ЗАХБЕ́ЙКА,

возера ў Віцебскім р-не, у бас. р. Лужаснянка, за 25 км на ПнУ ад Віцебска. Пл. 0,26 км2, даўж. 1,3 км, найб. шыр. 280 м, найб. глыб. 8,7 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 2,14 км2. Схілы катлавіны выш. да З м, пясчаныя, пад лесам, на Пн і Пд невыразныя. Берагі выш. да 0,5 м, тарфяністыя, на ПнУ пясчаныя, да ўрэзу вады лес і хмызняк. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыб. 2,5—3 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. Ёсць востраў пл. 0,4 га. Зарастае. У час разводдзя ручаём злучаецца з воз. Вымна.

т. 7, с. 12

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)