СМІРНО́Ў Мікалай Аляксандравіч (5.5.1898, Мінск — 19.11.1960),

генерал-лейтэнант артылерыі (1958). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1917), Кіеўскую школу камсаставу (1926). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. і Паўд. франтах: камандзір узвода, нам. камандзіра батарэі, ад’ютант дывізіёна. У Вял. Айч. вайну на Паўд., Сталінградскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі. У 1945—58 на адказных пасадах у Сав. Арміі.

т. 15, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)