археалагічныя помнікі неаліту, бронзавага і жалезнага вякоў, эпохі Кіеўскай Русі (паселішчы, гарадзішча і селішча) каля в.Лучын Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Паселішчы належалі плямёнам верхнедняпроўскай культуры і сярэднедняпроўскай культуры. Выяўлены рэшткі наземных жытлаў з агнішчамі ў цэнтры. Знойдзены крамянёвыя прылады працы і інш. вырабы, ляпны арнаментаваны посуд. Гарадзішча ўмацавана падковападобным валам. Як і селішча, яно належала носьбітам мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і насельніцтву часоў ранняга сярэдневякоўя. Знойдзены ляпная і ганчарная кераміка, вырабы з жалеза і бронзы, фрагменты шкляных бранзалетаў. Даследчыкі лічаць, што тут, магчыма, знаходзіўся летапісны Лучын. На селішчы знойдзены фрагменты ляпных і ганчарных гаршкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́СЕНКА (Міхаіл Рыгоравіч) (29.10. 1906, с. Шпілёўка Сумскай вобл., Украіна — 8.5.1972),
украінскі скульптар. Нар.маст.СССР (1963). Акад.АМСССР (1970). Скончыў Харкаўскі маст.ін-т (1931). З 1944 выкладаў у Кіеўскім маст. ін-це (з 1947 праф.). Сярод твораў помнікі М.Шчорсу ў Кіеве (1954), У.Леніну ў Запарожжы, Т.Шаўчэнку ў Роўне (абодва 1964) і Парыжы (1973; усе ў сааўт.), партрэты акцёра І.Мар’яненкі (1962), П.Вяршыгары (1971), скульптурныя групы: для сав. павільёна на Сусв. выстаўцы ў Нью-Йорку (1938, з Л.Муравіным), «Узгорак Славы» ў Львове (1947), «Алека Дундзіч» (1949), «Пад ярмом акупантаў» (1959).
М.Лысенка. Партрэт народнага артыста СССР І.Мар’яненкі. 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Ігар Вячаслававіч) (н. 18.5. 1954, Мінск),
бел. архітэктар, педагог. Сын В.М.Марозава. Д-р культуралогіі (1998). Скончыў БПІ (1976). Працаваў у ін-це «Белдзіпрадор», з 1987 выкладае ў БПА. Працуе ў галіне манум. мастацтва: помнікі Рагнедзе і Ізяславу ў г. Заслаўе Мінскага р-на (1993, у сааўт.; Дзярж. прэмія Беларусі 1998), М.Танку ў в. Пількаўшчына Мядзельскага р-на Мінскай вобл. (1997). Аўтар прац у галіне тэорыі і філасофіі дойлідства: «Планета дарог» (1992), «Таямнічым шляхам Гермеса» (1994). Прэміі міжнар.арх. конкурсаў у Францыі (1984), Балгарыі (1985), Югаславіі (1987).
Тв.:
Ты откуда и куда? Мн., 1998 (разам з В.М.Марозавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТО́ВІЧ (Лесь) (Аляксей Сямёнавіч; 12.2.1871, с. Тарговіца Івана-Франкоўскай вобл., Украіна — 11.1.1916),
украінскі пісьменнік-навеліст. Скончыў Львоўскі ун-т (1909). Друкаваўся з 1889. Адзін з першых твораў — памфлет «Старажытны рукапіс пра ўкраінскі край» (1897), стылізаваны пад стараж.помнікі пісьменнасці. У ім сцвярджэнне ідэй нац.-вызв. барацьбы, маштабнасць сатыр. абагульнення, алегарычнасць вобразаў. Аўтар зб-каў сатыр. і гумарыстычных апавяданняў «Нечытальнік» (1900), «Хітры Панько» (1903), «Падарунак Стрыбога і іншыя апавяданні» (1905), аповесці «Забабоны» (апубл. 1917), у якіх паказаў збядненне сялян Галіччыны, маральную дэградацыю інтэлігенцыі.
Тв.:
Рус.пер. — Подарок Стрибога. М., 1971.
Літ.:
Погребенник Ф.П.Лесь Мартович: Життя і творчість. Київ, 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЬЕ́ (Міліца Эдвінаўна) (24.7.1899, с. Мартышкіна Ленінградскай вобл. — 8.4.1966),
расійскі гісторык-егіптолаг, мастацтвазнавец, філолаг. Засл. дз. маст. Расіі (1964). Д-ргіст.н. (1945). Скончыла Петраградскі ун-т (1922). З 1920 працавала ў Эрмітажы, выкладала ў Ленінградскім ун-це (з 1947 праф.). Даследавала помнікістараж.-егіп. мастацтва і пісьменства. што захоўваюцца ў Эрмітажы, вызначала іх перыядызацыю, аўтарства і шляхі фарміравання маст. школ. Аўтар кніг «Мастацтва Сярэдняга царства» (1941), «Мастацтва Новага царства» (1947), «Старажытнаегіпецкія міфы» (1956), «У часы Неферціці» (1965) і інш.
Тв.:
Древнеегипетская скульптура в собрании Государственного Эрмитажа. М.; Л., 1969 (разам з І.А.Лапіс);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НГЕЙМ, Мангайм (Mannheim),
горад у Германіі, зямля Бадэн-Вюртэмберг. Размешчаны на правым беразе р. Рэйн, пры ўпадзенні р. Некар. Узнік на месцы рыбалавецкага пасёлка ў пач. 17 ст. 318 тыс.ж. (1994). Буйны рачны порт і чыг. вузел. Аэрапорт. У М. заканчваецца адгалінаванне нафтаправода Марсель—Карлсруэ. Разам з г. Людвігсгафен, з якім злучаны мостам, утварае прамысл. агламерацыю. Прам-сць: маш.-буд. (вытв-сць электратэхн. абсталявання, прылад, аўтамашын, станкоў, с.-г. машын), хім., тэкст., папяровая, харчасмакавая. У раёне М. — буйны нафтаперапр.з-д. Ун-т. Планетарый. Выдавецтвы. Арх.помнікі: палац (1720—60, буйнейшы ў Германіі, цяпер ун-т), езуіцкі касцёл (1738—60), ратуша (1701—11).
славенскі філолаг-славіст. Правадз.чл. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1938). Д-р філалогіі (1914). У 1910—14 вучыўся ў Венскім і Грацкім ун-тах. З 1919 праф. Люблянскага ун-та. З 1942 акадэмік-сакратар, з 1950 прэзідэнт Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Вывучаў гіст. граматыку славенскай мовы і дыялекталогію. Склаў «Дыялекталагічны атлас славенскай мовы», «Атлас славенскіх дыялектаў» (абодва 1931). Выдаў «Кароткую гісторыю славенскай мовы» (1936), падрыхтаваў навук. выданне «Брыжынскія помнікі» (1937, з М.Косам). Складальнік і рэдактар некалькіх выданняў «Славенскага правапісу» (1935—50). Збіраў матэрыялы для акад. слоўніка славенскай мовы, запісваў фальклор.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМЧЫЯ КНІ́ГІ (ад стараслав. кръмьчии — стырнавы, рулявы),
зборнікі царк. і свецкіх законаў, якія выкарыстоўваліся пры кіраванні царквой і ў духоўных судах паўд. і ўсх.-слав. краін. Аб’ядноўвалі царк. правілы, пастановы ўсяленскіх і памесных сабораў, імператарскія пастановы адносна царквы, вытрымкі з заканад. зборнікаў. Т. зв.Кормчая 14 тытулаў без тлумачэнняў (Старажытнаславянская кормчая) — пераклад з грэч. мовы, зроблены ў Балгарыі ў пач. 10 ст. На Русь трапіла ў 11 ст.Найб. ранні яе спіс наўгародская Яфрэмаўская кормчая пач. 12 ст. Гістарыяграфічныя матэрыялы К.к. выкарыстоўваліся пры напісанні рус. летапісаў, некат. іх палажэнні ўключаны ў мясц.помнікіцарк. права. У канцы 12 ст. ў Грэцыі складзена асобая рэдакцыя К.к., перакладзеная ў Сербіі ў 1-й пал. 13 ст. на стараж.-слав. мову і атрымала назву Сербскай рэдакцыі. Яна змяшчала і новыя заканад. палажэнні. У 15—16 ст.найб. пашырэнне мела на землях ВКЛ і разглядалася як кодэкс права. Мела некалькі спісаў, у т. л. Румянцаўскі (апошняя трэць 15 ст.), Пінскі спіс 1634. З ВКЛ Сербская рэдакцыя трапіла ў Маскоўскую Русь. Апошняе яе выданне ў 1816. У 1260—70-я г. на Русі ўзнікла Руская рэдакцыя К.к. на аснове больш ранніх рэдакцый з дапаўненнем мясц. тэкстаў. («Закон судны людзям», інш.юрыд.помнікі, манаскія статуты і правілы, гіст. і біягр. творы і інш.). К.к. Рус. рэдакцыі былі пашыраны на ўсёй Русі. Спісаў Сербскай рэдакцыі К.к. на землях Украіны і Беларусі (захавалася больш як 10) было больш, чым спісаў Рус. рэдакцыі (3 экз.), што тлумачыцца яе больш раннім распаўсюджваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМО́РСКАЯ КУЛЬТУ́РА, культура тваравых урнаў, усходнепаморская культура, культура падклёшавых пахаванняў,
вейхераўска-краташынская культура, археалагічная культура плямён, якія ў 7—2 ст. да н.э. насялялі тэр. Польшчы, ПдЗ Беларусі і ПнЗ Украіны. Падзяляецца на 3 этапы: 7 — сярэдзіна 6 ст., сярэдзіна 6 ст. — 5 ст., 4—2 ст. да н.э. На тэр. Беларусі яе помнікі маюць перыферыйны характар і датуюцца 4—2 ст. да н.э. Прадстаўлены неўмацаванымі паселішчамі і бескурганнымі могільнікамі з абрадам трупаспалення. На Бел. Палессі зафіксавана каля 20 пунктаў з матэрыяламі П.к. Селішчы размяшчаліся паблізу рэк і азёр, забудоўваліся невял. паўзямлянкамі і наземнымі жытламі слупавой канструкцыі. На Беларусі, на тэр. ад Зах. Буга да р. Льва, адкрыта 8 могільнікаў П.к., на якіх выяўлена ад 1 да 5 пахаванняў. Яны прадстаўлены 3 тыпамі — падклёшавыя, урнавыя і ямныя. Нябожчыкаў спальвалі па-за межамі могільніка, рэшткі спалення ссыпалі на дно ямкі або змяшчалі ў гліняныя урны; у шэрагу выпадкаў урну накрывалі зверху вял. гаршком — клёшам. У магілы ставілі разнастайны посуд, клалі быт. рэчы і ўпрыгожанні: жал. і бронзавыя фібулы, спіральныя бранзалеты, кольцы, каменныя і шкляныя пацеркі. Асн. маса знаходак — ляпны посуд (таўстасценныя гаршкі з бугрыстай і шурпатай паверхняй, глянцаваныя міскі, збаны, вазы, накрыўкі, кубкі, падстаўкі). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, чорнай і каляровай металургіяй, ганчарствам і інш. П.к. мела поліэтнічны характар. Ёсць меркаванні пра ўваходжанне яе ў склад праславян. Найб. вядомыя на Беларусі помнікі П.к. Камень Пінскага, Аздамічы Столінскага, Трасцяніца і Кусічы (Агароднікі) Камянецкага р-наў Брэсцкай вобл. і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХО́НА-ЕНІСЕ́ЙСКІЯ НА́ДПІСЫ,
пісьмовыя помнікі цюркамоўных народаў 7—11 ст. Адкрыты ў канцы 17 — пач. 18 ст. ў вярхоўях Енісея і на р. Архон (Манголія). Дэшыфраваны і прачытаны ў канцы 19 ст. Зроблены т.зв. рунічным пісьмом на скалах, камянях, збудаваннях, асобных рэчах (эпітафіі, гіст.-біягр. тэксты, памятныя надпісы), захаваліся тэксты на паперы (юрыд. дакументы, рэліг. тэксты). Вядомы 7 груп архона-енісейскіх надпісаў: ленска-прыбайкальская (плямёны курыкан), енісейская (Кыргызскі каганат), мангольская (Усх.-цюркскі каганат), алтайская (Зах.-цюркскі каганат), усх.-туркестанская (Уйгурскі каганат у Манголіі), сярэднеазіяцкая (Уйгурская дзяржава ва Усх. Туркестане) і ўсх.-еўрап. (хазары і печанегі).
Да арт.Архона-енісейскія надпісы. Мужчынская надмагільная статуя з рунічным надпісам 10 ст.