СЕЙТАЛІ́ЕЎ Тактаналы (н. 3.12.1937, с. Жайылма, Кіргізія),
кіргізскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1984). З 1969 саліст Кірг. т-ра оперы і балета. Сярод партый: Эміль («Чэрвеньская ноч» П.Хаджыева), Сыргак, Кульчора, Керымбай («Манас», «Месячная прыгажуня», «Тактагул» У.Уласава, А.Малдыбаева і У.Ферэ), Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага) і інш. Дзярж. прэмія Кіргізіі 1982.
т. 14, с. 298
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́НБЕРГ, Фрынбергс (Frinbergs) Артурс (25.2.1916, Рыга — 5.9.1984), латышскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1962). У 1946—74 саліст Т-ра оперы і балета Латвіі. Валодаў яркімі вак. і акцёрскімі данымі. Сярод партый: Грышка Куцярма («Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Атэла («Атэла» Дж.Вердзі), Лаэнгрын, Тангейзер (аднайм. оперы Р.Вагнера). Дзярж. прэмія СССР 1950.
т. 16, с. 485
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМБРАЗАЙЦІ́ТЭ (Ambrazaityte) Ніёле Вінцаўна (н. 21.2.1939, в. Буракай Лаздзійскага р-на, Літва),
літоўская спявачка (мецца-сапрана). Нар. арт. СССР (1977). Пасля сканчэння Вільнюскай кансерваторыі (1966) салістка Літ. т-ра оперы і балета. Спявачка высокай вак. і сцэнічнай культуры. Сярод партый: Марына Мнішак («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Кармэн («Кармэн» Ж.Бізэ), Амнерыс («Аіда» Дж.Вердзі), Мірта («Піленай» В.Кловы). Лаўрэат Міжнар. конкурсу вакалістаў імя Дж.Энеску (Бухарэст, 1970).
т. 1, с. 309
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДГУЛА́ДЗЕ Давід Ясонавіч (15.10.1895, с. Бахві, Махарадзеўскі р-н, Грузія — 29.9.1973),
грузінскі спявак (драм. тэнар). Нар. арт. СССР (1950). Скончыў Тбіліскую кансерваторыю (1927), з 1958 яе прафесар. У 1929—55 саліст т-ра оперы і балета імя Паліяшвілі (Тбілісі). Сярод партый: Тарыэл («Паданне пра Тарыэла» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Атэла, Радамес («Атэла», «Аіда» Дж.Вердзі). Дзярж. прэмія Грузіі 1973.
т. 1, с. 353
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕ́ГІН (Onegin; сапр. Хофман; Hoffman) Сігрыд
(1.6.1891, Стакгольм — 16.6.1943),
нямецкая спявачка (кантральта, мецца-сапрана). Жонка рус. піяніста і кампазітара Я.Б.Львова (псеўд. Анегін). У 1912—31 салістка оперных т-раў Штутгарта, Мюнхена, Нью-Йорка («Метраполітэн-опера»), Берліна. Удзельніца Байройцкіх фестываляў. Найб. поспеху дасягнула выкананнем гал. партый у операх Р.Вагнера. Сярод інш. партый: Арфей («Арфей і Эўрыдыка» К.В.Глюка), Азучэна, Амнерыс («Трубадур», «Аіда», Дж.Вердзі).
т. 1, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБДУРАХМА́НАВА Дзільбар Гулямаўна (н. 1.5.1936, Масква),
узбекскі дырыжор. Нар. артыстка СССР (1977). Скончыла Ташкенцкую кансерваторыю (1960). Дырыжор, з 1976 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Узб. т-ра оперы і балета. Пад яе кіраўніцтвам паст. оперныя («Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Атэла» Дж.Вердзі, «Вогненны анёл» С.Пракоф’ева, «Пётр Першы» А.Пятрова) і балетныя («Лебядзінае возера» Чайкоўскага, «Жызэль» А.Адана, «Спартак» А.Хачатурана, «Ганна Карэніна» Р.Шчадрына) спектаклі. Дзярж. прэмія Узбекістана 1973.
т. 1, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ПРЫК Уладзімір Іванавіч (н. 16.9.1927, в. Барысаўка Белгародскай вобл., Расія),
бел. спявак (лірычны тэнар). Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1956). Працаваў у Кіеўскай філармоніі, Львоўскім т-ры оперы і балета. З 1963 саліст Бел. філармоніі. Сярод оперных партый: Альфрэд, Герцаг («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). У канцэртным рэпертуары лірычныя песні, рамансы, оперныя арыі і інш.
т. 4, с. 91
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЙКО́Ў Яўген Ціханавіч (н. 25.3.1937, Масква),
расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Нар. арт. Расіі (1974). Нар. арт. СССР (1982). Скончыў Муз.-пед. вучылішча імя Гнесіных (1962). З 1961 саліст Вял. т-ра ў Маскве. Сярод партый: Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні), Радамес («Аіда» Дж.Вердзі), Самазванец («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), П’ер Бязухаў («Вайна і мір» С.Пракоф’ева) і інш.
т. 13, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАТЫШВІ́ЛІ Цысана Бежанаўна (н. 30.12.1937, Тбілісі),
грузінская спявачка (сапрана). Нар. арт. СССР (1979). Скончыла Тбіліскую кансерваторыю (1963). З 1963 у Груз. т-ры оперы і балета. Сярод партый: Этэры («Абесалом і Этэры» З.Паліяшвілі), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Аіда, Эбалі, Дэздэмона («Аіда», «Дон Карлас», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска («Тоска» Дж.Пучыні), Артруда («Лаэнгрын» Р.Вагнера), Саламея («Саламея» Р.Штрауса). Выступае таксама ў канцэртах. Дзярж. прэміі Грузіі 1979, 1987.
т. 15, с. 457
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭБА́ЛЬДЗІ (Tebaldi) Рэната (н. 1.2.1922, г. Пезара, Італія),
італьянская спявачка (сапрана). Вучылася ў Пармскай кансерваторыі. З 1944 выступала на оперных сцэнах Італіі, у т. л. з 1946 у т-ры «Ла-Скала», і інш. краін (у 1955—76 у «Метраполітэн-опера» і Чыкагскай оперы). Развівала традыцыі італьян. вак. школы. Сярод партый: Віялета, Аіда, Дэздэмона («Травіята», «Аіда», «Атэла» Дж.Вердзі), Тоска, Мімі («Тоска», «Багема» Дж.Пучыні). Вяла канцэртную дзейнасць.
т. 16, с. 104
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)