КАПЛА́НЦЫ,
вёска ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., на р. Клява, каля аўтадарогі Беразіно — Клічаў. Цэнтр сельсавета. За 10 км на ПдУ ад г. Беразіно, 111 км ад Мінска, 52 км ад чыг. ст. Градзянка. 346 ж., 168 двароў (1998). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Брацкія магілы чырвонаармейцаў, сав. воінаў і партызан. Каля вёскі гарадзішча жал. веку і ранняга феадалізму.
т. 8, с. 28
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)