ТЫШЭ́ВІЧ Уладзімір Аляксандравіч (29.5.1923, г. Віцебск — 10.12.1980). Герой Сав. Саюза (1946). Скончыў Віцебскі аэраклуб (1940),
Омскую ваен. авіяшколу пілотаў (1942), Ваенна-паветр. акадэмію (1951). У Чырв. Арміі з 1940. У Вял.Айч. вайну з 1943 на фронце, лётчык-штурмавік, удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў на тэр. Германіі. Зрабіў 114 баявых вылетаў, знішчыў 5 самалётаў, шмат баявой тэхнікі, 3 ваен. склады, некалькі скопішчаў войск праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПЕ́ЙКА Максім Восіпавіч (1907, г. Полацк Віцебскай вобл. — 25.2.1940),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў Арлоўскае ваен.пях. вучылішча (1930-я г.). У Чырв. Арміі з 1926. У час сав.-фінл. вайны 1939—40 асобны развед. батальён пад камандаваннем капітана Р. ў канцы студз. 1940 заняў важную вышыню і чыг. станцыю Юханес (цяпер пас. Савецкі) і прычыніў праціўніку значныя страты ў жывой сіле і баявой тэхніцы. Загінуў у баі ў раёне воз. Ласі-Саары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗЕ́Ф Еўна Фішалевіч (1869, г.Гроднав. Лыскава Пружанскага р-на — 1918),
адзін з арганізатараў і лідэраў партыі эсэраў, сакрэтны супрацоўнік (з 1892) дэпартамента паліцыі. У 1903 фактычна ўзначаліў «баявую арг-цыю» партыі эсэраў, кіраваў падрыхтоўкай тэрарыст. актаў. Выдаў паліцыі з’езд прадстаўнікоў партыі ў Харкаве (1901), амаль увесь склад «баявой арг-цыі» (1905). Па даносе Азеф пакараны смерцю 7 яе членаў. У 1908 Азеф выкрыты і прыгавораны ЦК партыі да смяротнага пакарання, але ўцёк за мяжу. Памёр у Берліне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХМЯЛЁЎ Іван Іванавіч (1919, г. Стары Аскол Белгародскай вобл., Расія — 21.2.1944),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). На фронце з 1941. Стралк. рота на чале са ст. лейтэнантам Х. вызначылася ў баі каля в. Вішчын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл., дзе ў выніку атакі вызваліла вёску, стварыла плацдарм для пераправы баявой тэхнікі палка па лёдзе цераз Дняпро. Загінуў у баі. На месцы бою ў в. Вішчын помнік.
культурна-асветная і н.-д. ўстанова ВМФ Расіі. Засн. ў 1709 як Мадэль-камера (сховішча для мадэляў караблёў), у 1805 пераўтворана ў Марскі музей. У яго фондах больш за 650 тыс. адзінак экзэмпляраў, у т. л. каля 2 тыс. мадэляў караблёў, 7 тыс. узораў зброі і баявой тэхнікі, каля 5 тыс. флагаў і сцягоў гераічных караблёў і злучэнняў, каля 1,5 тыс. твораў мастацтва. Філіялы музея: Кранштацкая крэпасць, крэйсер «Аўрора», «Дарога жыцця», «Чэсменская перамога».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРША́ЎСКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1943,
паўстанне вязняў Варшаўскага гета супраць ням.-фаш.акупац. улад у крас. — ліп. 1943 у 2-ю сусв. вайну. Пачалося 19 крас. па ініцыятыве падп. Яўрэйскага нац.к-та, Яўр.баявой арг-цыі і Яўр.вайск. саюза ў адказ на спробу фашыстаў вывезці насельніцтва гета ў лагеры знішчэння. На 1-м этапе (да 23 крас.) каля 3 тыс. паўстанцаў (узначальваў М.Анялевіч), узброеных самаробнай і перададзенай польск. падп. арг-цыямі зброяй, вялі ўпартыя вулічныя баі з намнога большымі сіламі ням. паліцыі і СС, якія адразу пасля ўварвання ў гета падпалілі яго. 24 крас. — 9 мая паўстанцы праводзілі асобныя баявыя аперацыі. Пасля 10 мая асобныя дробныя групы абараняліся ў руінах спаленых дамоў, у скляпах і каналах. Паўстанцаў падтрымлівалі і пастаўлялі ім зброю групы Арміі Краёвай, Гвардыі Людовай, Нар. міліцыі і Баявойсацыяліст. арг-цыі, дзякуючы якім на заключным этапе ўзбр. выступлення з гета выведзены некалькі ўцалелых груп. Паводле ням. даных, у баях загінулі каля 7 тыс. паўстанцаў, каля 6 тыс. згарэлі ў час пажараў і загінулі пад руінамі дамоў, больш за 50 тыс. вывезены і знішчаны ў канцлагеры Трэблінка. Пасля задушэння паўстання (сярэдзіна ліп.) раён гета знішчаны. На месцы гета помнік Героям гета (скульптар Н.Рапапорт, арх. Л.М.Сузін).
Літ.:
Mark B. Powstanie w getcie warszawskim. Warszawa, 1963;
Gutman I. Żydzi warszawscy, 1939—1943. Warszawa, 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́К Сяргей Антонавіч (15.2.1901, в. Шубічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобласці — 18.3.1962),
генерал-лейтэнант (1955), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1940), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, з 1944 камандзір стралк. дывізіі ў складзе 3-га Укр. фронту. Вызначыўся пры ліквідацыі нікапальскай групоўкі праціўніка (Украіна). Дывізія пад яго камандаваннем у лютым 1944 знішчыла шмат жывой сілы, баявой тэхнікі ворага. Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЫ́КА Іван Васілевіч (1894, в. Гатава Мінскага р-на — 1920),
удзельнік партыз. руху на Беларусі ў грамадз. вайну. Скончыў нар. вучылішча. Працаваў на ліцейным заводзе, служыў мараком на Балт. флоце. У 1-ю сусв. вайну ваяваў на Зах. фронце, дзе трапіў у палон да немцаў. У час ням. акупацыі 1918 удзельнічаў у падп.баявой арг-цыі. У час польск. акупацыі са студз. 1920 узначаліў спец. падрыўны партыз. атрад на радзіме, які пусціў пад адхон 3 варожыя эшалоны на ўчастках чыг. Міханавічы—Рудзенск і Замір’е—Пагарэльцы. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НІН Якаў Кірэевіч (22.4.1922, в. Шарсцін Веткаўскага р-на Гомельскай вобл. — 15.6.1985),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Тамбоўскую лётную школу (1942), школу вышэйшай лётнай падрыхтоўкі (1945, 1960). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Паўн.-Зах., Калінінскім, Варонежскім, Сцяпным, 2-м Укр. франтах. Лётчык-штурмавік лейтэнант М. зрабіў 104 баявыя вылеты, удзельнічаў у 19 паветр. баях, асабіста збіў 3 самалёты, знішчыў шмат баявой тэхнікі і ўмацаванняў ворага. Да 1978 у грамадз.паветр. флоце. У 1960 у складзе экіпажа самалёта ТУ-104Е устанавіў 6 сусв. рэкордаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭАКТЫ́ЎНЫ СНАРА́Д,
боепрыпас, што дастаўляецца да цэлі за кошт цягі рэактыўнага рухавіка. Складаецца з баявой часткі, рэактыўнага рухавіка і вузлоў стабілізацыі палёту (хваставое апярэнне, нахіленыя соплы). Паводле прызначэння Р.с. падзяляюць на асколачныя, асколачна-фугасныя, фугасныя, кумулятыўныя, запальныя, дымавыя і інш.; паводле спосабу стабілізацыі (устойлівасці ў палёце) — на невярчальныя (апераныя) і вярчальныя (турбарэактыўныя). У палёце звычайна некіравальны. Траекторыя Р.с. складаецца з 2 участкаў: актыўнага, на якім працуе рэактыўны рухавік, і пасіўнага, на якім Р.с. рухаецца пад дзеяннем сілы цяжару. Створаны ў СССР у 1930-я г. Выкарыстоўваецца ў рэактыўнай артылерыі.