«ТАЦЦЯ́НКА»,
бел. нар. танец. Муз. памер 2/4. Тэмп умераны, пераходзіць у жвавы. Выконваецца парамі і адной дзяўчынай — Таццянкай. Хлопцы па чарзе спяваюць куплеты аднайм. песні і танцуюць перад дзяўчынай, якая дэманструе абыякавасць да іх, потым выбірае аднаго з хлопцаў, былая партнёрка якога становіцца чарговай Таццянкай. Зафіксаваны ў канцы 19 ст. ў Дзісненскім павеце.
І.М.Хвораст.
т. 15, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)