НЯЧА́ЕЎ Сяргей Генадзевіч (2.10.1847, г. Іванава, Расія — 3.12.1882),
удзельнік расійскага рэв. руху. З 1865 у Маскве, займаўся самаадукацыяй. З 1866 у Пецярбургу, выкладаў у Сергіеўскім прыходскім вучылішчы. Удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях 1868—69 у Пецярбургу. Арганізатар тайнага т-ва «Народная расправа» (1869). Аўтар «Катэхізіса рэвалюцыянера» (1869), у якім прапанаваў у імя рэвалюцыі парваць з законамі, прыстойнасцю, мараллю, заглушыць усе чалавечыя пачуцці. Выкарыстоўваў метады містыфікацыі, правакацыі і шантажу. У 1869 у Маскве забіў па падазрэнні ў здрадніцтве студэнта І.І.Іванова і ўцёк у Швейцарыю. Разам з М.П.Агаровым выдаваў газ.«Колокол» (крас.—май 1870). У 1870 у Лондане выдаваў час. «Община». У 1872 арыштаваны ў Цюрыху і перададзены швейцарскімі ўладамі Расіі. У 1873 прыгавораны да 20 гадоў катаргі. Памёр у Аляксееўскім равеліне Петрапаўлаўскай крэпасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРО́Н (perrón) Хуан Дамінга (8.10.1895, г. Лобас, Аргенціна — 1.7.1974),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Аргенціны. Скончыў Вышэйшую ваен. школу, выкладаў у ёй. З 1934 ваен. аташэ ў Чылі, у 1939—41 у Еўропе, вывучаў вопыт ваен. дзеянняў. Чл. групы афіцэраў, якая ажыццявіла ў чэрв. 1943 ваен. пераварот у Аргенціне. З 1943 ваен. міністр, міністр па пытаннях працы і сац. забеспячэння, віцэ-прэзідэнт. У 1945 арыштаваны, вызвалены ў выніку масавай кампаніі. У лют. 1946 абраны прэзідэнтам Аргенціны. Ажыццявіў праграму эканам. і сац. рэформ (нацыяналізацыя шэрагу прадпрыемстваў, стварэнне сістэмы сац. гарантый і г.д.). Вялікі ўплыў на П. аказвала яго жонка Э.М.Дуартэ Перон («Эвіта», 1919—52), якая фактычна кіравала яго сац. палітыкай, не займаючы афіц. пасад. Скінуты ваеннымі ў вер. 1955, жыў у эміграцыі. У 1973 вярнуўся на радзіму і абраны прэзідэнтам Аргенціны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎ Пётр Васілевіч (1859, Масква — 15.5.1929),
расійскі рэвалюцыянер, сацыял-дэмакрат. Скончыў Маскоўскае камерцыйнае вучылішча (1878). Напачатку народнік. з канца 1880-х г. сацыял-дэмакрат. За рэв. дзейнасць у вучылішчы высланы ў Цвярскую губ. У 1886 па заданні арг-цыі «Чорны перадзел» стварыў падп. друкарню ў Цверы, за што сасланы ў Акмолінскую вобл. З сярэдзіны 1890-х г. працаваў у Мінску ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Чл. Мінскай с.-д. арг-цыі. 13—15.3.1898 на кватэры Р. адбыўся Першы з’езд РСДРП. У ліп. 1898 арыштаваны і сасланы ў Кіеўскую губ. У 1901 вярнуўся ў Мінск, працаваў на чыгунцы, надворны саветнік (1910); тайна працягваў удзельнічаць у с.-д. руху. З 1919 у Гомелі. Пазней пераехаў у г. Сураж Бранскай губ. У доме ў Мінску, дзе жыў Р., Дом-музей I з’езда РСДРП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ГАС (Rigas) Велестынліс, Рыгас Ферэас [сапр.Кірыязіс (Kiriazis) Антоніяс; каля 1757, г. Велестынан, Грэцыя — 24.6.1798], адзін з заснавальнікаў грэч.нац.-вызв. руху супраць тур. панавання, паэт. Скончыў вучылішча ў Фесаліі, быў нар. настаўнікам. З 1774 жыў у г. Стамбул, каля 1782—1796 — у Валахіі. У 1796—97 заснаваў у Вене тайнае грэч.рэв.т-ва («Этэрыя» Рыгаса Велестынліса). Выступаў за аб’яднанне ўсіх балк. народаў для барацьбы супраць тур. панавання, прапаноўваў план стварэння дэмакр. «Грэчаскай рэспублікі» на тэр. Балканскага п-ва і М.Азіі. У снеж. 1797 пры вяртанні ў Грэцыю арыштаваныаўстр. паліцыяй і выдадзены тур. уладам. Пакараны смерцю ў Бялградзе. Мужнай лірыцы Р. (вершы «Усход і Захад», «Палымяны гімн») уласцівы патрыятызм, антытур. скіраванасць. Ідэі Р. былі ўспрыняты дзеячамі «Філікі этэрыі» (1814—21). Грэч. народ шануе Р. як нац. героя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛА́ДКАЎСКІ, Сладкоўскі (Sladkovsky) Карал (22.6.1823, Прага — 4.3.1880), чэшскі паліт. дзеяч. Д-р права (1866). Скончыў Пражскі ун-т (1848). У час Рэвалюцыі 1848—49 у Чэхіі адзін з лідэраў радыкальных дэмакратаў і кіраўнікоў Пражскага паўстання 1848, удзельнік 1-га Усеслав. з’езда (чэрв. 1848, Прага). Вясной 1849 за ўдзел у падрыхтоўцы новага паўстання арыштаваны і прыгавораны аўстр. ўладамі да пакарання смерцю, замененага на 20 год зняволення. У 1857 памілаваны. З 1862 дэп.чэш. сейма, з 1867 і чл. яго земскага к-та. 22.8.1868 у знак пратэсту супраць аўстра-венг. пагаднення і канстытуцыі 1867 выйшаў з сейма і к-та. У 1875 зноў выбраны ў сейм. Адзін з лідэраў младачэхаў, прыхільнік пераўтварэння двухадзінай Аўстра-Венгрыі ў трохадзіную Аўстра-Венгра-Чэшскую манархію. Садзейнічаў стварэнню чэш.нац. тэатра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬЯ́ЦІ (Togliatti) Пальміра (26.3.1893, г. Генуя, Італія —21.8.1964),
італьянскі паліт. і дзярж. дзеяч, дзеяч італьян. і міжнар.камуніст. руху. Паводле адукацыі юрыст. Скончыў Турынскі ун-т (1915). Чл.Італьян.камуніст. партыі з моманту заснавання (1921), з 1926 яе ген. сакратар. Неаднаразова быў арыштаваныфаш. ўладамі Італіі. У 1926—44 у эміграцыі. З 1924 чл., з 1935 сакратар Выканкома Камуністычнага Інтэрнацыянала. У 1937—39 упаўнаважаны Выканкома Камінтэрна па аказанні дапамогі рэсп. ўраду Іспаніі ў вайне супраць франкісцкіх мяцежнікаў і італа-герм. інтэрвентаў (гл.Іспанская рэвалюцыя 1931—39). Міністр без партфеля, міністр юстыцыі, нам. прэм’ер-міністра ў італьян. урадах 1944—46. Удзельнік распрацоўкі рэсп. канстытуцыі Італіі (1947). Дэп. парламента з 1948. Працы па тэорыі і практыцы рабочага руху і інш. У гонар Т. названы г.Тальяці ў Самарскай вобл. (да 1964 Стаўрапаль).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎБІН Юлі (Юдаль Абрамавіч; 15.9.1911, г. Астрагожск Варонежскай вобл., Расія — 30.10.1937),
бел.паэт. У 1921 з бацькамі пераехаў у г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. Вучыўся ў БДУ (1931—33). У 1933 рэпрэсіраваны, высланы ў Цюмень, у 1937 зноў арыштаваны. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956 і 1957. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў паэзіі «Агні» (1930), «Каб жыць, спяваць і не старэць...», «Тры паэмы» (абодва 1931), «Мая другая кніга» (1932). Матывы сяброўства, прызначэння паэта і паэзіі ў творах 1920-х г. Рамантычна апяваў сучаснасць (паэма «Таўрыда», 1932). Пераклаў на бел. мову творы Г.Гейнэ, У.Маякоўскага, А.Чэхава і інш.
Тв.:
Выбр. вершы. Мн., 1957;
Вершы. Мн., 1969.
Літ.:
Бярозкін Р. Постаці. Мн., 1971. С. 165—193;
Шушкевіч С. Вяртанне ў маладосць. Мн., 1968. С. 126—137.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМ ВАН ДОНГ (Pham Van Dông; 1.6.1906, прав. Куангнам, В’етнам — 29.4.2000),
дзяржаўны дзеяч В’етнама. Вучыўся ў Ханойскім ун-це. З 1925 чл.Т-варэв. моладзі В’етнама, з 1929 чл. яго ЦК. У 1929 арыштаваныфранц. ўладамі, у 1930 у турме далучыўся да Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуніст. партыя В’етнама, КПВ). У 1941—45 удзельнічаў ва ўзбр. антыяп. барацьбе. З 1945 міністр фінансаў Час. ўрада Дэмакр. Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўд. В’етнаме. З 1951 чл. Палітбюро ЦК ППВ—КПВ. У 1949—54 нам. прэм’ер-міністра, у 1955—61 міністр замежных спраў ДРВ. З 1956 прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыяліст. Рэспублікі В’етнам. У 1986 падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 — дзярж. пасад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАМІ́Н Сяргей Уладзіміравіч (29.4.1906, в. Пепелеўка Манастыршчынскага р-на Смаленскай вобл., Расія — 4.12.1941),
бел.паэт. Скончыў Магілёўскі педтэхнікум (1925), БДУ (1930). Працаваў настаўнікам, выкладчыкам Горацкай с.г. акадэміі (1930—34). 4.1.1935 рэпрэсіраваны. Прыгавораны да расстрэлу, замененага 10 гадамі пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Комі АССР. Паўторна арыштаваны ў 1941. Расстраляны. Друкаваўся з 1924. Вершы змяшчаў у час. «Маладняк», «Полымя», «Малады араты», «Маладняк Барысаўшчыны», «Беларусь калгасная» і інш., у газетах. У іх шчырая любоў да Беларусі, услаўленне новых з’яў рэчаіснасці, тэмы сяброўства, дружбы, кахання, роднай гісторыі. Захапляўся творчасцю С.Ясеніна. Аўтар паэм «Балота» (1927), «За новыя дні» (1929). На бел. мову перакладаў творы У.Сасюры.
Тв.:
Дымнае жыта: Вершы. Паэмы. Пераклады. Мн., 1991.
Літ.:
Скрыган Я. Сергей Фомин и еще некто // Нёман. 1981. №12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОН ДУ ХВАН (н. 18.1.1931, прав. Кёнсан-Намдо, Рэспубліка Карэя),
дзяржаўны і ваен. дзеяч Рэспублікі Карэя. Ген. (1978). Скончыў Карэйскую ваен. акадэмію (1955), служыў у арміі. Камандаваў паўд.-кар. войскамі ў Паўд. В’етнаме ў 1960-я г. Кіраваў расследаваннем забойства прэзідэнта Пак Чжон Хі (26.10.1979), што выкарыстаў для расправы з паліт. канкурэнтамі. У маі 1980 узначаліў дзярж. пераварот, жорстка падавіў нар. паўстанне ў г. Кванчжу. У жн. 1980 прымусіў парламент выбраць сябе прэзідэнтам Рэспублікі Карэя (1980—88). Працягваў эканам. палітыку Пак Чжон Хі, якая спрыяла хуткаму росту эканомікі, паступова змякчаў паліцэйскі рэжым. З 1988 у адстаўцы. У 1995 арыштаваны і прыгавораны да смяротнага пакарання (заменена пажыццёвым зняволеннем) за масавыя забойствы у г. Кванчжу ў 1980 і карупцыю ў час яго прэзідэнцтва. Памілаваны ў 1998.