акумулятарная батарэя, што ўключаецца ў ланцуг паралельна інш. крыніцы (генератар, выпрамляльнік) пастаяннага току для супольнага сілкавання нагрузкі (у т. л. як рэзервовая крыніца). Прызначана для кампенсацыі змен напружання і сілы току асн. крыніцы сілкавання ў час найб. нагрузак і перапынкаў у рабоце. Выкарыстоўваецца на аўта- і чыг. транспарце, сістэмах сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛІ́НА АЗЁР,
міжгорная ўпадзіна паміж Габійскім Алтаем і Хангаем, на ПдЗ Манголіі. Даўж. каля 500 км, шыр. да 100 км. Выш. 1000—1400 м. Днішча ўпадзіны — ланцуг замкнёных катлавін, складзеных з рыхлых адкладаў і падзеленых узгоркамі і скалістымі градамі. Шматлікія бяссцёкавыя азёры (Бонцаган-Нур, Арог-Нур і інш.). Пераважаюць апустыненыя ландшафты: кучавыя пяскі, саланчакі, такыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫПРАМЯНЕ́ННЕ І ПРЫЁМ РАДЫЁХВА́ЛЬ,
працэс пераўтварэння энергіі крыніцы ваганняў электрычнага току (або зараду) у энергію бягучых электрамагнітных хваль і далейшага пераўтварэння энергіі гэтых хваль у энергію пераменнага электрычнага току. Ажыццяўляецца з дапамогай перадавальных і прыёмных антэн.
Для эфектыўнага выпрамянення (або прыёму) радыёхваль неабходны незамкнуты (адкрыты) эл.ланцуг, у якога адлегласць паміж участкамі з проціфазнымі ваганнямі току (зараду) параўнальная з палавінай даўжыні эл.-магн. хвалі (для патрэб тэле- і радыёвяшчання выкарыстоўваюцца эл.-магн. хвалі з даўжынёй да 2 км і частатой больш за 150 кГц) або такіх участкаў няма. У самым простым выпадку ланцуг складаецца з 2 аднолькавых адрэзкаў прамалінейнага проваду (сіметрычны вібратар; гл. таксама Герца вібратар), злучаных двухправоднай лініяй сувязі з крыніцай ваганняў. У кожны момант часу зарады адрэзкаў роўныя па модулі і процілеглыя па знаку (эл.дыполь), што вызначае канфігурацыю створанага эл. поля. Токі ў адрэзках супадаюць па напрамку, і таму сілавыя лініі створанага магн. поля — акружнасці. Прыём радыёхваль — працэс, адваротны працэсу выпрамянення. Гл. таксама Дыпольнае выпрамяненне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫЯ (ісп. noria ад араб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЬЕ́НЧЭН-ТА́НГЛА,
хрыбет на У гор Гандзісышань, на Пд Тыбецкага нагор’я, у Кітаі. Даўж. каля 600 км, выш. да 7090 м. Складзены з гранітаў, вапнякоў і пясчанікаў. Амаль суцэльны ланцуг снежных гор з адносна роўным грэбенем, перавалы вышэй за 5000 м. Скалістыя схілы, укрытыя восыпамі. На паўд. схілах горныя стэпы, на паўн. — халодныя пустыні. Высакагорныя пустыні. Ледавікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПАІ́Н,
раслінны протэалітычны фермент класа гідралаз; каталізуе расшчапленне пептыдных сувязяў у бялках і пептыдах, а таксама гідралізуе аміды і складаныя эфіры. Малекулярная маса 23 350. Поліпептыдны ланцуг мае 212 амінакіслотных астаткаў. Атрыманы ў крышт. выглядзе з млечнага соку дыннага дрэва (папайі, адсюль назва). Выкарыстоўваецца ў харч. і лёгкай прам-сці (для апрацоўкі скуры, мякчэння мяса, асвятлення напояў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́МАЎ МОСТ,
ланцуг скал, водмеляў, невял. каралавых астравоў у Полкскім праліве, паміж п-вам Індастан і в-вам Шры-Ланка. Даўж. каля 30 км. Належыць Індыі і Шры-Ланцы. След былой сухапутнай сувязі в-ва Шры-Ланка з мацерыком Еўропы — Азіі.
Назва звязана з паданнем пра шлях Адама, выгнанага з раю на зямлю (на в-аў Шры-Ланка), які перайшоў на Ам. на мацярык.
гармон пазваночных, які паскарае рост, удзельнічае ў рэгуляванні абмену бялкоў, вугляводаў і ліпідаў. Выпрацоўваецца ацыдафільнымі клеткамі пярэдняй долі адэнагіпофіза. Паводле хім. прыроды бялок, будова якога відаспецыфічная (у чалавека поліпептыдны ланцуг гармону росту складаецца з 191 амінакіслотнага астатку; малекулярная маса 21 500). Лішак або недахоп гармону росту ў раннім узросце вядзе адпаведна да гігантызму ці карлікавасці. У дарослых яго лішак выклікае акрамегалію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНЦУГО́ВАЯ ПІЛА́,
піла для грубага папярочнага рэзання драўніны з дапамогай бясконцага пілавальнага ланцуга з рэжучымі зубамі.
Мае бензінавы матор або электрарухавік, муфту счаплення, рэдуктар і кансольны рэжучы механізм у выглядзе накіравальнай шыны, па якой рухаецца пілавальны ланцуг. Бываюць спецыяльныя (для валкі дрэў, абрэзкі сучкоў) і універсальныя; цяжкага, сярэдняга, лёгкага і асабліва лёгкага класаў. Найб. пашыраны Л.п. з карбюратарным рухавіком (тыпу «Дружба») і электрапілы (для папярочнага раскрою леса- і піламатэрыялаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Андрэй Андрэевіч) (14.6.1856, г. Разань, Расія — 20.7.1922),
расійскі матэматык. Акад.Пецярб.АН (1896). Скончыў Пецярб.ун-т (1878), дзе і працаваў (з 1886 праф.). Асн. працы па тэорыі імавернасцей і яе дастасаваннях, тэорыі лікаў, матэм. аналізе і матэм. статыстыцы. Даў пачатак тэорыі т.зв.маркаўскіх працэсаў, увёў паняцце паслядоўнасці залежных выпрабаванняў (гл.Маркава ланцуг), даў імавернаснае абгрунтаванне метаду найменшых квадратаў.
Тв.:
Избр. труды. Теория чисел. Теория вероятностей. М., 1951.