горад на ПдУ ЗША, у штаце Паўн. Караліна. Засн. ў 1749. Каля 200 тыс.ж., з гарадамі Уінстан-Сейлем, Хай-Пойнт і агульнымі прыгарадамі каля 900 тыс.ж. (1994). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: тытунёвая, тэкст., радыёэлектронная, харч., металаапр., хім., мэблевая; вытв-сцьаўтамаб. дэталей і вузлоў, прамысл.трансп. сродкаў, рознага абсталявання. Ун-т (з 1891).
нідэрландскі жывапісец. Працаваў пераважна ў г. Бруге. Яго творы паўтаралі асн. кампазіцыйныя схемы нідэрл. жывапісу 15 ст., у той жа час адметныя мяккасцю і сакавітасцю жывапіснай манеры, майстэрствам перадачы асвятлення, паэтычнасцю пейзажных матываў: 2 кампазіцыі «Суд Камбіза» (1498), трыпціх «Хрышчэнне Хрыста».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАКЭ́Н-ДАБА́Н, Рытэра хрыбет,
горны хрыбет у зах.ч. Наньшаня, у Кітаі. Даўж.каля 200 км. Выш. да 5926 м. Складзены з крышт. сланцаў, пясчанікаў, філітаў. Слаба расчлянёны. Стромкія кароткія схілы пераходзяць каля падножжа ў галечна-друзаватыя нахільныя раўніны. У цэнтр. частцы — ледавікі. Горныя пустыні, стэп. Даследаваны і названы М.М.Пржавальскім у гонар ням. географа К.Рытэра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭКІТЫНЬЁНЬЯ (Jequitinhonha),
рака на У Бразіліі. Даўж. 1030 км, пл.бас.каля 73 тыс.км². Пачынаецца на хр. Сера-ду-Эспіньясу, цячэ па Бразільскім пласкагор’і, утварае парогі і вадаспады. Упадае ў Атлантычны ак. Жыўленне дажджавое. Летнія паводкі са снеж. да сакавіка. Сярэдні расход вады каля 550 м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні на 100 км. На Ж. — г. Жэкітыньёнья.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЫРА́НСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі, у міжрэччы сярэдняга цячэння рэк Індыгірка і Калыма. Пл.каля 7500 км². Вугляносная тоўшча ніжнемелавога ўзросту. Магутнасць тоўшчы да 5 км, каля 80 вугальных пластоў. Вуглі каменныя, маркі Б, Д, Ж, К. Цеплыня згарання на рабочае паліва 23,26 МДж/кг. Распрацоўваецца з 1935. Цэнтр здабычы — г.п. Зыранка.
[каля 820 (па інш. звестках, 826) — каля 912/913 (па інш. звестках, 885)],
арабскі географ. Паводле паходжання перс. Яго «Кніга шляхоў і дзяржаў» — важная крыніца па гісторыі Халіфата і сумежных краін, мае ўпамінанні славян і русаў; першы твор апісальнага характару на араб. мове, які дайшоў да нашых дзён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫ́ЛІНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,22 км², даўж. 610 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Схілы катлавіны выш. да 13 м, параслі лесам, на Пн часткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Каляпаўн.-ўсх. берага невял. востраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛІ́,
вёска ў Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Беліца, каля аўтадарогі Бабруйск—Жлобін. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 25 км на ПдУ ад г. Бабруйск, 135 км ад Магілёва, калячыг. ст. Цялуша. 833 ж., 330 двароў (1998). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛІКРА́Т (Kallikratēs),
старажытнагрэчаскі архітэктар сярэдзіны 5 ст. да н.э.; прадстаўнік перыяду класікі. Пабудаваў на Афінскім акропалі невял. іанічны храм Ніке Аптэрас (Бяскрылай Перамогі; праект 449 да н.э., скончаны каля 420 да н.э.), Парфенон (447—438 да н.э., з Іктынам). Удзельнічаў у буд-ве так званых доўгіх сцен (каля 457—445 да н.э.) паміж Афінамі і Пірэем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЙДЫЯН (Canadian),
рака ў ЗША, правы прыток р. Арканзас. Даўж.каля 1500 км, пл.бас. 124 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Сангрэ-дэ-Крыста (Скалістыя горы), цячэ па Вял. і Цэнтр. раўнінах. Гал. прыток — Норт-Канейдыян (злева). Веснавое разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На р. Норт-Канейдыян г. Аклахома-Сіці.