КАТО́Н ((Cotton) Эжэні) (13.10.1881, г. Субіз, Францыя — 16.6.1967),
дзяячка франц. і міжнар. жаночага руху, вучоны-фізік. Д-рфіз.н. (1925). Скончыла жаночы Пед.ін-т у г. Сеўр (1904), выкладчыца, у 1936—41 дырэктар, з 1945 ганаровы дырэктар гэтага ін-та. Удзельніца франц. Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну (1940—44). З 1945 старшыняМіжнар.дэмакр. федэрацыі жанчын. З 1950 віцэ-старшыня, з 1959 чл. Прэзідыума Сусв. Савета Міру.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Германіі, першы федэральны канцлер ФРГ. Юрыст. У 1917—33 і маі—крас. маі—кастр. 1945 обер-бургамістр г. Кёльн. У 1918—19 і 1923 выступаў за аддзяленне Рэйнскай правінцыі ад Прусіі і стварэнне Рэйнскай рэспублікі. У 1920—33 прэзідэнт прускага Дзярж. савета. Пры нацыянал-сацыялістах пазбаўлены пасады обер-бургамістра, у 1944 зняволены. З 1946 старшыня створанага ім Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС) у брыт.акупац. зоне, у 1950—66 федэральны старшыня ХДС. У 1948—49 старшыня Парламенцкага савета. У 1949—63 федэральны канцлер, адначасова міністр замежных спраў (1951—55). Ва ўнутр. палітыцы прытрымліваўся прынцыпаў прававой дзяржавы. Урад Адэнаўэра падпісаў Парыжскія пагадненні 1954, ажыццявіў уступленне ФРГ у НАТО (1955), устанавіў дыпламат. адносіны з СССР (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНЕЎ (сапр.Разенфельд) Леў Барысавіч
(22.7.1883, Масква — 25.8.1936),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч Чл. партыі бальшавікоў (з 1901), яе ЦК (1917—27) і Палітбюро ЦК (1919—26).
Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. У кастр. 1917 выступаў супраць узбр. паўстання, у ліст. 1917 — за стварэнне кааліцыйнага ўрада з удзелам меншавікоў і эсэраў. З ліст. 1917 старшыняВЦВК. У 1918—24 старшыня Маскоўскага Савета, адначасова (1922—26) нам. і 1-ы нам. старшыні СНК РСФСР, СССР, нам. старшыні і старшыня Савета Працы і Абароны. Пазней пераважна на кіруючых пасадах у шэрагу ўстаноў, у т. л. ўзначальваў Ін-тсусв. л-ры імя Горкага (1933—34). У 1927, 1932, 1934 быў выключаны з партыі, у 1935 і 1936 асуджаны па абвінавачанні ў фракцыйнай і апазіц. дзейнасці; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛЬ ((Kohl) Гельмут) (н. 3.4.1930, г. Людвігсгафен, Германія),
германскі паліт. і дзярж. дзеяч. Д-р філасофіі (1958). З 1947 чл.Хрысціянска-дэмакратычнага саюза (ХДС), у 1966—74 старшыня арг-цыі ХДС у зямлі Рэйнланд-Пфальц, у 1973—98 федэральны старшыня ХДС. Дэп.гар. савета Людвігсгафена (1960—66), ландтага зямлі Рэйнланд-Пфальц (1959—76, старшыня фракцыі ХДС у 1963—69), бундэстага (з 1976, у 1976—82 лідэр апазіцыі). У 1969—76 прэм’ер-міністр зямлі Рэйнланд-Пфальц. У 1982—98 федэральны канцлер ФРГ. Пры ім адбылося аб’яднанне Германіі (3.10.1990, святкуецца як нац. свята ФРГ), паглыбілася еўрап. інтэграцыя, умацаваліся міжнар. пазіцыі ФРГ, развілося супрацоўніцтва Германіі з краінамі СНД.
Літ.:
Стрелец М.В. Федеративная Республика Германия под властью христианско-либеральной коалиции: основные итоги. Брест, 1998.
дзяржаўны і паліт. дзеяч Туркменістана. Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1967). Ў 1959—65 на прафс. рабоце. З 1970 інструктар, нам.заг. аддзела ЦККамуніст. партыі Туркменістана (КПТ). З 1980 1-ы сакратар Ашгабацкага гаркома КПТ, з 1984 інструктар аддзела Арганізац.-парт. работы ЦККПСС. У 1985 старшыня Савета Міністраў Туркм. ССР. У 1985—91 1-ы сакратар ЦК КПТ. У студз.—ліст. 1990 старшыняВярх. Савета, з кастр. 1990 прэзідэнт Туркм. ССР. З ліст. 1991 прэзідэнт Рэспублікі Туркменістан, з чэрв. 1992 адначасова і кіраўнік Кабінета міністраў. СтаршыняДэмакр. партыі Туркменістана. У 1993 парламент Туркменістана прысвоіў Н. найменне Туркменбашы (Бацька туркм. народа), а 28.12.1999 прыняў закон, які даў Н. паўнамоцтвы знаходзіцца на пасадзе прэзідэнта краіны без абмежавання тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ПРА́ЦЫ І АБАРО́НЫ (СПА),
орган пры СНК РСФСР (з 17.7.1923 пры Саўнаркоме СССР) па каардынацыі дзейнасці нар. камісарыятаў у галіне гаспадаркі і абароны краіны ў 1920—37. Створаны ў выніку рэарганізацыі Савета рабочай і сял. абароны (існаваў у ліст. 1918 — крас. 1920). Дзейнічаў на правах камісіі. У яго ўваходзілі старшыняСНК (старшыня СПА), нар. камісары (па ваен. справах, шляхоў зносін, земляробства, харчавання, працы, Рабоча-сял. інспекцыі), старшыняВСНГ, прадстаўнік ВЦСПС, кіраўнік Цэнтр. стат. ўпраўлення (з дарадчым голасам); мясц. органамі былі губернскія (абласныя), павятовыя і валасныя эканам. нарады. Старшынямі СПА былі У.І.Ленін (крас. 1920—1924), Л.Б.Каменеў (2.2.1924—19.1.1926), А.І.Рыкаў (19.1.1926—19.12.1930), В.М.Молатаў (19.12.1930—28.4.1937). Скасаваны паводле пастановы ЦВКСССР ад 28.4.1937, яго функцыі перададзены Эканам. савету пры СНКСССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБРО́ВІН (Аляксандр Іванавіч) (1855—1921),
расійскі паліт. дзеяч. Скончыў Медыка-хірург. акадэмію ў Пецярбургу (1879). Д-р медыцыны. З 1905 старшынягал. савета манархічнай партыі «Саюз рускага народа», выдавец і рэдактар газ. «Русское знамя». У 1910 выступіў супраць агр. рэформы П.А.Сталыпіна, што прывяло да расколу ў партыі і адстаўкі Д. з пасады яе кіраўніка. З 1912 арганізатар і пажыццёвы старшыня «Усерас. дубровінскага саюза рус. народа». У 1920 арыштаваны ВЧК за антысав. дзейнасць і расстраляны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНІ КАМІТЭ́Т 1862—65,
спецыяльная дзярж. ўстанова, утвораная 2.10.1862 у Пецярбургу для распрацоўкі мерапрыемстваў па ліквідацыі нац.вызв. руху на Беларусі, у Літве і Правабярэжнай Украіне. У склад к-та ўваходзілі старшыняК-та міністраў кн. П.П.Гагарын (старшыня), шэф жандараў, міністры замежных спраў, ваенны, юстыцыі, унутр. спраў, фінансаў, нар. асветы, дзярж. маёмасці, обер-пракурор Сінода, у рабоце ўдзельнічалі віленскі і кіеўскі ген.-губернатары. Меў шырокія паўнамоцтвы. Скасаваны ў студз. 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛІЕ́СКУ ((Iliescu) Іон) (н. 3.3.1930, г. Алтэніца, Румынія),
палітычны і дзярж. дзеяч Румыніі. Скончыў Бухарэсцкі політэхн. і Маскоўскі энергет. (1954) ін-ты. У 1946—60 займаў пасады ў ЦК Саюза камуніст. моладзі (СКМ). З 1957 дэп.Вял.нац. сходу (ВНС). У 1967—71 1-ы сакратар ЦК Саюза камуніст. моладзі і міністр па справах моладзі. З 1968 чл., з 1971 сакратар ЦКРум. КП. У 1979—84 старшыняНац. савета воднай гаспадаркі, чл. урада, у 1979—80 чл.Дзярж. савета Румыніі. За выступленні супраць палітыкі Н.Чаўшэску ў 1984 выведзены з ЦКРум. КП і ўрада, пазбаўлены статуса дэп. ВНС. Працаваў дырэктарам Бухарэсцкага выд-ванавук.-тэхн. л-ры. З 26.12.1989 старшыня Савета Фронту нац. выратавання, створанага пасля звяржэння Чаўшэску. З 1990 старшыня Часовага савета нац. згоды. У 1990—96 прэзідэнт Румыніі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ ((Rüütel) Арнольд) (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыняВярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнт Эст. Рэспублікі.