ФУМІГА́ТАР,
машына для апрацоўкі фумігантамі глебы, пасадак, каранёвай сістэмы раслін і месц захоўвання
Глебавы Ф. ФВ-2А — прычапны да трактара, выкарыстоўваецца для ўнясення фумігантаў у глебу у вадкім стане; наземна-палатачны ФЦМ зманціраваны на цялежцы, знішчае шкоднікаў цытрусавых
Літ.:
Механизация защиты растений: Справ.
В.М.Кандрацьеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)