адзінка колькасці рэчыва; адна з сямі асн. адзінак Міжнароднай сістэмы адзінак. М. — колькасць рэчыва ў сістэме, якая мае столькі ж структурных элементаў, колькі атамаў вугляроду знаходзіцца ў 0,012 кг яго ізатопу 12C (вуглярод-12). Структурнымі элементамі могуць быць атамы, іоны, малекулы і інш. часціцы (напр., электроны) ці групы часціц. Абазначаецца моль; 1 моль любога рэчыва мае аднолькавую колькасць структурных элементаў, роўную Авагадра пастаяннай (Na = 6,022∙1023 моль−1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРМА́ЛЬ (ад лац. normalis прамы) да крывой (паверхні) у зададзеным пункце, прамая, што праходзіць праз зададзены пункт перпендыкулярна да датычнай прамой ці да датычнай плоскасці. Мае дастасаванні ў дыферэнцыяльнай геаметрыі, геам. оптыцы, механіцы і інш.
Плоская крывая мае ў кожным пункце (за выключэннем некаторых асаблівых пунктаў) адзіную Н. Прасторавая крывая ў кожным неасаблівым пункце мае бясконцае мноства Н., сукупнасць якіх утварае нармальную плоскасць. Н., якая ляжыць у судатычнай плоскасці (лімітнае становішча плоскасці, што праходзіць праз 3 пункты крывой пры імкненні адлегласці паміж імі да нуля), наз.галоўнай, а Н., якая праходзіць перпендыкулярна гэтай плоскасці — бінармаллю. Датычная, гал. Н. і бінармаль утвараюць рухомы трыэдр крывой.
Да арт.Нармаль. Рухомы трыэдр да крывой у пункце Μ: N — галоўная нармаль; B — бінармаль; T — датычная да крывой; P — нармальная плоскасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОМ РАБО́ТНІКАЎ МАСТА́ЦТВАЎрэспубліканскі,
творчы клуб дзеячаў мастацтва Беларусі. Адкрыты ў Мінску ў 1963. Мае на мэце прапагандаваць тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаць павышэнню прафес. ўзроўню працаўнікоў мастацтва. Арганізоўвае лекцыі і даклады, творчыя вечары, сустрэчы з майстрамі сцэны. Працуюць ун-ттэатр. мастацтва, клубы творчай і навук. моладзі, «У свеце цудоўнага» (для школьнікаў). Размешчаны ў будынку б.Мінскага царкоўна-археалагічнага музея. Мае глядзельную (169 месцаў) і выставачную залы, бібліятэку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́ЛЬНІК,
электрычны пераключальнік з ручным прыводам для камутацыіэл. ланцугоў напружаннем да 1 кВ. Маеметал. ножападобныя кантакты, якія пры замыканні (уключэнні) уваходзяць у нерухомыя спружыністыя клямары (гнёзды). Р., разлічаны на вял. сілу току, мае некалькі паралельна злучаных кантактаў на 1 полюс, а часам і дугагасільнае прыстасаванне.
Рубільнікі: а — аднаполюсны (1 — рукаятка, 2 — токападводы, 3 — кантактны нож, 4 — дугагасільнае прыстасаванне); б — трохполюсны (1 — нерухомая кантактная стойка, 2 і 3 — момантавы і галоўны нажы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПОТ,
бясколерная салёная вадкасць, якая выдзяляецца потавымі залозамі. Састаў П. залежыць ад віду жывёлы, тыпу яго потавых залоз, стану арганізма, інтэнсіўнасці потавыдзялення і колькасці розных рэчываў у крыві. У чалавека П. мае 98—99% вады, каля 0,1% мачавіны, арган. к-ты, аміяк, тлушчы, хлорысты натрый (каля 0,3%) і інш. Рэакцыя П. бывае кіслай (pH 3,8—6,2) або шчолачнай (пры раскладанні мачавіны і выдзяленні аміяку). У капытных з П. выдзяляюцца бялкі (таму спацелы конь мае «запенены» выгляд). У некат. жывёл П. мае пігменты (напр., у бегемота і самца вял. кенгуру ён чырвоны). У чалавека выдзяляецца 0,5—12 л П. за суткі ў залежнасці ад мышачнай нагрузкі, т-ры навакольнага асяроддзя, колькасці выпітай вады. Пры паталаг. стане П. можа мець глюкозу (цукр. дыябет), жоўцевыя пігменты, цысцін (цыстынурыя), часам эрытрацыты — крывавы П.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНЫ О́ПТЫМУМ,
1) спрыяльныя ўмовы, у якіх від маенайб. жыццяздольнасць (рост, развіццё, размнажэнне). Адрозніваюць тэмпературныя, кіслародныя, светлавыя і інш. зоны біялагічнага оптымуму. Віды пры біялагічным оптымуме маюць выйгрыш пры міжвідавых адносінах і ў прыстасаванні да абіятычных фактараў.
2) Умовы, у якіх дадзенае згуртаванне мае перавагу перад іншымі.
3) Дынамічна-балансавае спалучэнне экалагічных фактараў, што забяспечвае ва ўмовах іх натуральных цыклічных ваганняў прыродную раўнавагу ў клімаксавай экасістэме або накіроўвае працэс у бок утварэння клімаксу. Гл. таксама Экалагічны песімум.