ПАКАТА́ШКІН Валянцін Пятровіч (н. 1.11.1940, г. Гомель),
бел. мастак, педагог. Брат Я.П.Пакаташкіна. Засл. настаўнік Беларусі (1980). Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1974). З 1968 выкладчык нар. студыі выяўл. мастацтва Палаца піянераў г. Гомель, з 1997 нам. дырэктара Гомельскага маст. вучылішча. Творы адметныя стрыманасцю каларыту, лірызмам: «На поўначы далёкай» (1974), «Паўночная бухта» (1978), «Пасля вучэнняў», «Лазенькі дымяць» (абодва 1980), «Нарач», «Браслаўшчына», «Зямля Палеская» (усе 1986), «Новае Палессе» (1993), «Жыццё прадаўжаецца» (1996), «Ранняя вясна» (1997), «Музыка мора», «Царква святога Міхаіла ў Мазыры» (абодва 2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́ТАВА Ганна Міхайлаўна (16.2.1897, г. Адэса, Украіна — 25.5.1957),
савецкі гісторык. Акад.АНСССР (1953), акад.АНБССР (1940), правадз.чл.АПН РСФСР (1944). Скончыла Новарасійскі ун-т (1917, Адэса), Ін-тчырв. прафесуры (1925). З 1925 у ВНУ Масквы, Ленінграда, Саратава, заг. сектара і нам. дырэктара Ін-та гісторыі АНСССР (1932—52), гал. рэдактар час. «Вопросы истории» (1953—57). Навук. працы па пытаннях гісторыі рас. і зах.-еўрап. рабочага руху, рэвалюцыі 1905—07 і Кастр. рэвалюцыі. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́НСКЕНЕ (Prunskiene) Казімера Данута (н. ў лют. 1943 в. Васюлішкю Уценскага пав., Літва),
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987). Скончыла Вільнюскі ун-т. З 1965 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1989 нам. старшыні ўрада, у маі 1990 — студз. 1991 прэм’ер-міністр Літвы. Ініцыятар стварэння і адзін з лідэраў левацэнтрысцкага руху — Форуму будучага Літвы, апазіц. радыкальнаму паліт. курсу В.Ландсбергіса.
Тв.:
Управление агропромышленным комплексом Литовской ССР. Вильнюс, 1986;
Продовольственное хозяйство: методология структурно-организационного совершенствования. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫГА́Н Аляксандр Іосіфавіч (11.8.1905, в. Труханавічы Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 28.8.1981),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1966), праф. (1968). Скончыў БСГА (1928) і Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1931). З 1932 у Ін-це хіміі, у 1959—79 у Ін-це фізікаарган. хіміі АН Беларусі (у 1944—76 заг. лабараторыі, у 1951—52 і 1967—70 нам. дырэктара). Навук. працы па хіміі драўніны, вывучэнні міжмалекулярных сувязей прыродных палімераў, каталітычнай дэлігніфікацыі раслінных тканак.
Тв.:
Процессы превращения древесины и ее химическая переработка. Мн., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Мікалай Аляксандравіч (5.5.1898, Мінск — 19.11.1960),
генерал-лейтэнант артылерыі (1958). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1917), Кіеўскую школу камсаставу (1926). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. і Паўд. франтах: камандзір узвода, нам. камандзіра батарэі, ад’ютант дывізіёна. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Сталінградскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі. У 1945—58 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕДАСЮ́К Валерый Міхайлавіч (н. 17.6.1954, г. Мар’іна Горка Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 1994 нам. дырэктара і заг. лабараторыі). Навук. працы па фізіцы электралітычна асаджаных магн. плёнак. Распрацаваў навук. асновы і атрымаў шматслойныя плёначныя структуры і з эфектам гіганцкага магн. супраціўлення.
Тв.:
Многослойные магнитные структуры. Мн., 2000;
Электролитически осажденные нанострукгуры. Мн., 2002 (разам з Т.А.Тачыцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Яўген Пятровіч (28.12.1911, пас. Стрэльна, цяпер у складзе Санкт-Пецярбурга — 1993),
савецкі военачальнік. Ген.-маёр авіяцыі (1957). Двойчы Герой Сав. Саюза (1940, 1945). Скончыў лётную школу ў Арэнбургу (1933), Ваенна-паветр. акадэмію (1948). Ў час сав.-фінл. вайны 1939—40 камандзір эскадрыллі. У Вял.Айч. вайну нам. камандзіра авіядывізіі далёкага дзеяння. Вызначыўся пры бамбардзіроўцы ням. войск у раёнах Смаленска, Арла, Курска, Севастопаля, Ленінграда, Віцебска, Мінска. Зрабіў 178 баявых вылетаў. Пасля вайны на камандных пасадах у войсках і ваен.ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЯ БЕЛАРУ́СКАЯ ШКО́ЛЬНАЯ РА́ДА (ЦБШР),
бел. культурна-асветная арг-цыя ў 1919—20. Засн. ва ўмовах польскай акупацыі на базе Беларускай школьнай рады Меншчыны, а таксама рад Віленшчыны і Гродзеншчыны. Старшыня С.Рак-Міхайлоўскі, нам. В.Іваноўскі, А.Смоліч, чл. прэзідыума Л.Дзекуць-Малей, Я.Станкевіч (кіраўнік школьнага выд-ва), сакратар У.Чайка. Арганізоўвала бел.навуч. ўстановы і кіравала імі, стварала мясц.бел. школьныя рады, культ.-асв. гурткі і б-кі, выдавала падручнікі і навуч. дапаможнікі, распаўсюджвала бел. газеты і часопісы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАЛЮ́ТА Уладзімір Лук’янавіч (н. 2.12.1938, с. Свяцілавічы Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармацэўтычных навук.Д-р фармацэўтычных н., праф. (1989). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1966), дзе і працуе (у 1979—81 нам. дэкана, у 1981—96 і ў 1997—2001 заг. кафедры, у 1996—97 дэкан). Навук. працы па пошуку і вывучэнні біялагічна актыўных рэчываў у раслінах, распрацоўцы нарматыўнай дакументацыі на лек. расл. сыравіну.
Тв.:
Фармакогнозия. Витебск, 2003 (у сааўт.);
Лекарственные растения Беларуси: Справ. Витебск, 2003.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮХНАВЕ́Ц Арсеній Гаўрылавіч (10.8.1916, в. Бераснёўка Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 20.8.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнік паходу Чырв. Арміі ў Зах. Украіну ўвосень 1939. У Вял.Айч. вайну з лют. 1943 на 1-м Бел. фронце. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, баёў у Польшчы. Нам. камандзіра ўзвода Ю. вызначыўся ў час разведкі 26 і 27.7.1944 каля г. Бяла-Падляска (Польшча), дзе захапіў 2 палонных, падарваў галаўную машыну аўтакалоны ворага і выклікаў на яе агонь; загінуў у баі пад Варшавай.