АБДРАШЫ́ТАЎ (Вадзім Юсупавіч) (н. 19.1.1945, г. Алматы),
расійскі кінарэжысёр. Нар.арт. Расіі (1992). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1974). Фільмам Абдрашытава ўласцівы фабульная пэўнасць, стрыманасць і камерныя інтанацыі, кантрастныя паралелі: «Слова для абароны», «Спыніўся поезд» (Дзярж.прэмія Расіі 1984), «Парад планет», «Слуга» (Дзярж.прэміяСССР 1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЕ́ШУ (Марыя Лук’янаўна) (н. 5.5.1934, с. Валанціраўка Сувораўскага р-на, Малдова),
малдаўская спявачка (лірыка-драм. сапрана). Нар.арт.СССР (1970). Герой Сац. Працы (1990). Скончыла Кішынёўскую кансерваторыю (1961), з 1980 выкладае ў ёй. З 1961 салістка Малд.т-ра оперы і балета. Сярод партый: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Тоска, Чыо-Чыо-сан (аднайм. оперы Дж.Пучыні), Аіда, Леанора («Аіда», «Трубадур» Дж.Вердзі). Лаўрэат Міжнар. конкурсаў імя П.І.Чайкоўскага (Масква, 1966), імя Муіры Тамакі (Токіо, 1967). Дзярж.прэмія Малдовы 1968, Дзярж.прэміяСССР 1974, Ленінская прэмія 1982.
расійскі кінарэжысёр. Засл. дз. маст. Расіі (1990). Сын Ю.П.Германа. Скончыў Ленінградскі дзярж.ін-тт-ра, музыкі і кінематаграфіі (1960). Паставіў фільмы: «Праверка на дарогах» (1972, вып. 1986, Дзярж.прэміяСССР 1987), «Дваццаць дзён без вайны» (1977, прэмія імя Ж.Садуля, Францыя), «Мой сябра Іван Лапшын» (1982, вып. 1985, Дзярж.прэмія Расіі імя братоў Васільевых 1986), «Хрусталёў, машыну!» (1991—97), дзе дакументавана дакладная перадача атмасферы мінулага часу стала маст. фундаментам філас. роздуму пра суадносіны асабістага і гістарычнага. Як акцёр здымаўся ў фільмах: «Раферці», «Сяргей Іванавіч ідзе на пенсію» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛАКЯ́ВІЧУС ((Žalakevičius) Вітаўтас) (14.4.1930, г. Каўнас, Літва — 12.11.1996),
літоўскі кінарэжысёр. Нар.арт. Літвы (1981), нар.арт. Расіі (1980). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1956). Працаваў на Літоўскай кінастудыі (1956—74, з 1980 маст. кіраўнік), на «Масфільме» (1974—80). Яго фільмы адметныя рэалістычным адлюстраваннем рэчаіснасці, напружанымі маральнымі канфліктамі, дынамічным развіццём сюжэта, метафарычнасцю кінамовы: «Адам жадае быць чалавекам» (1959), навела «Жывыя героі» ў аднайм. фільме (1960, Дзярж.прэмія Літвы), «Ніхто не хацеў паміраць» (1965, прэмія Ленінскага камсамола 1966, Дзярж.прэміяСССР 1967), «Гэта салодкае слова — свабода» (1973), «Кентаўры» (1979), «Звер, які выходзіць з мора» (1992) і інш.
літоўскі танцоўшчык, харэограф; заснавальнік літ. сучаснай харэаграфіі. Нар.арт.СССР (1970). У 1946—82 гал. балетмайстар Дзярж.нар. ансамбля песні і танца «Летува». У 1975—79 выкладаў у Літ. кансерваторыі (з 1978 праф.). Стварыў канцэртныя праграмы «Вецер стагоддзяў» і «Святочныя вечары» (Дзярж.прэміяСССР 1970), каля 200 харэаграфічных пастановак. Гал. балетмайстар рэсп. свят песні (1950, 1955, 1965, 1970, 1975). Аўтар кніг «Сцэнічны літоўскі народны танец» (ч. 1—4, 1975—81), «Літоўскія народныя танцы» (кн. 1—4, 1978—85). Дзярж.прэміяСССР 1950. Дзярж.прэмія Літвы 1965.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САТКІЛА́ВА (Зураб Лаўрэнцьевіч) (н. 12.3.1937, г. Сухумі, Грузія),
грузінскі і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар.арт.СССР (1979). Скончыў тбіліскія політэхн.ін-т (1960) і кансерваторыю (1965). З 1965 саліст Грузінскага т-ра оперы і балета, з 1974 — Вял.т-ра Расіі. Выкананне адметнае тэмпераментам і задушэўнасцю. Сярод лепшых партый: Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Хазе («Кармэн» Ж.Бізэ), Арзакан («Выкраданне Месяца» А.Тактакішвілі). 1-я прэмія і Гран-пры на Міжнар. конкурсе вакалістаў імя Ф.Віньяса (1970), 2-я прэмія на Міжнар. конкурсе імя П.Чайкоўскага (1970). Дзярж.прэмія Грузіі 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛЯКО́Ў (Расціслаў Апалосавіч) (н. 4.3.1919, г. Мурам Уладзімірскай вобл., Расія),
савецкі авіяканструктар. Акад.АНСССР (1981), двойчы Герой Сац. Працы (1971, 1982). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1941). З 1971 ген. канструктар. Пад кіраўніцтвам Белякова створаны шэраг самалётаў рознага прызначэння. Аўтар прац па самалётабудаванні. Ленінская прэмія 1972. Дзярж.прэміяСССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Віктар Пятровіч) (25.10.1924, Масква — 25.10.1985),
расійскі вучоны ў галіне механікі. Акад.АНСССР (1986, чл.-кар. з 1968). Двойчы Герой Сац. Працы (1961, 1974). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1948). Кіраваў н.-д. арг-цыяй. Асн.навук. працы па лятальных апаратах. Ленінская прэмія 1959, Дзярж.прэміяСССР 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯРКУ́Р’ЕЎ (Васіль Васілевіч) (6.4.1904, г. Востраў Пскоўскай вобл., Расія — 12.5.1978),
расійскі акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1960). Скончыў Ленінградскі ін-тсцэн. мастацтваў (1926). На сцэне з 1920. З 1928 у Ленінградскім т-ры акцёрскага майстэрства пад кіраўніцтвам Л.С.Віўена, з 1937 у Ленінградскім т-ры драмы імя А.С.Пушкіна. Вядомы пераважна як камедыйны, характарны акцёр. Яго выканальніцкае майстэрства вызначалася яркасцю, непасрэднасцю, мяккім гумарам, лірызмам, тонкай псіхалагічнасцю. Сярод роляў: Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Меншыкаў («Пётр I» А.Талстога), Мальволіо («Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Максімаў («За тых, хто ў моры» Б.Лаўранёва) і інш. Здымаўся ў кіно: «Нябесны ціхаход» (1946), «Глінка» (1947, Дзярж.прэміяСССР), «Аповесць пра сапраўднага чалавека» (1948, Дзярж.прэміяСССР 1949), «Ляцяць журавы» (1957), «Ксенія, любімая жонка Фёдара» (1974) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1952. Дзярж.прэмія Расіі 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМО́ЙЛАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (15.3.1924, г. Адэса, Украіна — 8.9.1999),
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1984). Скончыў Адэскае тэатр. вучылішча (1948). На сцэне з 1949. З 1969 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага, з 1994 — у т-ры імя М.Гогаля. Ролі драм. плана: Ермалаеў («Ляцяць пералётныя птушкі» А.Галіна, 1986) і інш. З 1959 здымаўся ў кіно: «Сакратар абкома» (1964), «Дваццаць шэсць бакінскіх камісараў» (1966), «Вяселле ў Малінаўцы» (1968), «Зімародак» (1972), «Прэмія» (1974, Дзярж.прэміяСССР 1976), «Любоў зямная» (1975), «Лёс» (1978), «Сібірыяда» (1979), «Бацькі і дзеці» (1983, Дзярж.прэміяСССР 1986), «Серафім Палубес і іншыя жыхары зямлі» (1984), «Візіт да Мінатаўра» (1987), «Працэс» (1989), «...Па мянушцы «Звер» (1990), «Клан» (1991), «Правінцыяльны бенефіс» (1993), «Бульварны раман» (1994) і інш. Адна з цэнтр. тэм творчасці С. — тэма пазнання героем ісціны праз напружаную барацьбу з самім сабой. Дзярж.прэмія Расіі 1972.