Існавала ў канцы 19 ст. ў Мінску. Адкрыта ў студз. 1894. У школе выкладаліся ігра на фп. (выкладчыкі С.Шацкіна — кіраўнік школы, С.Галіна-Хаванская, І.Дабржэвіч, Р.Масткова, М.Ліпольд), скрыпцы (К.Пушылаў, Б.Шалоўскі), сольныя (Н.Карафа, М.Страмавухава) і хар.спевы, тэорыя музыкі (Ліпольд); усе педагогі мелі вышэйшую муз. адукацыю. Выкладанне вялося «па кансерваторскай методзе». Даваліся абавязковыя вучнёўскія і адкрытыя публічныя канцэрты са складанымі праграмамі (творы В.А.Моцарта, Л.Бетховена, Ф.Мендэльсона, Ф.Шапэна і інш.).
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 122—123.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ПАВЕДЗЬ,
1) прамова свяшчэннаслужыцеля (прапаведніка) у храме перад прыхаджанамі ў канцы літургіі; жанр рэліг. прапаганды. Змяшчае тлумачэнні палажэнняў веравучэння, каментарыі Св. пісання, рэкамендацыі для адпаведных паводзін і дзеянняў. У адрозненне ад малітвы будуецца дастаткова адвольна (не па фіксаваных схеме і тэксце). Рэліг. П. у большай ступені ўздзейнічае на эмоцыі, падсвядомасць, інстынкты (т.зв. нелагічнае перакананне). У пратэстантызме П. — цэнтр. момант богаслужэння; спевы, малітвы, сімвалічныя жэсты суправаджаюць і ўзмацняюць П. Сучасныя П. значную ўвагу звяртаюць на міратворчую, экалагічную і сац.-маральную праблематыку.
2) Дыдактычны твор аратарскага тыпу; бываюць гімнічныя, панегірычныя, павучальныя, апалагетычныя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ВЕНСКІ (Дзмітрый Дзмітрыевіч) (н. 5.1.1948, г. Капыль Мінскай вобл),
бел. дзеяч самадз. мастацтва, майстар нар. інструментаў. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыў Мінскае муз.вуч. імя Глінкі (1975), Мінскі ін-т культуры (1985). З 1968 выкладаў спевы ў школах Мінска. З 1970 арганізатар і маст. кіраўнік фалькл. ансамбля «Дударыкі» (з 1993 узорны), адначасова з 1996 — ансамбля нар. музыкі і песні «Мінскія музыкі» (з 2000 нар.), сямейнага ансамбля (1979—96). Валодае ігрой на гармоніку, баяне, дудцы, жалейцы, акарыне, дудзе, ліры, цытры і інш. Збірае бел.нар. інструменты, стварыў музей бел. побыту і культуры пры школе-гімназіі 111 (1985). Аўтар песень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРША́НСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Існавала ў Оршы ў 1911—19. Рыхтавала настаўніц пач.нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. Мела падрыхтоўчы клас і ўзорнае пач. вучылішча, у якім семінарысткі праходзілі практыку. Навучалася 113 выхаванак (1914). Выкладаліся: Закон Божы, рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, педагогіка, псіхалогія, матэматыка, гісторыя, геаграфія, прыродазнаўства, фізіка, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), методыка навуч. прадметаў, ручная праца, рукадзелле, спевы, музыка, сельская гаспадарка, фізічныя практыкаванні і інш. У ліп. 1917 семінарыя рэарганізавана ў сярэднюю пед.навуч. ўстанову для асоб абодвух полаў. З 1918 рыхтавала выкладчыкаў для 1-й ступені адзінай прац. школы. У 1919 пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ ЖАНО́ЧАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ.
Існавала ў 1916—19 у Бабруйску. Рыхтавала настаўніц пач.нар. вучылішчаў. Тэрмін навучання 4 гады. У 1916 навучаліся 34 выхаванкі. Выкладаліся прадметы: рус. мова і л-ра, царк.-слав. мова, матэматыка, фізіка, прыродазнаўства, мінералогія, геалогія, хімія, гісторыя і геаграфія, псіхалогія і педагогіка, дзіцячае чытанне, методыка выкладання прадметаў, графічныя мастацтвы (чыстапісанне, маляванне, чарчэнне), спевы, музыка, рукадзелле, Закон Божы і інш. У 1918/19 навуч.г. ўведзена беларусазнаўства, польск. мова, гігіена. Пры семінарыі было ўзорнае пач. вучылішча, дзе выхаванкі праходзілі практыку. З кастр. 1918 — пяцікласная, рыхтавала выкладчыкаў для адзінай прац. школы 1-й ступені. Пераўтворана ў 3-гадовыя пед. курсы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СКАНТ (ад дыс... + лац. cantus спевы),
1) від шматгалосся 12—15 ст. Першапачаткова тэрмін абазначаў 2-галоссе ў сінхронным рытме («нота супраць ноты») і пераважна з супрацьлеглым рухам галасоў.
2) Высокі дзіцячы пеўчы голас з дыяпазонам c1—a2, а таксама яго партыя ў хоры ці вак. ансамблі.
3) Верхні голас у 4-галосым выкладанні (тое, што сапрана).
4) Дышкант — высокі саліруючы галас у данскіх казацкіх песнях і песнях усх. абласцей Украіны і Беларусі (наз. таксама падводка, гаравік).
5) У 16—17 ст. назва самага высокага інструмента ў сям’і (напр., Д.-віёла, Д.-трамбон і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЦО́НА (італьян. canzone літар.спевы, песня),
1) лірычны верш пра рыцарскае каханне ў сярэдневяковай паэзіі 13—17 ст., першапачаткова ў правансальскіх трубадураў. Вытокі ў італьян. і старафранц. песеннай паэзіі. Складаецца з 3—5 строф; апошняя страфа пакарочана і змяшчае зварот да асобы, якой прысвечана К. Класічныя ўзоры стварылі Дантэ і Ф.Петрарка. Тэксты К. выкарыстоўвалі ў муз.мадрыгалах.
2) У 16 ст. ў Італіі — шматгалосая песня ў нар. духу ці яе інстр. пералажэнне. У канцы 16—18 ст. п’еса тыпу рычэркара, фугі (Дж.Фрэскабальдзі, Дз.Букстэхудэ, І.С.Бах). У 19 ст. тэрмін «К.» часта абазначаў вак. ці інстр. твор лірычнага характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАГО́Д, танок,
масавая нар. гульня, найб. пашыраная са стараж. часоў да пач. 20 ст. ў слав. народаў, у т. л. на Беларусі. Уключае танец, хар.спевы і элементы драм. дзеяння; драм. і танц. сцэны часцей за ўсё ілюструюць змест песні. К. бываюць адкрытыя і закрытыя, падвойныя і адзінарныя, павольныя і хуткія з прытанцоўваннем; іх удзельнікі трымаюцца за рукі, часам за рагі хустак. У бел. летапісах згадваюцца з 11 ст.Асн. сюжэты К. — выбар маладога і маладой, праводзіны ў войска, падзеі сямейнага жыцця і інш. У наш час на Беларусі карагодныя песні і танец звычайна выконваюцца прафес. і самадз.маст. калектывамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНКАВА́ЛА ((Leoncavallo) Руджэра) (25.4.1857, г. Неапаль, Італія — 9.8. 1919),
італьянскі кампазітар, піяніст, педагог. Д-р л-ры (1878). Скончыў кансерваторыю ў Неапалі па класах кампазіцыі і фп. (1874). Вывучаў л-ру ў Балонскім ун-це. Выкладаў спевы ў краінах Еўропы і Егіпце. Вяршыня яго творчасці — опера «Паяцы» (паст. 1892) — класічны ўзор муз.верызму. Сярод інш. твораў: оперы «Багема» (паст. 1897), «Заза» (паст. 1900), «Цыганы» (паст. 1912), «Цар Эдып» (паст. 1920), аперэта «Каралева руж» (паст. 1912), якія вылучаюцца меладычным багаццем, яркай тэатральнасцю, а таксама балет «Жыццё марыянеткі», сімф. паэма «Серафіта» (1894); фп. п’есы, рамансы і інш.
Літ.:
Торадзе Г.Р. Леонкавалло и его опера «Паяцы». М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́МАНТАЎ (Сава Іванавіч) (15.10.1841, г. Ялутараўск Цюменскай вобл., Расія — 6.4.1918),
рас. прадпрымальнік, мецэнат, дзеяч тэатр. і муз. мастацтва.
Вучыўся ў Пецярбургскім горным ін-це і Маскоўскім ун-це, вывучаў спевы і жывапіс у Італіі. Гал. акцыянер т-ваў Маскоўска-Архангельскай чыг., Неўскага мех. з-да і Усх.-Сіб. чыгунаплавільных з-даў. Разарыўся ў 1899. У 1870—90 у яго падмаскоўным маёнтку Абрамцава збіраліся буйнейшыя рас. мастакі, музыканты, пісьменнікі (гл.«Абрамцава»). Садзейнічаў развіццю рас.выяўл. мастацтва, нар.маст. творчасці і рамёстваў, муз. тэатра. У 1885 засн. на свае сродкі Маскоўскую прыватную рускую оперу (існавала да 1904), пэўны час кіраваў ёю як рэжысёр. Аўтар лібрэта да шэрагу опер.