мелкаводны камяністы або скалісты ўчастак у рэчышчы ракі з рэзкім падзеннем узроўню вады і вял. скорасцю цячэння. Утвараецца звычайна ў месцах выхаду цяжка размываемых горных парод або нагрувашчвання валуноў і абломкаў горных парод. П. перашкаджаюць суднаходству і лесасплаву. Ніжэй П. часта будуюць ГЭС (напр., Днепрагэс, Усць-Ілімская ГЭС на р. Ангара). На Беларусі П. трапляюцца на рэках Зах. Дзвіна (Вярхоўскі П. вышэй г. Віцебск), Дняпро (Кабяляцкія П. каляг. Орша).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТНА,
горад на Пн Індыі, на правым беразе р. Ганг. Адм. ц. штата Біхар. Засн. ў 5 ст. да н.э. У старажытнасці называлася Паталіпутра, з 12 ст. сучасная назва. Больш за 1 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт і рачны порт. Прам-сць: баваўняная, харч., металаапр.; выраб дываноў, парчы, мэблі. Саматужныя промыслы. Ун-т; б-ка з каштоўнай калекцыяй усх. рукапісаў. Каля П. рэшткі стараж. Паталіпутры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ТЫО (ісп. patio),
унутраны дворык, адкрыты ці перакрыты зашклёнымі рамамі, часта абкружаны галерэямі. Тып П. ўзыходзіць да класічнага перыстылю (прамавугольнай пляцоўкі, абкружанай з 4 бакоў крытай каланадай) і пашыраны ў міжземнаморскіх краінах (асабліва ў Іспаніі), Лац. Амерыкі. П. выкарыстоўваюцца таксама ў бел. архітэктуры (Дамы кнігі, літаратара, Мастацкая галерэя ў Мінску, гал. корпус мед. ін-та ў Гродне і інш.).
Патыо Хенераліфэ («Сада будаўніка») каля комплексу Альгамбра ў Гранадзе (Іспанія). 14 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎДНЁВАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПдЗ Ціхага акіяна. На З абмежавана глыбакаводнымі жалабамі Кермадэк і Тонга і Новазеландскім падводным плато, на Пн — падводнымі хрыбтамі, якія ўтвараюць а-вы Кука (Паўднёвыя) і Тубуаі, на У і ПдУ — Усх.- і Паўд.-Ціхаакіянскімі падняццямі. Шыр.каля 4600 км. Шмат падводных гор, рыфаў. Пераважныя глыб. больш за 5500 м, найб. 6600 м (на ПнЗ). Донныя асадкі — пераважна чырв. гліны і дыятомавыя ілы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-САХАЛІ́НСКАЯ РАЎНІ́НА,
нізінная раўніна на Пн в-ва Сахалін. Даўж. 300 км, шыр.каля 100 км; Ахінскі перашыек на Пн звужаны да 6—7 км. Уздоўж узбярэжжа на значных участках — ланцужкі лагун, аддзеленых ад мора косамі. Астраўныя кражы выш. да 500—600 км. На ПдУ — рэкі Тым і Набіль. Рэдкастойная лістоўнічная тайга з прымессю елкі і піхты, у прыбярэжных ч. — лесатундра, балоты. Здабыча нафты і газу (радовішчы Аха, Тунгорскае, Эхабі).
дацкі мовазнавец. Скончыў Капенгагенскі ун-т (1890), з 1903 праф., у 1914—37 заг. кафедры ў ім. Даследаванні ў галіне індаеўрапеістыкі, параўнальна-гіст. мовазнаўства, параўнальнай фаналогіі і марфалогіі індаеўрап. (кельцкіх, хета-лувійскіх, алб., арм., тахарскіх, славянскіх і інш.), а таксама семіцкіх і фіна-угорскіх моў. Распрацоўваў тэорыю настратычнай роднасці моў (гл.Настратычныя мовы). Аўтар кнігі пра развіццё кампаратывістыкі ў 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКАЦІ́-ПО́ЛЕ,
травяністыя расліны стэпаў і пустыняў, якія да часу выспявання насення набываюць шарападобную форму з прычыны моцнага разгалінавання кветканосных парасткаў. Сцёблы каля асновы лёгка адломліваюцца, і ўся надземная маса, падхопленая ветрам, коціцца па зямлі (напр., кермек). Сярод П.-п. аднагадовыя (напр., ерыхонская ружа), двухгадовыя (напр., адзін з відаў разаку сям. парасонавых) і шматгадовыя (некалькі відаў цыбулі) расліны. Памеры П.-п. ад некалькіх сантыметраў да 1 м у папярочніку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАНАСПО́РА (Peronospora),
род ааміцэтавых грыбоў сям. перанаспоравых. Каля 300 відаў. Пашыраны ўсюды. Паразіты травяністых раслін, выклікаюць перонаспарозы. На Беларусі найб. вядомыя П.: бураковая (P. schachtii), капусная (P. brassicae), разбуральная (P. destructor), паразітуе на цыбулі.
Міцэлій разгалінаваны, распаўсюджваецца па міжклетніках, мае гаўсторыі рознага тыпу. Канідыяносцы дыхатамічна разгалінаваныя, завостраныя на канцы, з адзіночнымі канідыямі. На адваротным баку некратычных плям утвараюць шараваты налёт. Ааспоры шарападобныя, жаўтавата-карычневыя, знаходзяцца ў тканках раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЦАВЫ ГРЫБ (Suillus piperatus),
шапкавы базідыяльны грыб сям. балетавых. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і. На Беларусі трапляецца з ліп. па вер. пераважна ў хвойных лясах.
Пладовае цела — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—6 см, пукатая, ліпкая, жоўта-маркоўна-бурая. Мякаць шчыльная, бура-жоўтая, перцава-горкая. Пласцінкі прырослыя або зыходныя, жоўтыя або іржава-бурыя з шырокімі порамі. Ножка цыліндрычная, каля асновы звужаная. Споры верацёнападобныя, жоўта-бурыя. Неядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРШАМА́ЙСКАЕ РАДО́ВІШЧА ГЛІН.
У Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., каляв. Першамай. Пластавы паклад звязаны з алювіяльнымі адкладамі 2-й надпоймавай тэрасы р. Прыпяць. Гліны шчыльныя, тлустыя, пластычныя і высокапластычныя з рэдкімі зернямі жвіру і галькі. Разведаныя запасы 8,3 млн.м³, перспектыўныя 6,1 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3—12,8 м, ускрышы (пяскі) 0,3—5,8 м. Гліны прыдатныя на выраб керамзітавага жвіру і фасадных керамічных вырабаў.