Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Траянка (інструмент) 5/296
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУБА́ (ад стараж. верхненям. trumba, італьян. tromba),
духавы амбашурны муз.інструмент. Вядомы са старажытнасці, з 17 ст. выкарыстоўваўся як арк.муз.інструмент. Сучасны тып. Т. з вентыльным механізмам склаўся да сярэдзіны 19 ст. У прафес.муз. практыцы — арк. і сольны муз.інструмент. Разнавіднасці Т.: пікала, малая, альтовая, басовая.
Звесткі пра Т. на тэр. Беларусі адносяцца да 12 ст. («Слова аб паходзе Ігаравым»). У нар. побыце беларусаў пашыраны Т. рознай формы з хвоі (абкручаныя бяростай) і бляхі. На Т. здабываюць гукі натуральнага гукарада. Даўжыня Т. вар’іруецца ад 1,3 да 2,5—3 м. Могуць мець спец. прыстасаванне для губ — муштук. Здаўна Т. выкарыстоўвалі як сігнальны інструмент у пастухоўскім. паляўнічым і ваен. побыце. у час каляндарных абрадаў, часам для забавы. Спрактыкаваныя музыкі выконвалі на Т. полькі, вальсы, асобныя ч. кадрылі.
Т. наз. таксама язычковы муз.інструмент конусападобнай формы. зроблены з кары асіны, вольхі, ліпы. Найгрышы на такой Т. — рытмізаванае паўтарэнне аднаго гуку ці вар’іраванне папеўкі на 2—3 гуках натуральнага гукарада. Была пашырана на Беларусі да 1920—30-х г.
Бел. кампазітарамі напісаны для Т. і фп. разнастайныя па змесце і кампазіцыі творы: п’есы (А.Багатыроў, Г.Вагнер, А.Гураў, У.Дамарацкі, У.Кандрусевіч, С.Картэс, Я.Цікоцкі), санаты (П.Падкавыраў, К.Цесакоў), канцэрты для Т. з арк. (Дамарацкі. Г.Гарэлава) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯКА́ЛА,
1) чарцёжны інструмент для правядзення і праверкі крывых ліній. Бываюць простыя (з дрэва, пластмасы, металу, маюць крывалінейны край) і універсальныя з пераменнай крывізной (стальная лінейка з прыстасаваннем, якое зменьвае яе канфігурацыю — крывізну).
2) Бясшкальны вымяральны інструмент або разметачнае прыстасаванне (шаблон) у выглядзе стальной пласціны з рабочым краем, зробленым па адваротным профілі вырабу. Выкарыстоўваецца ў машына- і суднабудаванні для кантролю і абводкі крывалінейных контураў фасонных дэталей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́РФА (ням. Harfe),
струнна-шчыпковы музычны інструмент.
Мае выгляд высокага трохвугольніка, бакамі якога з’яўляюцца рэзанансная расшыраная ўнізе скрынка, калонка з рычагамі механізма перастройкі і дугападобная рама ўверсе з калкамі і дыскамі педальнага механізма. Унутры трохвугольніка вертыкальна нацягнуты 44—47 струнаў рознай даўжыні і настройкі (дыяпазон C1—g4). Асн. строй арфы дыятанічны (Ces-dur). З дапамогай 7 педаляў (вынайдзены ў 1801 С.Эрарам) яна механічна перастройваецца ва ўсе танальнасці. Гучанне мяккае, пяшчотнае, камернае. Арфа — стараж. струнны інструмент, вядомы многім народам свету (найб. раннія выявы датуюцца 5-м тыс. да н.э.). З 17 ст. выкарыстоўваецца як аркестравы, з 18 ст. — як ансамблевы і сольны інструмент. На Беларусі арфа і яе выявы сустракаюцца ў літ. помніках і размалёўках каталіцкіх храмаў 16—19 ст. У Бел. акадэміі музыкі існуе клас арфы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫ́РКУЛЬ (ад лац. circulus круг, акружнасць),
1) чарцёжны або вымяральны інструмент для вычэрчвання акружнасцей і іх дуг, лінейных вымярэнняў і пераносу памераў, а таксама для кратнага павелічэння або памяншэння адрэзкаў. Адрозніваюць Ц. разметачны (гл.Разметка), дзялільны, кругавы, прапарцыянальны, штангенцыркуль (гл.Штангенінструмент, Чарцёжна-канструктарская тэхніка).
2) Ц. эліптычны, эліпсограф — інструмент для вычэрчвання эліпсаў.
Эліптычны цыркуль: a, b — паўвосі эліпса; M — муфта; B — шарнір (муфта і шарнір замацоўваюцца так, каб AM = a і BM = b).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУР,
1) старажытны духавы амбушурны муз.інструмент, пашыраны ў Скандынавіі з 1-га тыс.н.э. Вырабляўся з бронзы. Уяўляў сабой канічную выгнутую трубку, на адным канцы якой плоскі талеркападобны раструб, на другім — невял. муштук. Пры археал. раскопках на зах. узбярэжжы Балтыйскага м. знойдзена 30 экз.Л., форма якіх нагадвае правы ці левы бівень маманта.
2) Скандынаўскі духавы муз.інструмент — абгорнутая карой драўляная трубка (даўж. каля 1 м) без муштука і ігравых адтулін.