возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Пл. 0,57 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 25 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 10,9 км². Схілы катлавіны выш. 15—25 м (на Пн і У 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыб. 6—8 м пясчанае, ніжэй глеістае. На ПдУ упадае ручай з воз. Лешна, на ПдЗ выцякае ручай у воз. Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шыр. да 20 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХБЕ́ЙКА,
возера ў Віцебскім р-не, у бас.р. Лужаснянка, за 25 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 0,26 км², даўж. 1,3 км, найб.шыр. 280 м, найб.глыб. 8,7 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 2,14 км². Схілы катлавіны выш. да З м, пясчаныя, пад лесам, на Пн і Пд невыразныя. Берагі выш. да 0,5 м, тарфяністыя, на ПнУ пясчаныя, да ўрэзу вады лес і хмызняк. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыб. 2,5—3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Ёсць востраў пл. 0,4 га. Зарастае. У час разводдзя ручаём злучаецца з воз. Вымна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́КАЛАЧ,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ула, за 15 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,55 км², даўж. каля 1,4 км, найб.шыр. 690 м, найб.глыб. 10,5 м, даўж. берагавой лініі 5 км. Пл. вадазбору 2,35 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, спадзістыя, на ПнЗ і З стромкія, разараныя. Шэраг заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, у асобных месцах зліваюцца са схіламі, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае (шыр. да 25 м), стромкае, пясчанае. Глыбакаводная ч. ўскладнена ўпадзінамі і падняццямі, ілістая. Зарастае. Злучана ручаём з воз.Валасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́К,
возера ў Лепельскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ладасна, за 17 км на ПнУ ад г. Лепель. Пл. 0,23 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 8,9 м, даўж. берагавой лініі больш за 2 км. Пл. вадазбору 12,5 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м (на У да 25 м), на Пд невыразныя, разараныя, на Пн пад лесам і хмызняком, на ПдЗ сплавінныя. Пойма шыр. да 10 м, пераўвільготненая, месцамі тарфяністая, парослая хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, глыбакаводная зона плоская, выслана сапрапелем. На Пд упадае ручай з воз. Бабча, на Пн выцякае ручай у воз. Ладасна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІЯ КО́НІ,
старажытная папуляцыя коней паўн. ляснога тыпу Бел. і Укр. Палесся. Паходзяць ад тарпанаў. У паўд., паўд.-зах. і зах.ч. арэала палепшаны заводскімі пародамі, большыя. Выкарыстаны для вывядзення беларускага запражнога каня. На Беларусі гадуюць у гаспадарках Брэсцкай і Гомельскай абл.
Выш. ў карку жарабцоў бел. П.к. 137 см (макс. 140), даўж. тулава 146 см, маса 392 кг; кабыл адпаведна 135 см (макс. 139,5), 141 см, 367 кг. Масці: буланая, вараная, гнядая, мышастая, рыжая і інш. Тулава кампактнае, вузкае, спіна і шыя прамыя, крыж кароткі, грудзі шырокія, глыбокія. Ногі сухія, дужыя. Даўгавечныя, пладавітыя, непатрабавальныя, трывалыя; выкарыстоўваюцца на палявых і трансп. работах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРКО́ЎШЧЫНА, Малая Даўгоўшчына,
возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 8 км на Пд ад г.п. Ушачы. Пл. 0,16 км², даўж. 760 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 21,8 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 11,4 км².
Схілы катлавіны выш. 20—30 м, на Пд і Пн не выражаны, на З абразійны ўступ выш. 2—3,5 м. Берагі нізкія, на ПнЗ і З сплавіна шыр. 5—10 м, усх. бераг пясчаны, паўд. забалочаны. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбакаводдзе выслана глеем. Надводная расліннасць утварае паласу шыр. ад 10 да 250 м. Злучана ручаём з воз. Доўжына. Уваходзіць у курортную зону Ушачы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫ́МНА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Лужасянка (выцякае з возера), за 20 км на У ад г. Гарадок. Пл. 7,24 км², даўж. 9,2 км, найб.шыр. 1,4 км, найб.глыб. 7,8 м, даўж. берагавой лініі 22,6 км. Пл. вадазбору 106 км². Схілы катлавіны выш. 10—12 м, парослыя лесам, на ПнУ і ПдЗ нізкія, забалочаныя. Берагі высокія і стромкія, зараслі хмызняком. Дно амаль плоскае, мелкаводдзе вузкае, пясчанае, 7 астравоў агульнай пл. каля 8 га, найб. з іх на ПдЗ зарос лесам. Надводная расліннасць вузкай паласой (10—25 м) акаймоўвае ўзбярэжжа і астравы. Злучана пратокамі з азёрамі Арлейка і Слепня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КНЯЖНО́.
Княжное возера, у Віцебскім р-не, у бас.р. Шэвінка, за 20 км на ПнЗ ад Віцебска. Пл. 0,66 км², даўж. 1,5 м, найб.шыр. 750 м, найб.глыб. 6,6 м, даўж. берагавой лініі больш за 4 км. Пл. вадазбору 53,2 км³. Схілы катлавіны на Пн і Увыш. да 15 м, на Пд і З—5—8 м, на Пд і Пн разараныя, астатнія пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на Пн узвышаюцца да 0,6 м, у залівах сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. У цэнтры 4 астравы агульнай пл. 1 га. Дно выслана ілам і сапрапелем. Зарастае да глыб. 2,5 м. Упадаюць 2 ручаі і р. Гаражанская, выцякае ручай у воз. Заронава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПНА,
возера ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнагосніца, за 17 км на ПнУ ад г. Сянно. Пл. 1,18 км², даўж. каля 3,9 км, найб.шыр. 500 м, найб.глыб. 5,8 м, даўж. берагавой лініі каля 9 км. Пл. вадазбору 40 км². Паўн.ўсх. схілы катлавіны выш. 25—30 м (паўд.-зах. — 10—20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыб. 4—6 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у канцавых частках возера выш. іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. 4 астравы агульнай пл. 2,9 га, у паўн.ч. возера мелі. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шыр. да 30 м. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Ходцы, на схілах адзначаны крыніцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛО́Е БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА.
У Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свіна (выцякае з возера), за 52 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,9 км², даўж. каля 2,1 км, найб.шыр. 870 м, найб.глыб. 11 м, даўж. берагавой лініі каля 6,4 км. Пл. вадазбору 1 км². Схілы катлавіны выш. 11—12 м (на У да 20 м), пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, на ПдУ тарфяністыя. На Пд да возера прымыкае масіў вярховага балота. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыб. 2,5—4 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Вада вызначаецца Нізкай мінералізацыяй (60—80 мг/л), чысцінёй і высокай празрыстасцю. У возеры расце палушнік азёрны, занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.