здольнасць вока ўспрымаць колер аб’ектаў: распазнаваць адрозненні ў спектральным складзе бачных выпрамяненняў. Важны кампанент зрокавай арыентацыі. Уласцівы насякомым, ракападобным, земнаводным, птушкам, прыматам, чалавеку і інш. Адсутнічае ў начных жывёл. Абумоўлены наяўнасцю ў сятчатцы розных тыпаў фотарэцэптараў (2—3, часам болей) з рознымі святлоадчувальнымі пігментамі. У чалавека каляровае адчуванне ўзнікае пры ўзбуджэнні 3 тыпаў колбачак, якія ўспрымаюць сіні, зялёны і чырв. колеры. Рэгулюецца цэнтр. і перыферычнымі кампанентамі зрокавай сістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСЕПСЬЁН (Concepción),
горад у цэнтр. частцы Чылі, у эстуарыі р. Біо-Біо. Адм. ц.вобл. Біо-Біо. Засн. ў 1550. 308 тыс.ж. (1990). Аванпарты на Ціхім ак. — Талькауана, Таме. Чыг. вузел. Важныэканам. цэнтр Чылі. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. суднарамонтная), нафтаперапр. і нафтахім., тэкст., паліграф., цэм., цэлюлозна-папяровая, шкляная, харчовая. Ун-т. У 1818 у К. абвешчана незалежнасць Чылі. У 1960 моцна пацярпеў ад землетрасення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РДАВА (Córdoba),
горад у цэнтр.ч. Аргенціны. Адм. ц.прав. Кордава. Засн. ў 1573. 1294 тыс.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Важныпрамысл. і культ. цэнтр краіны. Прам-сць: трансп. машынабудаванне (аўтамабілі, самалёты), металургічная, металаапр., хім., харчасмакавая (у т. л. мукамольная, спірта-гарэлачная), мылаварная, гарбарна-абутковая. 3 ун-ты, у т. л. старэйшы ў Аргенціне (з 1613). Музеі: бат. і прыгожых мастацтваў. Арх. помнікі 17—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІДС (Leeds),
горад у цэнтр.ч. Вялікабрытаніі, на р. Эр. Адм. ц. метрапалітэнскага графства і гал. горад канурбацыі Уэст-Йоркшыр. Вядомы з 7 ст. 677 тыс.ж. (1991). Вузел 7 чыгунак і 11 аўтадарог. Каналам звязаны з марскім портам Ліверпул. Важныпрамысл. цэнтр краіны. Прам-сць: маш.-буд. (у т. л. эл.-тэхн.), ліцейная, швейная, шарсцяная, паліграф., мэблевая, харчовая. Ун-т. Музей, маст. галерэя. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛІВІ́ЦЫ (Gliwice),
горад на Пд Польшчы, у Катавіцкім ваяв. Вядомы з 13 ст. 216 тыс.ж. (1992). Чыг. вузел, порт на Глівіцкім канале. Важныпрамысл. цэнтр у Верхнесілезскай агламерацыі. Вугальныя шахты, чорная металургія, коксахімія, цяжкае і пад’ёмна-трансп. машынабудаванне, эл.-тэхн., хім., харч.прам-сць. Сілезскі політэхн.ін-т. Т-р аперэты. Музей. Касцёлы: гатычны (15 ст.), познагатычны (15, 16 ст.), барочны касцёл і кляштар рэфарматаў (17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛАМІ́НЫ,
глабулярныя бялкі, што знаходзяцца ў зерні злакаў. Асн. маса клейкавіны зерня пшаніцы, разам з глутэлінамі ўтвараюць запасныя бялкі эндасперму насення. З’яўляюцца комплексам бялкоў з блізкімі ўласцівасцямі. Маюць глутамінавую к-ту, пралін і нязначную колькасць незаменных амінакіслот (з чым звязана біял. непаўнацэннасць запасных бялкоў збожжавых культур). Асн. П. — гліядын эндасперму зерня пшаніцы і жыта, гардэін ячменю, зеін кукурузы, кафірын сорга і авенін аўса. Важны бялковы харч. кампанент хлебных злакаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКЦЫ́НУМ (Buccinum),
род марскіх бруханогіх малюскаў атр. стэнаглосных. 86 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, пераважна ў халодных і ўмераных водах. Асобныя віды трапляюцца ў субтрапічных водах каля берагоў Японіі і ў Міжземным м. Вядомы з алігацэну. У Баранцавым м. пашыраны B. undatum.
Выш. авальнай ракавіны да 16 см. Маюць кароткі сіфанальны выраст, накрыўку. Драпежнікі. Раздзельнаполыя. Адкладваюць яйцы. Лічынкі з добра развітым парусам. Важны аб’ект промыслу ў Вялікабрытаніі; мяса спажываецца ў ежу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБХО́Д,
абрадавы звычай абыходзіць кожны двор у час каляндарных святаў з віншавальна-велічальнымі, заклінальнымі песнямі і музыкай, добрымі пажаданнямі. Важны элемент у комплексе асн. каляндарных абрадаўусх. славян і інш. народаў (сербаў, румынаў). Найб. яркія абходы — валачобныя (мужчынскія групы) і калядныя (змешаныя; гл.Валачобнікі, Калядаванне). Удзельніцамі бел. і ўкр. куставага абходу (гл.Куст) былі выключна дзяўчаты або жанчыны. Магічнае дзеянне абходу накіравана на засцярогу ад варожых сіл, спрыянне дабрабыту і паспяховае вырашэнне сямейных клопатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГАЛО́Р, Бенгалуру, Бангалур,
горад на Пд Індыі. Адм. ц. штата Карнатака. Вядомы з 16 ст. 2,7 млн.ж., з прыгарадамі 4,2 млн.ж. (1991). Трансп. вузел. Аэрапорт. Важныпрамысл., навук. і культ. цэнтр паўд.ч. Індыі. Авія-, вагона-, станкабудаванне, эл.-тэхн. і радыёэлектронная прам-сць. Дакладнае машынабудаванне (у т. л. выраб гадзіннікаў). Развіты традыц. галіны прам-сці — гарбарна-абутковая, тэкст. і харчовая. Цэнтр касм. даследаванняў. Саматужныя промыслы. Акадэмія навук.Ун-т. Батанічны сад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ПЕРТАЛЬ (Wuppertal),
горад на ЗФРГ, на р. Вупер, зямля Паўн. Рэйн-Вестфалія. Утвораны ў 1929 у выніку зліцця гарадоў Бармен, Эльберфельд і інш. 386,6 тыс.ж. (1994). Трансп. вузел. Важныпрамысл. і гандл. цэнтр Рурскага прамысл. раёна. Буйны цэнтр тэкст. прам-сці. Машынабудаванне (у т. л. тэкстыльнае), хім. (у т. л.хім. валокны), фармацэўтычная, харч.прам-сць. Вытв-сць пракату, электроннага і эл.-тэхн. абсталявання. Адм., эканам., пед., тэхн. акадэміі. Кансерваторыя. Оперны т-р.