прыёмы мех. ўздзеяння на глебу, якія павышаюць яе ўрадлівасць і ствараюць лепшыя ўмовы для росту і развіцця раслін. Сукупнасць паслядоўных прыёмаў уздзеяння складаюць сістэму апрацоўкі глебы. Адрозніваюць сістэмы асн. і перадпасяўной апрацоўкі, а таксама зямель, схільных да эрозіі. Ва ўмовах Беларусі найб. выкарыстоўваюцца дыскаванне, ворыва, культывацыя, баранаванне, выраўноўванне, прыкочванне, міжрадковая апрацоўка. Пры апрацоўцы глебы ствараецца рыхлы дробнакамякаваты ворны слой, паляпшаюцца водны, паветраны і цеплавы рэжымы глебы, знішчаюцца пустазелле, шкоднікі, узбуджальнікі хвароб раслін, загортваюцца ў глебу ўгнаенні, дзярніна, іржышча і інш. раслінныя рэшткі, ствараюцца найлепшыя ўмовы для сяўбы і прарастання насення. Гл. таксама Агратэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛМА́ЗНЫ ІНСТРУМЕ́НТ,
інструмент, рэжучая частка якога складаецца з часцінак прыродных ці сінт.алмазаў. Адрозніваюць алмазны інструмент абразіўны, зроблены з алмазных парашкоў на арган. ці метал. звязках (шліфавальныя кругі, хоны, брускі, пілкі), і з алмазных крышталёў (разцы, свердлы, шкларэзы, гравіравальныя іголкі, наканечнікі для цвердамераў, каронкі, долаты, расшыральнікі, брускі, правільныя алоўкі і ролікі). Выкарыстоўваецца для апрацоўкі цвёрдых сплаваў, металаў, шкла, кварцу, жалезабетону, для бурэння свідравін і праўкі шліфавальных кругоў. Забяспечвае высокую якасць апрацоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАСКАРЭ́З-ГЛЫБОКАРЫХЛІ́ЦЕЛЬ,
прылада для глыбокага рыхлення глебы без яе перамешвання і пашкоджвання ржышча. Выкарыстоўваецца для апрацоўкі глебы, схільнай да ветравой эрозіі.
П.-г. падразае карані пустазелля на глыбіні 12—30 см, а ржышча, што застаецца на паверхні поля, затрымлівае снег, засцерагае глебу ад выдзімання і змыву, садзейнічае назапашванню вільгаці. Пашыраны навясны на трактар культыватар -П.-г. з адным або некалькімі рабочымі органамі і прычапны культыватар — пласкарэз-угнойвальнік для раўнамернага ўнясення ў глебу грануляваных мінер. угнаенняў.
В.М.Кандрацьеў.
Навясны пласкарэз-глыбокарыхліцель: 1 — навясное прыстасаванне; 2 — апорнае кола з механізмам рэгуліроўкі глыбіні апрацоўкі глебы; 3 — рабочы орган.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАСАВА́ННЕ,
1) тэхналагічны працэс апрацоўкі розных матэрыялаў ціскам з мэтай ушчыльнення, змены формы, аддзялення вадкай фазы ад цвёрдай, змены мех. і інш. уласцівасцей. П. атрымліваюць загатоўкі і вырабы з металаў, пластмас, драўняных матэрыялаў і інш. 2) Спосаб апрацоўкі металаў ціскам, пры якім метал выціскаецца з замкнёнай поласці кантэйнера праз канал матрыцы, форма і памеры якога вызначаюць сячэнне прасаванага профілю.
3) Спосаб атрымання вырабаў з пластмас і гумы ў прэс-формах, пры якім размякчаюць матэрыял награваннем і фіксуюць форму вырабу вытрымкай пад ціскам.
4) Разгладжванне бялізны, адзення, тканін і інш. прасам. Для П. карысталіся духавымі, наплітнымі, пазней эл. прасамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЦЫЗІ́ЙНЫ СТАНО́К,
металарэзны станок для высокадакладнай (прэцызійнай) апрацоўкі загатовак. Адрозніваюць П.с. такарныя, свідравальна-расточныя, шліфавальныя, зубаапрацоўчыя, фрэзерныя. Паводле дакладнасці апрацоўкі паверхні дэталей падзяляюцца на станкі павышанай дакладнасці, высокай дакладнасці і звышдакладныя. Апрацоўка на П.с. забяспечвае атрыманне вырабаў з паверхнямі правільнай геам. формы з дакладным прасторавым становішчам восей і нізкай шурпатасцю паверхні да 11-га класа чысціні з забеспячэннем 2-га (пры пэўных умовах — 1-га) класа дакладнасці. Асабліва важнае значэнне пры прэцызійнай апрацоўцы мае дакладнасць перамяшчэння рухомых вузлоў П.с., што забяспечваецца выкарыстаннем высокадакладных спец. базавых дэталей, зніжэннем трэння ў механізмах перамяшчэння рухомых вузлоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 1.1.1953, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні праблемна-арыентаваных электронных выліч. сродкаў для лічбавай апрацоўкі сігналаў у рэальным часе і іх выкарыстанні ў сістэмах апрацоўкі мовы, мультымедыя, медыцыне і вібраакустыцы.
Тв.:
Методы и микропроцессорные средства обработки широкополосных и быстропротекающих процессов в реальном времени. Мн., 1988;
Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з У.А.Вішняковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПІЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. compilatio абрабаванне),
складанне твораў (часцей літ., навук.) на аснове вядомых прац і вынікаў без самаст.апрацоўкі крыніц; работа, атрыманая такім метадам і без спасылкі на аўтараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́РЫВА,
асноўны прыём мех.апрацоўкі глебы адвальнымі плугамі. Падтрымлівае рыхласць ворнага слоя, садзейнічае рэгуляванню паветранага, воднага, цеплавога і пажыўнага рэжымаў глебы, знішчэнню шкоднікаў культурных раслін, узбуджальнікаў хвароб і пустазелля. Пры ворыве адбываецца падразанне пласта, яго пераварочванне, крышэнне, рыхленне, перамешванне, зараўноўванне, паскарэнне мінералізацыі раслінных рэшткаў, арган. і мінер. угнаенняў, меліярантаў.
Ворыва робяць плугамі рознага тыпу суцэльным (гладкім) або загонным спосабам. Від і глыбіня ворыва залежаць ад глебава-кліматычных умоў, тыпу глебы і яе грануламетрычнага складу, магутнасці перагнойнага гарызонта, эрадзіраванасці глебы, біял. асаблівасцей с.-г. культур, апрацоўкі глебы для папярэдніка, фітасанітарнага стану і інш. Рэкамендуюцца таксама безадвальная апрацоўка глебы і глыбокае падворыўнае рыхленне — спосабы, якія садзейнічаюць прыродаахоўным і энергазберагальным тэхналогіям. Адрозніваюць віды ворыва: культурнае — плугам з перадплужнікам або камбінаванымі адваламі; адваротам пласта — абгортванне на 180°; плантажнае — на глыб. больш за 40 см; яруснае (паслойнае) — па гарызонтах (слаях) на глыб. 0—15, 15—30 см і болей з вынясеннем або без вынясення ніжніх падворыўных слаёў. Ва ўмовах Беларусі час ворыва ў сістэме зяблевай апрацоўкі — восень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОЛЕРАФАТАГРАФІ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ,
святлоадчувальныя матэрыялы (плёнка, папера і інш.), якія выкарыстоўваюцца ў фатаграфіі для атрымання каляровых фатагр. відарысаў, а таксама рэактывы для іх хім.апрацоўкі і дапаможныя матэрыялы. Гл. таксама Фатаграфічныя матэрыялы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІТУ́РА (ням. Politur ад лац. politura паліроўка, аздоба),
спіртавы раствор прыроднай смалы (звычайна шэлаку). Выкарыстоўваюць для канчатковай апрацоўкі вырабаў з дрэва; утварае празрыстае пакрыццё з люстраным бляскам. Гл. таксама Лакафарбавыя пакрыцці.