грамадска-паліт. і літ. штотыднёвая газета. Выдавалася з 24.12.1920 да 8.7.1921 у Вільні на бел. мове. Рэдактар-выдавец М.Гарэцкі. Асн. ўвагу аддавала паліт. і эканам. становішчу Зах. Беларусі, пашырала ідэі нац.вызв. руху. Выкрывала палітыку бурж.памешчыцкіх колаў, уздымала зямельнае пытанне, змагалася за бел. культуру і асвету. Згуртавала вакол сябе значныя літ. сілы. На яе старонках з апавяданнямі і публіцыст. артыкуламі выступалі Гарэцкі (пад псеўданімамі А.Мсціслаўскі, Дзед Кузьма і інш.), А.Луцкевіч, М.Краўцоў (Косцевіч), Л.Родзевіч, І.Канчэўскі, Ю.Лістапад, з вершамі І.Дварчанін, С.Шыманоўскі, К.Сваяк, П.Прадуха і інш. Друкаваліся творы К.Лейкі, П.Простага, С.Рак-Міхайлоўскага, М.Чарота, творы з фалькл. збораў А.Сержпутоўскага, нар. песні з Сакольшчыны. Змяшчала матэрыялы па пытаннях развіцця тэатра, выяўл. мастацтва, л-ры, гісторыі бел. культуры. Выйшла 27 нумароў. Забаронена польск. ўладамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́СКЕ (Noske) Густаў (9.7.1868, г. Брандэнбург, Германія — 30.11.1946),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1886 член С.-д. партыі Германіі, у 1893—1918 рэдагаваў шэраг с.-д. газет. У 1906—18 дэп. рэйхстага, дзе лічыўся спецыялістам па ваен., марскіх і калан.пытаннях. У Лістападаўскую рэвалюцыю 1918 губернатар г. Кіль, потым чл. Савета нар. упаўнаважаных, адказны за армію і флот (снеж. 1918 — люты 1919); кіраваў задушэннем паўстання «Спартака саюза» ў Берліне (студз. 1919) і ліквідацыяй Брэменскай сав. рэспублікі. У лют. 1919 — сак. 1920 міністр рэйхсвера, за пасіўнасць у час Капаўскага путчу 1920 членамі сваёй партыі змушаны пайсці ў адстаўку. У 1920—33 обер-прэзідэнт прускай прав. Гановер. У 1939 і 1944 зняволены нацыстамі. Аўтар твораў «Якім я стаў» (1919), «Ад Кіля да Капа. Да гісторыі германскай рэвалюцыі» (1920), «Перажытае з узвышэння і падзення дэмакратыі» (1947) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПО́ЛОЦКИЕ ЕПАРХИА́ЛЬНЫЕ ВЕ́ДОМОСТИ»,
выданне, орган Полацкай правасл. духоўнай кансісторыі. Выдаваліся штотыднёва ў 1874—1917 у Віцебску на рус. мове. Прызначаліся для Полацкай праваслаўнай епархіі, якая тады тэрытарыяльна адпавядала Віцебскай губ. Мелі афіц. і неафіц. аддзелы. У афіц. аддзеле друкаваліся пастановы і распараджэнні ўрада і мясц. улад па царк. справах, рашэнні і справаздачы Сінода, аб’явы і распараджэнні кансісторыі; у неафіц. — матэрыялы, прысвечаныя гісторыі і традыцыям правасл. царквы на Віцебшчыне, гісторыі асобных храмаў і манастыроў, біягр. нарысы і ўспаміны пра царк. дзеячаў, рэцэнзіі на асобныя працы і агляды друку па пытанняхцарк. гісторыі і жыцця, агляды і рэкламы царк. і свецкай л-ры. Шмат увагі аддавалася паказу дзейнасці правасл.царк. брацтваў, што аднавіліся на Віцебшчыне ў 1860-я г., Віцебскага к-таправасл. місіянерскага т-ва, ролі правасл. царквы ў развіцці адукацыі на Віцебшчыне. У 1995 выданне адноўлена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАВАВА́Я ДАПАМО́ГА.
дагаворы аб прававой дапамозе, дагаворы, якія заключаюцца дзяржавамі па пытаннях супрацоўніцтва ўстаноў юстыцыі (судоў, органаў натарыяту, пракуратуры), па аказанні юрыд. дапамогі па цывільных, сямейных і крымін. справах. У СНД прынята Мінская канвенцыя аб П.д. і прававых адносінах (1993). Беларусь мае таксама дагаворы аб П.д. з шэрагам інш. замежных дзяржаў. Мэта дагавораў — забеспячэнне ўзаемнага прызнання і захавання маёмасных і асабістых правоў грамадзян адной дзяржавы на тэр. другой дзяржавы. Дагаворы рэгулююць пытанні супрацоўніцтва паміж установамі юстыцыі, прававой абароны, вызначэння кампетэнцыі судоў і прымянення права, працэсуальных правоў іншаземцаў, выканання даручэнняў аб П.д., прызначэння і выканання рашэнняў па цывільных, сямейных справах, прызнання і перасылкі дакументаў, выдачы злачынцаў і г.д. Паводле дагавора П.д. грамадзяне адной дзяржавы карыстаюцца на тэр. другой дзяржавы такой жа абаронай іх асабістых і маёмасных правоў, як і ўласныя грамадзяне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ Пётр Дзмітрыевіч (20.12.1919, в. Падоры Шумілінскага р-на Віцебскай вобл. — 20.2.1977),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1968), праф. (1968). Засл. дз. нав. Беларусі (1975). Скончыў Рэсп.парт. школу пры ЦККПБ (1948), БДУ (1949), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1955).З 1955 у Мінскім ін-це нар. гаспадаркі. З 1957 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1967 у выд-ве «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя» (нам.гал. рэдактара). З 1973 дырэктар Ін-та філасофіі і права АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях дыялектыкі як тэорыі пазнання, логікі, філас. праблемах прыродазнаўства. Адзін з аўтараў і рэдактараў кн. «Навука: арганізацыя і кіраванне» (1977). Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Философские основы эволюционного учения Дарвина. Мн., 1959;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ (Rüütel) Арнольд (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКВАРЦО́Ў-СЦЯПА́НАЎ Іван Іванавіч (сапр.Скварцоў, літ.псеўд. Сцяпанаў; 8.3.1870, г. Багародск, цяпер Нагінск Маскоўскай вобл. — 8.10.1928),
савецкі дзярж. і парт. дзеяч, публіцыст. Скончыў Маскоўскі настаўніцкі ін-т (1890). У рэв. руху з 1891, сацыял-дэмакрат з 1896, бальшавік з 1904, з 1921 чл.Цэнтр.рэвіз. камісіі ВКП(б), чл.ЦКВКП(б) з 1925. Удзельнік рэвалюцый 1905—07 і Кастр. 1917. У грамадз. вайну кіраўнік выд-ва «Камуніст». У 1920 удзельнічаў у аднаўленні органаў сав. улады на Беларусі. З 1925 рэд.газ. «Известия», нам.рэд. «Правды», рэд. «Ленинградской правды». Адначасова з 1926 дырэктар Ін-та Леніна пры ЦКВКП(б). Чл.ЦВКСССР. Аўтар прац па эканам., гіст., прыродазнаўчых і філас.пытаннях. Пераклаў на рус. мову «Капітал» К.Маркса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫВІ́ЛЬНАЕ ПРА́ВА, грамадзянскае права,
галіна права, нормы якога рэгулююць маёмасныя і асабістыя немаёмасныя адносіны, што складваюцца паміж рознымі арг-цыямі і грамадзянамі і паміж грамадзянамі. Ахоплівае адносіны гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадз. прававыя адносіны па пытаннях уладання, карыстання і распараджэння ўласнасцю, яе набыцця, адчужэння і інш. У прадугледжаных законам выпадках Ц.п. рэгулюе і інш. асабістыя немаёмасныя адносіны, напр., абарону гонару і годнасці. У адрозненне ад інш. галін права ўдзельнікі грамадз.-прававых адносін карыстаюцца правам самаст. вырашаць выбар варыянтаў паводзін, бо тут адсутнічаюць адносіны ўладнасці паміж спрэчнымі бакамі. Асн. форма абароны Ц.п. — аднаўленне парушанага права, а пры немагчымасці — кампенсацыя шкоды. Ц.п. класіфікуецца на падгаліны (аўтарскае, вынаходніцкае, жыллёвае, патэнтнае і інш.) і інстытуты (атрыманне ў спадчыну, дарэнне, наём жылога памяшкання і інш.). Асн. крыніцы Ц.п. на Беларусі — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Грамадзянскі кодэкс Рэспублікі Беларусь, інш.заканад. і нарматыўныя акты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́ЦЫН Мікалай Васілевіч (18.12.1898, г. Саратаў, Расія — 1980),
расійскі батанік, генетык і селекцыянер. Акад.АНСССР (1939), акад. УАСГНІЛ (1938), Герой Сац. Працы (1968). Скончыў Саратаўскі ін-т сельскай гаспадаркі і меліярацыі (1927). Дырэктар Усесаюзнай с.-г. выстаўкі ў Маскве (1938—49 і 1954—57), НДІ збожжавай гаспадаркі нечарназёмнай паласы СССР (1940—49). З 1945 дырэктар Гал.бат. сада АНСССР, адначасова ў 1938—48 віцэ-прэзідэнт УАСГНІЛ. Навук. працы па пытаннях аддаленай гібрыдызацыі раслін. Стварыў новыя формы шматгадовай пшаніцы, гібрыдныя сарты азімай галінастай пшаніцы, пшанічна-пырнікавыя, жытне-пырнікавыя гібрыды з высокай ураджайнасцю і ўстойлівасцю да палягання.
Тв.:
Проблема озимых и многолетних пшениц. М., 1935;
Пути создания новых культурных растений. М., 1948;
Отдаленная гибридизация растений. М., 1954;
Новые — ветвистые разновидности мягких пшениц // Докл.АНСССР. 1961. Т. 136, №2;
Роль отдаленной гибридизации в эволюции растений. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЎНЯ́ Анатоль Аляксандравіч (н. 2.9.1930, г.п. Дорахава Рузскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў 1-ы Маскоўскі пед.ін-т замежных моў (1954). З 1954 працаваў у газ. «Советская Белоруссия», з 1959 у час. Беларусь», у 1981—90 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1952. У паэт. зб-ках «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980) роздум над лёсам сучасніка, тэмы дружбы, кахання. На бел. мову пераклаў аповесці «Праўдзівая гісторыя» Л.Стурані (1957), «Прыгоды К’ядзіна» М.Арджылі і Г.Паркі (1959), «Юнацтва становіцца ў строй» В.Берціні (1960), раман «Лішнія» Д.Арфелі (1965), зб. апавяданняў «Золата Фарчэлы» (1968); «Казкі нашых дзён» Арджылі (1971) і інш. Укладальнік і адзін з перакладчыкаў кароткай анталогіі італьян. паэзіі «Ад вежаў Ферары» (1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Кандрат Крапіва» (1983) і інш. Выступае як публіцыст, крытык і эсэіст па пытанняхтэатр., выяўл., муз. мастацтва.