адкрытае акцыянернае т-ва (ААТ) па вытворчасці буд. матэрыялаў. Утворана 3.6.1994 на базе вытв. аб’яднання «Мінскбудматэрыялы», якое дзейнічае з 1975 як шматгаліновае прадпрыемства. У яго ўвайшлі камбінат буд. матэрыялаў (галаўное прадпрыемства) і заводы: керамічны (дзейнічаў з 1902 як арцель па вытв-сці глінянай цэглы), мінералаватных вырабаў, «Будфарфор» (усе ў Мінску), а таксама кар’ераўпраўленне «Гайдукоўка» (з 1995 горны цэх, г.п. Радашковічы) і цагельны завод «Студзёнка» (закрыты ў 1981). Асн. прадукцыя (1998): цэгла, плітка для ўнутр. абліцоўкі сцен, для падлогі, чарапіца, мінералаватныя будаўнічыя маты, сан.-тэхн. абсталяванне, наборы кафлі для печаў і камінаў, арх. кераміка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЭ́МНІЮ КАРБІ́Д, карбарунд,
хімічнае злучэнне крэмнію з вугляродам, SiC.
Бясколерныя крышталі з алмазным бляскам (пры наяўнасці прымесей мае зялёны, цёмна-шэры ці чорны колер). Тугаплаўкі (tпл 2830 °C, плавіцца з раскладаннем); па цвёрдасці саступае толькі алмазу і карбіду бору; паўправаднік. Хімічна ўстойлівы: не ўзаемадзейнічае з к-тамі (акрамя канцэнтраваных плавікавай і азотнай), растворамі шчолачаў. Атрымліваюць узаемадзеяннем дыаксіду крэмнію з вугалем пры 1600—2800 °C, крэмнію з вугляродам пры т-ры вышэй за 1150 °C. Выкарыстоўваюць як абразіўны матэрыял для шліфавальных кругоў, брускоў, як кампанент вогнетрывалых матэрыялаў, для вырабу варыстараў, паўправадніковых дыёдаў і фотадыёдаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАДАЛО́ГІЯ І ТЭО́РЫЯ ЛІТАРАТУ́РЫ,
раздзел літаратуразнаўства. Метадалогія выпрацоўвае метады і агульныя прынцыпы вывучэння л-ры. Тэорыя літаратуры даследуе прыроду і грамадскую функцыю літ. творчасці, асаблівасці вобразнага адлюстравання рэчаіснасці, структуру ліг.-маст. твора, літаратурны працэс; аналізуе своеасаблівасць л-ры як асобнай формы духоўнай дзейнасці людзей; вывучае спецыфіку маст. л-ры (асаблівасці зместу і формы), прыроду жанравых форм і іх адметнасць; вызначае асаблівасці маст. метадаў, плыней і кірункаў; распрацоўвае пытанні стылістыкі, вершаскладання і інш. Некаторыя даследчыкі разглядаюць метадалогію літ.-знаўстваяк асобную навук. дысцыпліну. Пра развіццё М. і т.л., у т. л. на Беларусі, гл. ў арт.Літаратуразнаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАПАЎНЯ́ЛЬНІКІ,
высокадысперсныя парашкападобныя і валакністыя рэчывы, якія ўводзяць у састаў сумесей пры вытв-сці гумы, пластычных мас, фарбаў, інш. матэрыялаў з мэтай надання ім неабходных уласцівасцей, палягчэння перапрацоўкі і змяншэння кошту. Н., што паляпшаюць уласцівасці матэрыялаў, наз. ўмацавальнымі (актыўнымі), валакністыя і ліставыя наз. таксама арміравальнымі.
Пры вырабе гумы як Н. выкарыстоўваюць сажу, мел, тальк, слюду, дыаксід крэмнію і інш. рэчывы, што паляпшаюць якасць гумы, пры вырабе пластмасы — драўняную муку, азбест, шкловалакно, графіт і інш., для лакафарбавых матэрыялаў — барыт, гіпс, бетаніт, слюду і інш.Як Н. выкарыстоўваюць таксама тэхн. вуглярод, каалін, хім. валокны, монакрышталічныя валокны некаторых металаў («вусы»), тканіну, паперу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЙСТРАХ Ігар Давыдавіч (н. 27.4.1931, г. Адэса, Украіна),
расійскі скрыпач. Засл. арт. Расіі (1968). Нар.арт. Расіі (1978). Нар.арг.СССР (1989). Сын і вучань Д.Ф.Ойстраха. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1955), у 1958—75 выкладаў у ёй. З 1957 саліст Маскоўскай філармоніі. Выступае і як ансамбліст. Першы выканаўца многіх твораў айч. і замежных сучасных кампазітараў, у т. л. прысвечаных яму. Адначасова выступае як альтыст і дырыжор. Найб. вядомы яго дырыжорскія інтэрпрэтацыі твораў Л.Бетховена. Ганаровы чл. т-ваў Бетховена ў Боне і Э.Ізаі ў Бруселі. Лаўрэат Міжнар. конкурсу скрыпачоў імя Г.Вяняўскага (Познань, Польшча, 1952).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАЛКО́ЎНІК,
воінскае званне старшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў, у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі званню П. адпавядае lieutenant colonel, у ФРГ — Oberstleutnant. Уведзена ў Еўропе ў 17 ст.; у Расіі спачатку як пасада, потым як званне (чын) пам.палкоўніка (камандзіра палка). У казацкіх войсках у 1885—1917 званню П. адпавядаў чын вайсковага старшыны. У СССР уведзена ў 1939. У ВМФ званню П. адпавядае званне капітана 2-га рангу. У Рэспубліцы Беларусь званне П. існуе і для асоб, якія знаходзяцца на службе ў КДБ, МУС і інш. сілавых структурах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЫГАРСКІ́Т (назва ад Палыгорскага радовішча на Урале),
гліністы мінерал падкласа ланцуговых сілікатаў, водны сілікат магнію, Mg2Al2[Si8O20](OH)2∙8H2O. Мае пераменны хім. састаў. Крышталізуецца ў рамбічнай, радзей манакліннай і трыкліннай сінганіях. Утварае зблытана-валакністыя, зямлістыя, губкава-валакністыя, ліставатыя агрэгаты. Колер белы з жаўтавата-шараватымі адценнямі. Цв. 2—3. Шчыльн. 2—2,3 г/см³. Трапляецца ў корах выветрывання магнезіяльных парод, у выглядзе тонкіх налётаў і праслояў у трэшчынах, як дамешак мантмарыланітавых і інш. глін, мергеляў, вапнякоў. Выкарыстоўваецца для свідравальных раствораў, як цепла- і гукаізаляцыйны матэрыял, сарбент і каталізатар у нафтахіміі; у металургічнай, атамнай прам-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІЕЛАНЕФРЫ́Т (ад грэч. pyelos лаханка + nephros нырка),
інфекцыйна-запаленчае захворванне лаханкі і парэнхімы ныркі з пераважным пашкоджаннем яе прамежкавай тканкі. Узбуджальнікі П. — стрэптакокі, стафілакокі, сінягнойная палачка і інш. Развіваецца яксамаст. захворванне або на фоне хвароб мочапалавой сістэмы (напр., мочакамянёвая хвароба), як ускладненне пасля грыпу, запалення лёгкіх і інш. Бывае ў цяжарных жанчын. Адрозніваюць П. востры і хранічны. Прыкметы вострага: дрыжыкі, т-ра цела да 40 °C, моташнасць, ірвота, боль у паясніцы, мышцах, лейкацыты ў мачы. Пры хранічным П. — слабасць, хуткая стамляльнасць, ацёчнасць твару, расстройствы мочаспускання, у мачы лейкацыты і бактэрыі; бывае нырачная недастатковасць. Лячэнне тэрапеўт. і хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАПА́Н,
насычаны аліфатычны вуглевадарод, C3H8. Бясколерны газ без паху tкіп -42,07 °C. Раствараецца ў вадзе, бензоле, хлараформе. Сумесі з паветрам (2,3—9,5% П. па аб’ёме) выбухованебяспечныя. Змяшчаецца ў нафтавых і прыродных газах, у газах нафтаперапрацоўкі. Утвараецца пры сінтэзе вуглевадародаў паводле метаду Фішэра—Тропша. Піролізам П. атрымліваюць прапілен і этылен, нітраваннем — нітраметан. Выкарыстоўваюць як растваральнік пры дэпарафінізацыі нафты, у вытв-сці сажы, як холадагент у прамысл. халадзільніках, бяздымнае маторнае паліва для аўтамабіляў і быт. газ (у сумесі з бутанам) і інш. Шкодна ўплывае на ц. н. с., ГДК 300 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЦЯ́ГЛАСЦЬ,
уласцівасць матэрыяльнага цела займаць пэўную частку прасторы, валодаць прасторавымі памерамі (мець даўжыню, шырыню, вышыню). Вырашае ўзаемасувязь элементаў або часцей цел, момант іх адноснай устойлівасці; можа параўноўвацца па велічыні.
У гісторыі філасофіі П. разглядалася як атрыбут матэрыяльнай субстанцыі і нярэдка атаясамлівалася з самой прасторай. Франц. матэрыялісты 18 ст. Р.Дэкарт, Т.Гобс лічылі П. сутнасцю матэрыі. Для свайго тлумачэння П. патрабуе матэрыяльнага цела, без яго яна пустая абстракцыя. У матэматыцы дакладнае ўяўленне аб адрозненні геам. уласцівасцей прасторы, такіх, як П. і форма, ад яго фіз. уласцівасцей было дасягнута пасля адкрыцця неэўклідавых геаметрый.