: «малюсесенечкі», «малюпасененечкі».
2) Р. ў генетыцы тое, што рэплікацыя.
Літ.:
Крючкова О.Ю. Редупликация как явление русского словообразования. Саратов., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САПРА́ЎДНЫЯ ВО́СЫ, грамадскія восы,
складкаватакрылыя восы (Vespoidea ці Vespidae),
надсямейства ці сям. насякомых атр. перапончатакрылых. Пашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На Беларусі больш за 25 відаў адзіночных, грамадскіх. восаў і шэршняў. Апыляльнікі раслін, знішчаюць шкодных насякомых, шэршні шкодзяць пчалярству.
Цела даўж. 8—30 мм, прадаўгаватае, голае або ўкрыта валаскамі. На брушку чорныя і жоўтыя палосы. Пярэднія крылы складваюцца ўдоўж. Вусікі ніткападобныя, у самцоў 13-, у самак 12-членікавыя. Пярэднягрудзі маюць дугападобную выразку, якая дасягае асновы крылаў. Жывуць у гнёздах (паўсфера з ячэйкамі ў адзін паверх, сфера з шматпавярховымі ячэйкамі ці інш.). Соты будуюць з «паперы», якую атрымліваюць з перажаваных і апрацаваных ферментамі расл. рэшткаў. Лічынак кормяць інш. насякомымі, пераважна вусенямі. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць аплодненыя маткі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́НСКІ (Пётр) (10.7.1795, в. Кена Віленскага пав. — 30.6.1881),
расійскі астраном і педагог. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1826). Д-р філасофіі (1817), праф. (1826). Скончыў Віленскі ун-т (1815), дзе і працаваў у 1818—19 і 1823—32. У 1820—22 удасканальваў адукацыю ў Парыжы. У 1825—43 дырэктар Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Навук. працы па назіральнай астраноміі, вывучэнні руху астэроідаў, планет і Месяца. Удзельнічаў у правядзенні астранома-геадэзічных вымярэнняў у Літве, Беларусі і Курляндыі. Аўтар падручніка «Асновы тэарэтычнай і практычнай астраноміі» (1826).
Літ.:
Библиография русской астрономической литературы 1800—1900 гг.М., 1968 (Тр. Гос. астроном. ин-та. Т. 37);
Матулайтите С.П. Астрономия в Вильнюсском университете во II половине XVIII в. — в начале XIX в. // Тр.АН Литовской ССР. Сер. А. 1969. Т. 1.