БЮ́РГЕР (Bürger) Готфрыд Аўгуст (31.12.1747, Мольмерсвендэ, каля г. Гарцгеродэ, Германія — 8.6.1794),
нямецкі паэт. Прадстаўнік руху «Бура і націск», блізкі да «гётынгенскай садружнасці паэтаў». Родапачынальнікням. і еўрап.літ. балады. Прыхільнік нац. самабытнага мастацтва, адзін з першых увёў нар. песенны лад у ням. паэзію. Лепшыя балады Бюргера напісаны ў 1773—75: «Граф-разбойнік», «Сон беднай Зусхен», «Дзікі паляўнічы», «Ленора». Вяршыня паліт. лірыкі — верш «Селянін — свайму найсвятлейшаму тырану». Бюргеру належыць адна з апрацовак паданняў пра барона Мюнхгаўзена (1786). Аўтар эсэ «Аб распаўсюджанасці паэзіі ў народзе» (1777—78), эпіграм.
Тв.:
Рус.пер. — Ленора // Зарубежная поэзия в переводах В.А.Жуковского. М., 1985. Т. 2;
Удивительные путешествия на суше и на море, военные походы и веселые приключения барона фон Мюнхгаузена... М., 1985.
Літ.:
Лозинская Л.Я. Бюргер // История немецкой литературы. М., 1963. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКО́ВІЧЫ,
шляхецкі род герба «Помян» у ВКЛ. Родапачынальнік Сак (Станіслаў) пры заключэнні Гарадзельскай уніі 1413 быў адаптаваны да герба «Помян», у 1433 быў старостам дубінскім. Найб. вядомыя:
Андрэй (?—1465), сын Сака, староста трокскі ў 1433—40, намеснік смаленскі ў 1440 і полацкі ў 1444—53, ваявода трокскі з 1458. Адзін з кіраўнікоў войска ВКЛ у пераможнай бітве з маскоўскімі войскамі пад Сухадровам у 1445. Удзельнік перагавораў з крыжакамі ў 1432 і 1451, пасол у Чэхію ў 1453. Меў буйныя зямельныя ўладанні (каля 500 дымоў). Ад яго сына Юрыя пайшоў род Насілоўскіх. Багдан Андрэевіч (?—1491), намеснік браслаўскі ў 1463—74, маршалак гаспадарскі ў 1463—77, намеснік полацкі ў 1477—84, маршалак земскі з 1480, адначасова ваявода трокскі з 1484. Быў паслом да крымскага хана Менглі-Гірэя ў 1473, у Маскву ў 1474 і 1482.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАНГУ́Н,
паводле карэйскіх легенд і летапісных паданняў, родапачынальнік карэйцаў, заснавальнік карэйскай дзяржавы Часон. Сярод міфаў пра Т. найб. пашырана версія з твора 13 ст. «Самгукюса», паводле якой, Т. — сын небажыхара Хвануна і мядзведзіцы, што ператварылася ў прыгожую жанчыну. Легендарная дата пачатку праўлення Т. (2333 да н.э.) прынята ў Рэспубліцы Карэя як адлік «нацыянальнай» эры летазлічэння. У 1993 у Карэйскай Нар.Дэмакр. Рэспубліцы абвешчана, што грабніца з рэшткамі Т. знойдзена каля Пхеньяна, т.ч. Т. — рэальная гіст. асоба. 11.10.1994 урачыста адкрыта новая велічная мармуровая грабніца Т. ў выглядзе піраміды памерамі 45 × 45 × 22 м.
Літ.:
Корейские предания и легенды из средневековых книг. М., 1980;
Чан У Чжин. Антропологические особенности костей человека, обнаруженных в гробнице Тангуна // Корея сегодня. 1994. №1;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ША (Pyrus),
род пладовых дрэў сям. ружавых. Вядома каля 60 відаў. Пашырана ў краінах з умераным і субтрапічным кліматам. На Беларусі груша звычайная, ці лясная (P. communis), — родапачынальнік многіх культ. сартоў, расце ў лісцевых, зрэдку хвойных лясах, на ўзлесках і ў хмызняках. Культывуецца найб. на ПдЗ.
Груша звычайная выш. да 15 м, крона пірамідальная. Лісце яйцападобнае або круглае, востразубчастае ці суцэльнакрайняе, скурыстае, бліскучае. Кветкі белыя, ружаватыя, у шчытках. Плады масай 25—300 г, мясістыя, з камяністымі клеткамі, жоўтыя ці зялёныя, часам з румянцам, маюць цукры, арган. к-ты, дубільныя рэчывы, вітаміны. Меданос. Каштоўная драўніна. Дрэва святлалюбнае, засухаўстойлівае. Пачынае пладаносіць на 6—8-ы год пасля пасадкі. Перыяд гасп. выкарыстання 50—60 гадоў. Размнажаецца прышчэпкамі. Лепш расце на сярэдне- і лёгкасугліністых, добра дрэнажаваных глебах. Раянаваныя сарты: летнія — Беларуска, Дзюшэс летні, Лімонка, Прыгожая Яфімава, Тальсінская прыгажуня; асенне-зімовыя — Бэра лошыцкая, Бэра слуцкая, Масляністая лошыцкая, Бел. позняя і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСМА́НАВЫ,
расійскі баярскі род канца 15 — пач. 17 ст.
РодапачынальнікДаніла Андрэевіч Пляшчэеў, празваны Басманам. Памёр у палоне ў ВКЛ пасля 1514. Аляксей Данілавіч (?—1570), ваенны і дзярж. дзеяч Расіі. З 1552 акольнічы, з 1555 баярын. Удзельнік Казанскіх паходаў 1545—52, Лівонскай вайны 1558—83, у т. л. аблогі і ўзяцця маскоўскімі войскамі Полацка ў 1563, і інш. Апрычнік, давераная асоба цара Івана IV Грознага, па загадзе якога забіты сынам Фёдарам. Фёдар Аляксеевіч (?—1570), фаварыт Івана IV. Краўчы (1567), камандуючы апрычнымі войскамі на Пд краіны (1569). Памёр у ссылцы. Пётр Фёдаравіч (?—17.5.1606), набліжаная да Барыса Гадунова асоба. Акольнічы (з 1599), баярын (з 1605). У 1605 перайшоў на бок Ілжэдзмітрыя I, стаў яго даверанай асобай; забіты разам з ім. Іван Фёдаравіч (?—вер. 1603), ваенны і дзярж. дзеяч. Акольнічы (з 1602) Забіты ў час задушэння Хлопка паўстання 1603. Пасля смерці двух апошніх мужчынская лінія роду Басманавых спынілася.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАВЫ,
расійскія прадпрымальнікі, уладальнікі тэкст. прадпрыемстваў. РодапачынальнікСава Васілевіч (1770—1862), б. прыгонны, які ў 1797 арганізаваў уласную шаўкаткацкую вытв-сць у с. Зуева (цяпер г. Арэхава-Зуева Маскоўскай вобл.). У 1820 з 4 сынамі выкупіўся на волю. У 1825—40 М. заснавалі 4 баваўняныя ф-кі, якія ў 2-й пал. 19 ст. выраслі ў буйныя фірмы: «Т-ва Нікольскай мануфактуры Савы Марозава, сын і К°», «Т-ва мануфактур Вікулы Марозава з сынамі ў мяст. Нікольскім», «Кампанія Багародска-Глухаўскай мануфактуры», «Т-ва Цвярской мануфактуры папяровых вырабаў». На Нікольскай мануфактуры пры Цімафею Савічу (1823—1889) адбылася Марозаўская стачка 1885. Найб. вядомы наступны ўладальнік Нікольскай мануфактуры — Сава Цімафеевіч (1862—26.5.1905) — мецэнат Маскоўскага Маст. тэатра. Спачуваў і дапамагаў рэвалюцыянерам. У 1913—14 на ф-ках М. працавала 54 тыс.чал., выпушчана прадукцыі на 100 млн.руб. Прадпрыемствы М. нацыяналізаваны дэкрэтам СНК РСФСР ад 8.6.1918.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДАМІ́НЫ, Рудаміны-Дусяцкія,
шляхецкі род герба «Тромбы» («Трубы») у ВКЛ. Родапачынальнік — віленскі купец Андрэй Мікалай, які ад вял.кн.ВКЛ Аляксандра [1492—1506] атрымаў землі ў Рудамінскай воласці (адсюль прозвішча) каля Вільні. Найб. вядомыя:
Мацей (?—1586) сын Андрэя Мікалая, віленскі райца і бурмістр. У 1576 атрымаў шляхецтва. Андрэй (каля 1595—3.9.1632), сын Яна. Езуіт, місіянер у Кітаі, аўтар рэліг. твораў на кітайскай мове. Ян (каля 1543—21.7.1621), сын Мацея, войскі браслаўскі з 1600. Збудаваў Камайскі касцёл. Я н (1581—9.2.1646), сын Яна, навагрудскі падваявода ў 1619—22, харунжы ў 1627—36, кашталян з 1636. Удзельнічаў у Хацінскай бітве 1621 з туркамі, якую апісаў у паэме. Пётр (?—1649), сын Яна, браслаўскі падстолі ў 1620—21, войскі ў 1621—29, харунжы ў 1624—39, кашталян дэрпцкі ў 1639—43 і смаленскі з 1643. Крыштоф (?—1655), сын Яна, маршалак браслаўскі ў 1630—45, кашталян полацкі ў 1645—54, ваявода мінскі з 1654.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮНДЗІ́ЛЫ,
шляхецкі род герба «Лебедзь» у ВКЛ. Родапачынальнік — Рачка, які жыў на мяжы 14—15 ст.Найб. вядомыя:
Мікалай Юндзілавіч (?—пасля 1527). сын Юндзіла Рачкавіча, кухмістр вял. княгіні ВКЛ Алены Іванаўны ў 1495—1505, намеснік дубіцкі і канеўскі з 1506, харунжы земскі (вялікі) у 1506—11, маршалак гаспадарскі ў 1516—27. Мацей Янавіч (?—?), сын Яна Юндзілавіча, маршалак гаспадарскі ў 1538. Андрэй (?—да 14.2.1606), сын Мацея Янавіча, маршалак ваўкавыскі ў 1586, адначасова з 1586 маршалак гаспадарскі. Францішак (?—1818), сын Аўгусціна, падкаморы гродзенскі з 1784. У 1798 атрымаў ад прускага караля для сябе і сваіх нашчадкаў графскі тытул. Станіслаў Баніфацый (1761—1847), сын Бенядзікта. батанік, гл.Юндзіл С.Б. Юзаф (6.1.1794, в. Гарманы Лідскага пав. — 5.4.1877), сын Дамініка, у 1828—33 праф. Віленскага ун-та і дырэктар бат. саду. Францішак (1825—65). сын Уладзіслава, удзельнік паўстання 1863—64, гл.Юндзіл Ф.У.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫЙ ДАЛГАРУ́КІ (каля 1090—15.5.1157),
вялікі князь кіеўскі [1149—51, 1155—57); фактычны родапачынальнік адгалінавання Рурыкавічаў, прадстаўнікі якога пазней кіравалі ў Маскоўскім вялікім княстве. Шосты сын Уладзіміра Манамаха. Пры жыцці бацькі кіраваў Растова-Суздальскай зямлёй, пасля яго смерці (1125) перанёс сталіцу ў г.Суздаль і стаў першым князем самаст. Растова-Суздальскага княства (гл.Уладзіміра-Суздальскае княства), якое пры ім і яго сынах Андрэю Багалюбскім [1157—74] і Усеваладзе Вялікае Гняздо [1176—1212] заняло пануючае становішча ў Паўн.-Усх. Русі. З пач. 1130-х г. змагаўся за валоданне Пераяславам (цяпер Пераяслаў-Хмяльніцкі) і Кіевам, які заваёўваў у 1149 і 1155. За імкненне валодаць аддаленымі ад уласнага княства землямі празваны Далгарукім. Лічыцца заснавальнікам гарадоў Масква (1147), Пераяслаўль-Залескі, Юр’еў-Польскі і інш. Памёр (верагодна, атручаны баярамі) і пахаваны ў Кіеве. У Маскве Ю.Д. як заснавальніку горада пастаўлены помнік (1954), яго выява на медалі «У памяць 800-годдзя Масквы» (1947).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛА́ТА, латук пасяўны,
салата-латук (Lactuca sativa),
кветкавая расліна сям. складанакветных. Пашырана па ўсіх кантынентах у культуры. Радзіма — Міжземнамор’е, родапачынальнік — латук дзікі. Стараж. агароднінная культура.
Аднагадовая разеткавая расліна. Сцябло прамастойнае, уверсе разгалінаванае, выш. 60—200 см. Лісце разеткі буйное, жаўтавата-зялёнае, суцэльнае, сядзячае, рознай формы, гладкае, маршчыністае, гафрыраванае або кучаравае, часта шчыльна змыкаецца ў качан. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя або бледна-жоўтыя, у кошыку. Плод — сямянка. Разнавіднасці С.: ліставая пасяўная (скараспелая, напр., сорт Маскоўская парніковая); ліставая кучаравая (напр., Грэнд Рапідс); вузкалістая (напр., Латук позні); качанная (сартатыпы масляналістая, напр., Майская, і храсткаваталістая, або ледзяная, напр., Ледзяная гара) з качанамі плоска-акруглай формы; даўгалістая, С. Рамэн, (напр., сорт Парыжская зялёная) з качаном падоўжана-авальнай формы. Ужываюць свежымі лісце, качан, патоўшчанае сцябло. Лісце мае ў сабе вітаміны (C, B, PP і інш.), карацін, солі жалеза, калію, фосфару, сцябло — млечны сок, які выкарыстоўваецца ў медыцыне, насенне — алей. Харч., лек. расліна.