вёска ў Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 46 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў, 89 км ад Гомеля. 630 ж., 241 двор (1998). Спіртзавод. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Каля вёскі курганны могільнікрадзімічаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́Я ЗВО́ДЫ,
вёска ў Лышчыцкім с/с Брэсцкага р-на. За 35 км ад Брэста, 4 км ад чыг. станцыі Лышчыцы. 548 ж., 210 двароў (1999). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Помнік архітэктуры: сядзіба (1875). За 2,5 км на ПдУ — курганны могільнік (11—13 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЛУШЫ,
вёска ў Гудагайскім с/с Астравецкага р-на Гродзенскай вобл., каля р. Лоша. Цэнтр калгаса. За 5 км на З ад г.п. Астравец, 250 км ад Гродна, 2 км ад чыг. ст. Гудагай. 388 ж., 132 двары (2000). Пач. школа, клуб, б-ка. Каля вёскі курганны могільнік (2-я пал. 1-га тыс.н.э.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЛУ́КІ,
стаянка эпохі мезаліту (8—5-е тыс. да н.э.), неаліту (5—3-е тыс. да н.э.) і могільнік эпохі сярэдняй бронзы (16—12 ст. да н.э.) каля в. Прылукі Брэсцкага р-на. Выявіў і даследаваў у 1898 М.Ф.Беляшэўскі. Знойдзены крамянёвыя наканечнікі стрэл, пілка, нажы, вастрыі, абломкі посуду эпохі неаліту, гаршкі тшцінецкай культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ АРХЕАЛАГІ́ЧНЫ КО́МПЛЕКС,
група археал. помнікаў каменнага і бронзавага вякоў (шахты па здабычы крэменю, крэменяапрацоўчыя майстэрні, стаянкі, могільнік), селішча жал. веку і сярэдневякоўя каля г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. і суседніх з ім вёсак. Гэты рэгіён заселены ў раннім мезаліце (9-е тыс. да н.э.); найб. колькасць помнікаў належыць да неаліту і бронзавага веку. У К.а.к. захавалася больш за 80 шахтавых выпрацовак. У адной з шахт знойдзена пахаванне шахцёра шнуравой керамікі культуры. На комплексе выяўлены таксама рэшткі крэменеапрацоўкі і крамянёвыя прылады працы, кераміка арэнбургскай культуры, позняга этапа нёманскай культуры, тшцінецкай культуры, зарубінецкай культуры, фрагменты ганчарнага посуду эпохі Стараж. Русі, позняга сярэдневякоўя, рэшткі паўзямлянкі 9—12 ст. і інш. На могільніку культуры шарападобных амфар (3-е тыс. да н.э.) знойдзены рэшткі пахавання чалавека і свойскай жывёлы, гліняны посуд, касцяныя наканечнікі стрэл і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМЕ́НСКА-БО́РШАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура славянскіх плямён 8—10 ст., распаўсюджаная ў басейнах рэк Дзясна, Сейм, Сула, Псёл, Ворскла. Назва ад паселішчаў каля г. Рамны (Сумская вобл., Украіна) і с. Боршава (Варонежская вобл., Расія). Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбалоўствам, бортніцтвам, рамесніцтвам; жыло на гарадзішчах і селішчах у чатырохвугольных аднакамерных паўзямлянках слупавой і зрубнай канструкцый з глінабітнымі печамі. Пахавальны абрад — трупаспаленне; рэшткі крэмацыі змяшчаліся ў ляпных гаршках пад курганнымі насыпамі (сустракаюцца і бескурганныя пахаванні). Кераміка ляпная, арнаментаваная грабеньчатым штампам, насечкамі, наколамі. Знойдзены земляробчыя прылады працы, сякеры, косы, нажы; упрыгожанні — бронзавыя і сярэбраныя бранзалеты, шыйныя грыўні, скроневыя кольцы, пярсцёнкі, пацеркі. Помнікі канца 1-га тыс.н.э., падобныя да помнікаў Р.-Б.к., сустракаюцца на Пд і ПдУ Беларусі: Мазырскае гарадзішча Кімбараўка, матэрыялы гарадзішча і селішча Чаплін, селішчы Калочын і Насовічы, селішча і курганны могільнікХодасавічы, курганны могільнік Вароніна, частка матэрыялаў гарадзішчаў Чачэрск і Гомель. Частка даследчыкаў лічыць, што Р.-Б.к. паходзіць ад пражскай культуры, а бел. помнікі звязаны з летапіснымі радзімічамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́ШКАВІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Дзмітравіцкім с/с Бярэзінскага р-на Мінскай вобласці. Цэнтр калгаса. За 37 км на ПнУ ад Беразіна, 140 км ад Мінска, 55 км ад чыг. ст. Барысаў. 425 ж., 199 двароў (1995). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў. Каля вёскі курганны могільнікстараж.-слав. часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІДЗІБО́Р,
вёска ў Столінскім р-не Брэсцкай вобл. Цэнтр сельсавета. За 13 км на ПнЗ ад г. Столін, 257 км ад Брэста, чыг. ст. на лініі Баранавічы—Роўна (Украіна). 654 ж., 248 двароў (1996). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Царква. За 2,5 км на ПнЗ ад вёскі — курганны могільнік драўлян 11 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІ́НІШЧА,
курганны могільніккрывічоў (канец 9 — пач. 11 ст.) каля в. Глінішча Полацкага р-на Віцебскай вобл. 60 паўсферычных курганоў, з іх даследавана 20. Пахавальны абрад — трупаспаленне пад насыпам, у адным кургане — трупапалажэнне галавой на З. Знойдзены ляпныя гаршкі, характэрныя для доўгіх курганоў Полаччыны і Смаленшчыны, шкляныя пацеркі, бронзавыя пярсцёнкі, скроневае кольца з серпападобнымі канцамі, нажы, серп і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РДЗІЯН (грэч. Gordion, Gordieion),
старажытная сталіца фрыгійцаў (8—5 ст. да н.э.), на правым беразе р. Сакар’я, каля в. Пебі (Турцыя). Засн. легендарным стваральнікам Фрыгійскага царства Гордзіем. У выніку раскопак выяўлены рэшткі абарончых сцен з каменю і сырцовай цэглы, жытлы, могільнік з багатымі пахаваннямі, якія нагадваюць стараж. пахаванні скіфаў. У 7 ст. да н.э. Гордзіян моцна пашкоджаны кімерыйцамі.