ШАЎНЯ́ Анатоль Аляксандравіч (н. 2.9.1930, г.п. Дорахава Рузскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. паэт, перакладчык. Скончыў 1-ы Маскоўскі пед. ін-т замежных моў (1954). З 1954 працаваў у газ. «Советская Белоруссия», з 1959 у час. Беларусь», у 1981—90 на кінастудыі «Беларусьфільм». Друкуецца з 1952. У паэт. зб-ках «Паводка» (1975), «Урок дабрыні» (1980) роздум над лёсам сучасніка, тэмы дружбы, кахання. На бел. мову пераклаў аповесці «Праўдзівая гісторыя» Л.Стурані (1957), «Прыгоды К’ядзіна» М.Арджылі і Г.Паркі (1959), «Юнацтва становіцца ў строй» В.Берціні (1960), раман «Лішнія» Д.Арфелі (1965), зб. апавяданняў «Золата Фарчэлы» (1968); «Казкі нашых дзён» Арджылі (1971) і інш. Укладальнік і адзін з перакладчыкаў кароткай анталогіі італьян. паэзіі «Ад вежаў Ферары» (1974). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма «Кандрат Крапіва» (1983) і інш. Выступае як публіцыст, крытык і эсэіст па пытаннях тэатр., выяўл., муз. мастацтва.
т. 17, с. 390
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)