АНТАНЕ́ВІЧ ((Antoniewicz) Уладзімеж) (15.7.1893, г. Самбар Львоўскай вобл., Украіна — 1968),
польскі археолаг. Праф. (1920), правадз.чл. Польскай АН (з 1952). У 1925—33 выкладаў у Віленскім ун-це, у 1936—39 рэктар Варшаўскага ун-та і кіраўнік кафедры археалогіі. Вывучаў помнікі мезаліту на тэр.Зах. Беларусі. У 1934 удзельнічаў у навук. канферэнцыі ў Мінску. Аўтар прац па археалогіі, нар. мастацтве, музейнай справе, у т. л. даследавання пра залатыя рымскія соліды З—4 ст.Браслаўскага скарбу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТРАПАГЕ́ННЫЯ ФА́КТАРЫ,
рухальныя сілы, якія ўплываюць на прыродныя працэсы і паходжаннем звязаны з існаваннем і дзейнасцю чалавека. Сукупны ўплыў антрапагенных фактараў фарміруе антрапагеннае ўздзеянне на прыроду, што адбываецца ў комплексе з абіятычнымі і біятычнымі фактарамі і характарызуецца цеснай сувяззю і ўзаемазалежнасцю паміж імі. Адмоўнае і станоўчае значэнне антрапагенных фактараў для існавання жывых арганізмаў і чалавека выяўляецца на ўзроўні асобных экасістэм (найб. яскрава) і біясферы ў цэлым, улічваецца пры планаванні і распрацоўцы мерапрыемстваў па ахове прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕ́ЙКА (Аляксандр Фёдаравіч) (н. 13.2.1950, Мінск),
бел. вучоны ў галіне механікі трансп. сродкаў. Д-ртэхн.н., праф. (1994). Сын Ф.А.Апейкі. Скончыў БПІ (1972). З 1978 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па камп’ютэрным мадэліраванні, сінтэзе сістэм кіравання і аптымізацыі трансп. сродкаў.
Тв.:
Теория поворота гусеничных машин. М., 1984 (разам з В.У.Гуськовым);
Методы моделирования систем с сосредоточенными параметрами // Применение математических методов и ЭВМ: Вычислительные методы проектирования оптимальных конструкций. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПУ́РЭ (Apure),
рака ў Венесуэле, левы прыток р. Арынока. Даўж. 1580 км, пл.бас. 147 тыс.км². Пачынаецца з Кардыльеры-дэ-Мерыда, цячэ з З на Упа раўнінах Льянас-Арынока, упадае ў Арынока некалькімі рукавамі. Паўнаводная ў перыяд дажджоў (з мая да лістапада). Бурныя паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс.м³/с. Суднаходная на 600 км, у перыяд дажджоў — на ўсім працягу. На Апурэ гарады Брусуаль, Сан-Фернанда-да-Апурэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́СКАЯ У́НІЯ 1579,
пагадненне пра аб’яднанне валонскіх правінцый на Пд Нідэрландаў (Эно, Артуа, Дуэ), заключанае па ініцыятыве рэакц. каталіцкага дваранства. У выніку на пэўных умовах аднаўлялася ісп. панаванне над правінцыямі. Накіравана фактычна супраць нац.-выз. вайны з Іспаніяй у ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі 16 ст. У адказ сем рэв. правінцый на Пн Нідэрландаў заключылі Утрэхцкую унію. Аформлена 6 студз. ў Арасе (прав. Артуа); пазней да Аранскай уніі далучыліся прав. Ліль, Аршы і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДА́ШНЯ,
на Беларусі ў 18 — 1-й пал. 19 ст. прадпрыемства па вытв-сці ардашу (вышэйшага гатунку паташу), які выкарыстоўвалі ў вырабе шкла, мыла, сукна, фарбаў, фарфору, пры апрацоўцы скур, адбельванні тканін і інш. На ардашні было 6—9 медных і жал. катлоў, кадкі для драўнянага попелу, з якога выраблялі ардаш; працавалі 9—10 чал. У 1740—80 ардашні найб. пашыраны ў Крычаўскім, Прапойскім, Чачэрскім староствах, Быхаўскім, Копыскім, Любавіцкім графствах, Гродзенскай эканоміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРДЫНА́ЦЫЯ» 1638, «Ардынацыя войска Запарожскага рэестравага»,
пастанова сойма Рэчы Паспалітай пра абмежаванне правоў казацтва пасля сялянска-казацкага паўстання 1637—38 на Украіне. «Ардынацыя» абмяжоўвала прывілеі рэестравых казакоў, скасоўвала пасаду гетмана, адмяняла выбарнасць есаулаў і палкоўнікаў; замест гетмана соймам назначаўся камісар, які ажыццяўляў вайсковую і судовую ўладу. У рэестры (на дзярж. службе) было пакінута 6 палкоў па 1 тыс.чал., астатнія пераводзіліся ў паспалітых казакоў (сялян). «Ардынацыя» страціла значэнне пасля вызв. вайны на Украіне 1648—54.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЕКІ́Н (італьян. Arlecchino). традыцыйны персанаж італьянскай камедыі дэль артэ; слуга-прастак, нязграбны цяльпук, які сваімі недарэчнымі паводзінамі заблытваў інтрыгу камедыі. У сярэдзіне 17 ст. ў Францыі — вобраз хітрага, дасціпнага плеткара, які актыўна ўдзельнічаў у развіцці дзеяння. Далейшая змена маскі арлекіна адбывалася па-за камедыяй дэль артэ. У 18 — пач. 19 ст. ў Францыі арлекін — вытанчаны любоўнік, шчаслівы сапернік персанажа нар.т-ра П’еро.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЗДО́Ў (Георгій Мікалаевіч) (н. 5.10.1949, г. Баранавічы),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1994). Скончыў БДУ (1971), працуе ў ім, з 1994 на пасадзе прафесара. Навук. працы па электрадынаміцы і акустыцы анізатропных асяроддзяў, уласцівасцях гіратропных і біанізатропных матэрыялаў. Распрацаваў аператарныя метады рашэння прамых і адваротных гранічных задач у электрадынаміцы суцэльных асяроддзяў, уключаючы выпадак рухомых асяроддзяў.
Тв.:
Эволюционные операторы электромагнитных волн в кристаллах. Ч. 1—3 // Кристаллография. 1990. Т. 35, вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫСАГЛЕ́БСКІ (Леанід Аляксандравіч) (н. 6.4.1912, г. С.-Пецярбург),
бел. фізік-тэарэтык. Д-р фізіка-матэм. н. (1970), праф. (1972). Скончыў ун-т імя Стафана Баторыя ў Вільні (1938). З 1944 у БДУ. Навук. працы па квантавай механіцы, атамнай і ядзернай фізіцы, вывучэнні імавернасцяў забароненых радыяцыйных пераходаў атамаў, ядраў і электроннай канверсіі гама-выпрамянення. Распрацаваў рэлятывісцкую тэорыю элементарнай часціцы, якая можа знаходзіцца ў адвольных спінавых станах.