вёска ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 27 км на ПдЗ ад Браслава, 247 км ад Віцебска, 51 км ад чыг. ст. Гадуцішкі. 460 ж., 184 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік архітэктуры — Станіслаўскі касцёл (1-я пал. 20 ст.). Каля вёскі курганны могільнік 8—11 ст.