ГАПО́НЕНКА (Васіль Іванавіч) (н. 13.4.1928, в. Сабалі Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі, біяхіміі і радыебіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1952). З 1957 у Ін-це фотабіялогіі, з 1988 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па абнаўленні хларафілу і актыўнасці фотасінтэтычнага апарата, назапашванні радыенуклідаў раслінамі і іх прадукцыйнай здольнасці.
Тв.:
Влияние внешних факторов на метаболизм хлорофилла. Мн., 1976;
Обновление хлорофилла и продуктивность растений. Мн., 1996 (разам з Г.М.Нікалаевай, С.М.Шаўчук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАТЭРМА́ЛЬНЫ СІ́НТЭЗ,
атрыманне крышталічных неарган. рэчываў ва ўмовах, што дазваляюць мадэліраваць фізіка-хім. працэсы ўтварэння мінералаў у зямных нетрах. Заснаваны на здольнасці вады і водных раствораў пры т-ры 300—500 °C і ціску 10—80 МПа раствараць рэчывы, якія практычна нерастваральныя ў звычайных умовах. У такіх умовах вырошчваюць таксама вял. монакрышталі (напр., крышталі кварцу масай да 50 кг). Выкарыстоўваецца ў прам-сці пры вытв-сці розных злучэнняў: аксідаў (SiO2, GeO2), сульфідаў (ZnS, PbS, HgS), сілікатаў (CaSiO3, NaNdSi6O14) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРААМІНАБЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, вітамін H1,
роставы фактар многіх мікраарганізмаў, у т. л. насельнікаў кішэчніка жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць з яе фоліевую кіслату.
Бясколернае крышт. рэчыва, дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце. Спрыяе сінтэзу РНК і ДНК, уплывае на абмен некат. біягенных амінаў. Антымікробнае ўздзеянне сульфаніламідных прэпаратаў заснавана на іх здольнасці (з-за структурнага падабенства з П.к.) парушаць сінтэз фоліевай к-ты. Этылавы (анестэзін) і дыэтыламінаэтылавы (навакаін) эфіры П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне. На П.к. багатыя печань, ныркі, сэрца, дрожджы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭСБІЯПІ́Я [ад грэч. presbys стары + ōps (ōpos) вока],
старэчая дальназоркасць, парушэнне выразнага бачання блізка размешчаных аб’ектаў. Узнікае пасля 40 гадоў у выніку аслаблення праламляльнай здольнасцівока. Прычына П. — зніжэнне эластычных уласцівасцей хрусталіка пры ўшчыльненні яго цэнтр.ч. — ядра. Пры гэтым парушаецца акамадацыя вока, кропка яснага бачання факусіруецца па-за сятчаткай і прадметы здаюцца расплыўчатымі. Для карэкцыі П. выкарыстоўваюць акуляры са збіральнымі (выпуклымі) лінзамі, якія ўзмацняюць праламляльную здольнасць вока і забяспечваюць выразнае адлюстраванне блізка размешчаных аб’ектаў на сятчатцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТКЕ́ВІЧ (Красцьян Ягоравіч) (?, каля Шклова, Магілёўская вобл. — 14.10.1846),
бел. і рус. артыст балета. Прыгонны, у 1822 адпушчаны на волю. Вучыўся, відаць, у П.Барцанці, Марыядзіні, М.Пранчынскага. У 1780—90-я г. вядучы танцоўшчык Шклоўскага тэатра Зорыча. У 1800 у ліку 14 шклоўскіх танцоўшчыкаў вывезены ў Пецярбург, да 1825 артыст Пецярбургскага імператарскага т-ра. Выконваў цэнтр. пантамімныя ролі, меў неардынарныя драм.здольнасці. Сярод партый: Сцяпан («Вызваленне маладой сялянкі, ці Храбрасць рускага салдата»), Анкундзін («Млынар—чараўнік, падманшчык і сват»; абодва 1822), Гірэй («Каўказскі нявольнік, або Цень нявесты» К.Каваса паводле А.Пушкіна, 1823).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННАЯ ГІСТО́РЫЯ,
1) працэс развіцця ваен. справы са старажытнасці да нашых часоў.
2) Навука, якая вывучае войны і ўзбр. сілы мінулага, развіццё ваен. майстэрства, ваен. думкі, вопыт падрыхтоўкі і вядзення мінулых войнаў. З’яўляецца часткай гіст. і ваен. навукі. Важнейшыя галіны ваеннай гісторыі: гісторыя войнаў; гісторыя ваеннага будаўніцтваўзбр. сіл; гісторыя ваеннага майстэрства, гісторыя ваен. думкі. Спец. раздзелы ваеннай гісторыі: ваен. гістарыяграфія, ваен. крыніцазнаўства, ваен. археаграфія, ваен. археалогія, ваен. статыстыка. Ваенная гісторыя даследуе таксама суб’ектыўныя фактары: ролю палкаводцаў, здольнасці камандзіраў у арганізацыі баявых дзеянняў, ролю маральна-патрыят. духу войск і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛАЦЫ́ТЫ [ад лац. granulum зярнятка + ...цыт(ы)],
зярністыя лейкацыты, лейкацыты жывёл і чалавека, у цытаплазме якіх ёсць зерні (гранулы). Складаюць асн. масу лейкацытаў. Па здольнасці гранул афарбоўвацца кіслымі ці асн. фарбавальнікамі гранулацыты падзяляюць на эазінафільныя (афарбоўваюцца кіслымі фарбавальнікамі), базафільныя (афарбоўваюцца асн. фарбавальнікамі) і нейтрафільныя (афарбоўваюцца фарбавальнікамі 2 тыпаў). Гранулацыты маюць сегментаваныя ядры. Функцыі гранулацытаў — мікрафагацытоз і ферментатыўная актыўнасць, удзел у імуналагічных рэакцыях. Колькасныя суадносіны розных відаў гранулацытаў залежаць ад узросту, фізіял. стану арганізма, стану здароўя. У беспазваночных жывёл гранулацыты наз. зярністымі амёбацытамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧ (Анатоль Дзям’янавіч) (н. 6.8.1934, в. Свіслач Асіповіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1987, чл.-кар. 1981). Ген.-лейт. (1987). Герой Сац. Працы (1981). Скончыў Ваен. акадэмію хім. аховы (1958), дзе і працаваў (з 1977 праф.). Дырэктар Цэнтра экатаксіметрыі пры Ін-це хім. фізікі Рас.АН. Навук. працы па арган. і прыкладной хіміі, даследаванні новых рэчываў і іх рэакцыйнай здольнасці ў монамалекулярных слаях, на мяжы падзелу фаз у мнагафазных сістэмах. Распрацаваў тэарэт. асновы стварэння высокарэакцыйных сарбентаў. Абгрунтаваў канцэпцыю «каардынацыйнага эфекту» ў рэакцыях нуклеафільнага замяшчэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЯТРО́ПНЫЯ РАДЫ́,
рады іонаў, размешчаных у парадку ўзмацнення або аслаблення іх уплыву на ўласцівасці растваральніку, а таксама на скорасць і глыбіню хім. рэакцый і фіз.-хім. працэсаў, што адбываюцца ў ім.
Уплыў іонаў растворанага рэчыва на растваральнік наз.ліятропным дзеяннем іонаў. Вядомы Л.р. іонаў, састаўленыя, напр., па іх здольнасці адсарбіравацца з водных раствораў на адсарбентах, па ўплыве на растваральнасць і набуханне палімераў. Паслядоўнасць іонаў у Л.р. вызначаецца зарадам і памерам іонаў, іх здольнасцю звязваць малекулы растваральніку (гл.Сальватацыя) і мяняцца пры змене саставу растваральніку, канцэнтрацыі вадародных іонаў, т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫНАВА́ННЕ (ад франц. mariner саліць у расоле),
спосаб кансерваванняхарч. прадуктаў (садавіны, агародніны, грыбоў, рыбы). Заснавана на здольнасці воцатнай к-ты разам з кухоннай соллю прыпыняць жыццядзейнасць многіх мікраарганізмаў.
Пры М. рассартаваныя, вымытыя, ачышчаныя (пры неабходнасці разрэзаныя) прадукты заліваюць марынадам — растворам солі і цукру (або толькі цукру) у вадзе, правараным з вострымі прыправамі, у які дабаўлены воцат. Тэрмін захавання марынаваных прадуктаў (марынадаў) павялічваюць пастэрызацыяй: найлепш захоўваць марынады пры паніжанай (0—4 °C) т-ры ў закаркаванай тары. М. выкарыстоўваюць і для кулінарнай апрацоўкі прадуктаў (напр., мяса, селядцоў).