заліў Арафурскага м. каля паўн. берагоў Аўстраліі, паміж п-вам Кейп-Йорк і Арнем-Ленд. Пл. 328 тыс.км². Даўж. 600 км. Глыб. да 71 м. У заліве а-вы Уэлслі і Грут-Айленд. Т-ра вады на паверхні зімой 23—25 °C, летам 29 °C. Салёнасць 34,8%о. Прылівы няправільныя паўсутачныя (да 3,2 м). Каля берагоў моцныя прыліўна-адліўныя цячэнні.