НА́ЧА, Нач,

рака ў Ляхавіцкім і Ганцавіцкім р-нах Брэсцкай вобл. і Клецкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Лань (бас. р. Прыпяць). Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 360 км². Пачынаецца на З ад в. Канюхі Ляхавіцкага р-на, вусце за 2 км на У ад в. Нач Ганцавіцкага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 20,8 км каналізаванае.

т. 11, с. 245

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛО́ВЕЦ,

рака ў Віцебскім і Лёзненскім р-нах Віцебскай вобл., правы прыток р. Вымнянка (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 158 км². Пачынаецца за 1 км на З ад в. Куракі Лёзненскага р-на, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусце за 500 м ад г.п. Янавічы Віцебскага р-на. У верхнім цячэнні называецца Гарна. Рэчышча на працягу 7,5 км уверх ад вусця каналізаванае.

т. 12, с. 14

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАНЦЯЛЕ́ЕВА БАЛО́ТА Нізіннага тыпу на У Пінскага р-на Брэсцкай вобл., вадазборы р. Вісліца (прыток р. Бобрык 1-ы) і р. Ясельда. Пл. 5 тыс. га. у межах прамысл. пакладу 1,8 тыс. га. Глыб. торфу да 6,3 м, сярэдняя 1,4 м, ступень распаду 50%, попельнасць 15%. Запасы торфу каля 4,4 млн. т (1984). Балота асушана. Пад ворывам каля 3 тыс. га, астатняя пл. пад сенажаццю.

т. 12, с. 55

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЛІ́ШЧА,

ручай у Мастоўскім і Ваўкавыскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Рось (бас. р. Нёман). Даўж. 22 км. Вадазбор нізінны, пл. 62 км². Пачынаецца на Пд ад в. Калядзічы Ваўкавыскага р-на, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз воз. Немнішча, упадае ў р. Рось за 1,9 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага р-на. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча часткова каналізаванае.

т. 12, с. 429

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРО́РВА,

рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Дрысвята (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 12 км. Вадазбор (пл. 716 км²) на зах. ускраіне Браслаўскай грады. Выцякае з воз. Дрысвяты каля в. Дрысвяты, цячэ праз азёры Ставок і Аболе, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Абалікшты. Рэчышча слабазвілістае. Паміж азёрамі Ставок і Аболе на рацэ ў 1953 пабудавана міжкалгасная ГЭС «Дружба народаў».

т. 13, с. 40

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПУ́ЛЬВА,

рака ў Польшчы і Камянецкім р-не Брэсцкай вобл., правы прыток р. Зах. Буг. Даўж. 54 км, у т. л. на Беларусі 42 км. Пл. вадазбору 535 км², у т. л. на Беларусі 457 км². Пачынаецца ў Польшчы, вусце за 2 км на Пд ад в. Ставы Камянецкага р-на. Цячэ па Прыбугскай раўніне, праз г. Высокае. 18 км рэчышча каналізавана. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. сістэм.

т. 13, с. 121

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́ВІ,

рака ў Індыі і Пакістане, левы прыток р. Чынаб (бас. р. Інд). Даўж. 725 км. Вытокі ў паўд.-ўсх. адгор’ях хр. Пір-Панджал. У вярхоўях цячэ ў глыбокай даліне, потым прарываецца цераз хр. Дхааладхар і да вусця цячэ па Пенджабе. Паводкі ў час летніх мусонных дажджоў. Выкарыстоўваецца для арашэння. Ад Р. адыходзяць шматлікія ірыгацыйныя каналы, сцёк зарэгуляваны плацінамі. На Р. — г. Лахор (Пакістан).

т. 13, с. 192

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САНА́ГА (Sanaga),

рака ў Камеруне. Утвараецца ад сутокаў рэк Джэрэм і Лом, якія пачынаюцца на плато Адамава. Даўж. 918 км (ад вытоку р. Джэрэм), пл. басейна 135 тыс. км². Упадае некалькімі рукавамі ў зал. Біяфра. Асн. прыток — Мбам (справа). У сярэднім цячэнні ўтварае парогі і вадаспады. Разводдзе ў чэрв.—снежні. Сярэдні расход вады больш за 2000 м³/с. Суднаходная ніжэй г. Эдэа, каля якога ГЭС.

т. 14, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СЕРАКАРАТНЯ́НКА,

рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р. Лучоса (бас. р. Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 356 км². Выцякае з Дзевінскага воз. (у некат. даведніках за пач. ракі прымаюцца сутокі рэк Добрынка і Зерамнянка за 1 км на У ад в. Добрына, дзе яна вядома пад назвай Серакаротня), цячэ праз воз. Серакаротня. Вусце за 500 м на ПнУ ад в. Шылы.

т. 14, с. 342

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКАРБЯ́НКА, Чэрня,

рака ў Воранаўскім і Шчучынскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Котра (бас. р. Нёман). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 88 км². Пачынаецца каля в. Шынкаўшчына Воранаўскага р-на, у нізоўі цячэ сярод лесу, упадае ў р. Котра за 6 км на ПнУ ад в. Прудцы Шчучынскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

т. 14, с. 440

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)