старажытная дзяржава на Пд Індыі і дынастыя, якая ў ёй правіла.
Вядома з 1 ст.н.э. Сталіцы: Пухар, Ганджур і Гангайкондачалапурам. Дзярж. мова — тамільская. У 9 ст. трапіла ў васальную залежнасць ад дзяржавы Палаваў. Узвышэнне Ч. пачалося, калі яе правіцель Адыцья I [871—907] знішчыў дзяржаву Палаваў і захапіў яетэр.Найб. магутнасці дасягнула ў 10—12 ст., калі дынастыя Ч. падпарадкавала амаль увесь Пд п-ва Індастан, в-аў Шры-Ланка (Цэйлон), Мальдыўскія а-вы, нанесла некалькі паражэнняў дзяржаве Зах. Чалук’яў, здзейсніла паходы ў Бенгалію, на Суматру і ў Малаю. Высокага развіцця дасягнулі земляробства, рамесніцтва і гандаль, тамільская л-ра і мастацтва. З 2-й пал. 12 ст. пачаўся заняпад дзяржавы Ч., у 13 ст. яна стала васалам Хайсалаў і перастала існаваць. Дынастыя вядома да 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНДЭТЭРМІНІ́ЗМ (ад лац. in не- + дэтэрмінізм),
філасофскае вучэнне і метадалагічная пазіцыя, якія адмаўляюць аб’ектыўнасць прычыннай сувязі (анталагічны І.) або яе універсальны характар і пазнавальную каштоўнасць у навуцы (метадалагічны І.); вучэнне аб свабодзе волі. У стараж.-грэч. філасофіі (Пратагор, Сакрат) уяўленні аб свабодзе волі звязваліся з паняццямі дабрачыннасці і доблесці чалавека, яго здольнасці да выбару мэты сваёй дзейнасці і сродкаў яе дасягнення. Паводле І.Канта, практычны розум патрабуе свабоды волі, інакш маральны закон страціў бы ўсякі сэнс. І.Фіхтэ бачыў у волі аснову асобы, якая рэалізуе сябе ў пераадоленні розных перашкод, у свабоднай творчасці і вызваленні ад знешніх аковаў. Прадстаўнікі экзістэнцыялізму і персаналізму сцвярджаюць, што свабода асобы неадчужальная і незнішчальная, а любыя спробы яе падаўлення або абмежавання супярэчаць прыродзе і характару чалавечай супольнасці. Прыхільнікі псіхал. І. (А.Адлер, А.Маслаў, К.Роджэрс, Э.Фром) лічылі, што воля залежыць ад унутр. матываў, якія вынікаюць з асабістых уласцівасцей індывіда і не падпарадкаваны якой-н. прычыннай сувязі, унутр. духоўнай заканамернасці. Зыходзячы з канцэпцыі І., прадстаўнікі розных плыней ідэаліст. філасофіі не прызнаюць магчымасці заканамерных прычынна-выніковых сувязей у некат. фіз. і біял. з’явах (напр., мікрапрацэсы, свабодны рух электронаў, генныя мутацыі і інш.) і лічаць фаталізмам адно з гал. палажэнняў гіст. дэтэрмінізму аб развіцці грамадства як заканамерным працэсе пераходу ад адной грамадска-эканам. фармацыі да другой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУХМА́ЛА-ПА́ТАЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна харчовай прамысловасці, якая вырабляе крухмалапрадукты — крухмал, патаку, глюкозу і інш.Яе прадукцыя шырока выкарыстоўваецца ў харч. прам-сці, а таксама ў тэкст., хім., фармацэўтычнай, папяровай і інш. галінах прам-сці, у ліцейнай вытв-сці. Асн. сыравіна: бульба, кукуруза, пшаніца, рыс, сорга і інш.Гал. прадукт — крухмал, з’яўляецца важнай часткай прадуктаў харчавання. Найб. развіта ў Германіі, ЗША, Польшчы, Канадзе, Расіі. На Беларусі К.-п.п. спецыялізуецца на вытв-сці сухога крухмалу і патакі, часткова вырабляе жэліруючы крухмал. Яе развіццё пачалося ў 1840-я г. на дробных прадпрыемствах. Зараз дзейнічае больш за 50 прадпрыемстваў (у сістэме Мінсельгасхарча 16 спецыялізаваных з-даў, 2 цэхі па вытв-сці бульбянога крухмалу і 2 прадпрыемствы па вытв-сці крухмальнай патакі). Найбольшыя з іх: крухмала-патачны з-д у в. Чырвоны Бераг (Жлобінскі р-н), крухмальныя з-ды ў г. Талачын, в. Гальшаны (Ашмянскі р-н), в. Сноў (Нясвіжскі р-н). У 1997 атрымана 9,3 тыс.т сухога крухмалу і 3,8 тыс.т патакі, хоць існуючыя магутнасці дазваляюць атрымліваць у год 25 тыс.т сухога крухмалу і 22,5 тыс. крухмальнай патакі. Пры базіснай крухмалістасці бульбы (15%) яе расход на вытв-сць 1 т сухога крухмалу складае 6,4—6,6 т. У залежнасці ад якасці бульбы і тэхналогіі перапрацоўкі доля выдалення крухмалу вагаецца ад 75 да 85%.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБСТА́НЦЫЯ (ад лац. substantia сутнасць, нешта, што ляжыць у аснове),
першааснова ўсяго, што існуе, якая абумоўлівае ўзнікненне і знікненне канкрэтных рэчаў і з’яў; аб’ектыўная рэальнасць, якая разглядаецца ў аспекце яе ўнутранага адзінства. У філас. вучэннях пэўнае разуменне С. з’яўляецца іх зыходным пастулатам. У гісторыі філасофіі С. інтэрпрэтавалася па-рознаму: як матэрыял ці яе канкрэтнае ўтварэнне (Бог, дух, ідэя, сусв. розум і інш.); адрозніваюць метафізічнае тлумачэнне С. як нязменнага пачатку і дыялект. — як зменлівай, самаразвівальнай сутнасці. У колькаснай інтэрпрэтацыі праблемы С. вылучаюць 3 філас. прынцыпы: манізм, які лічыць, што ў аснове разнастайнага свету ляжыць 1 пачатак (Г.Гегель, К.Маркс), дуалізм, які прызнае існаванне 2 раўнапраўных С. (Р.Дэкарт) і плюралізм, паводле якога існуе мноства незалежных С. (Дэмакрыт, Г.Лейбніц). У сучаснай філасофіі існуюць супрацьлеглыя погляды: традыц. разуменне С. як першаасновы і першапрычыны свету (марксізм, неатамізм, неарэалізм) і негатыўнае стаўленне да катэгорыі С. і яе ролі ў пазнанні. Прадстаўнікі шэрагу кірункаў неапазітывізму лічаць, што паняцце С. з’яўляецца атрыбутам ненавук. свядомасці. Адмаўленне С. як першаасновы ўсяго існага характэрна і для новай анталогіі (М.Хайдэгер, Н.Гартман і інш.), дзе паняцце быцця аддзяляецца ад паняцця С.
Літ.:
Орынбеков М.С. Проблема субстанции в философии и науке. Алма-Ата, 1975;
Гартман Н. Старая и новая онтология: Пер. с нем, // Историко-философский ежегодник, 1988, М., 1988;
Проблема первоначал в науке и теологии. СПб., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (СФП; The World Federation of Trade Unions),
міжнародная арг-цыяпрафесійных саюзаў. Створана 3.10.1945 на Сусв. кангрэсе прафсаюзаў у Парыжы па ініцыятыве брыт. і сав. прафсаюзаў. У канцы 1990-х г. аб’ядноўвала каля 130 млн.сапр. і асацыіраваных членаў, каля 60 нац.прафс. аб’яднанняў. Асн. задачы СФП паводле статута: барацьба супраць вайны і яесац.-эканам. і паліт. перадумоў, абарона інтарэсаў працоўных ва ўсім свеце, арг-цыя агульнай барацьбы прафсаюзаў усіх краін супраць замахаў на эканам. і сац. правы працоўных і іх эканам. свабоды, арганізацыя асв. работы сярод членаў прафсаюзаў па пытаннях міжнар. адзінства працоўных і інш. Напачатку СФП аб’ядноўвала ўсе найб. прафсаюзы свету, акрамя Амерыканскай федэрацыі працы (АФП). У 1949 з яе вылучыліся і разам з АФП утварылі Міжнародную канфедэрацыю свабодных прафсаюзаў рэфармісцкія прафсаюзы Вялікабрытаніі, ЗША і інш. краін. У 1989 СФП аб’ядноўвала больш за 90 нац.прафс. цэнтраў з 82 краін агульнай колькасцю больш за 200 млн. членаў. Большасць з іх былі членамі прафсаюзаў СССР і сацыяліст. краін Еўропы. Пасля спынення існавання сацыяліст. сістэмы ў Еўропе і распаду СССРСФП перажывае крызіс. У 1990-я г.яе пакінулі многія прафсаюзы краін Цэнтр., Усх. Еўропы і рэспублік б.СССР. Вышэйшы орган СФП — кангрэс. Паміж кангрэсамі кіруе Ген. савет, паміж яго пленумамі — Бюро. Месцазнаходжанне кіруючых органаў — г. Прага (да 1951 — Парыж, у 1951—56 — Вена).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЛУМАЧЭ́ННЕ ЗАКО́НА,
дзейнасць органаў дзяржавы, арганізацый, устаноў, службовых асоб і грамадзян, накіраваная на асэнсаванне і тлумачэнне сэнсу і зместу норм права. Ажыццяўляецца ў працэсе праватворчасці, рэалізацыі юрыд. норм суб’ектамі права, у навук. дзейнасці і выкладанні юрыд. дысцыплін. Мэта Т.з. — дакладнае і аднастайнае выкарыстанне законаў, выдаленне малазразумелых месц і магчымых памылак пры іх рэалізацыі. Т.з. падзяляюць на; тэкставае (аналіз знешняй формы нормы і яе тэксту), сістэматычнае (устанаўленне сувязей і ўзаемазалежнасцей тлумачанай нормы з блізкімі паводле зместу нормамі, вызначэнне месца, якое яна займае ў структуры нарматыўнага акта), гісторыка-палітычнае (даследаванне сац. значэння нормаў, іх мэт, намераў заканадаўцаў, грамадска-паліт. абставін, якія абумовілі выданне нормы). Пры ўзнікненні разыходжанняў паміж зместам нормы і яе вонкавым афармленнем, выкарыстоўваюць пашыранае Т.з., калі сапраўдны змест нормы некалькі шырэйшы, чым яго слоўны выраз, або абмежаванае, калі ён разумеецца вузей, чым гэта прама выказана ў фармулёўцы нормы. Вылучаюць Т.з. афіцыйнае (робіцца спец. ўпаўнаважанымі органамі ў афіц. акце і з’яўляецца абавязковай дырэктывай для выканаўцаў) і неафіцыйнае, або дактрынальнае (у форме рэкамендацый і парад, што даюцца грамадскімі арг-цыямі, навук. ўстановамі, вучонымі і практыкамі). Афіцыйнае Т.з. ў сваю чаргу падзяляецца на нарматыўнае і казуальнае. Нарматыўнае Т.з. абавязковае для ўсіх асоб і органаў і пашыраецца на ўсе выпадкі, прадугледжаныя нормай; казуальнае — афіц. тлумачэнне нормы, якое даецца судовым або інш. кампетэнтным органам у сувязі з разглядам пэўнай справы і абавязкова выключна пры яе разглядзе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
У́НІЯ (ад позналац. unio адзінства, аб’яднанне),
разнавіднасць складанай дзяржавы. Асабістай У. называецца аб’яднанне 2 або некалькіх дзяржаў пад уладай аднаго кіраўніка. Рэальная У. характарызуецца аб’яднаннем не толькі пад уладай адзінага кіраўніка дзяржавы, але і агульнымі органамі ўлады і кіравання. У абодвух выпадках суб’ектам міжнар. права з’яўляецца У. ў цэлым, асобныя дзярж. ўтварэнні, што ўваходзяць у яесклад.Гіст. прыклады асабістай У.: англа-гановерская (1714—1838), нідэрландска-люксембургская (1815—1890). Гіст. прыклады рэальнай У.: шведска-нарвежская (1814—1905), аўстрыйска-венгерская (1867—1918). Дзяржаўная У. — аб’яднанне, саюз дзяржаў. ВКЛ на працягу некалькіх стагоддзяў знаходзілася ў У. з Польскім каралеўствам. Упершыню пра дзярж. сувязь ВКЛ і Польшчы абвешчана актам вял.кн.ВКЛЯгайлы 14.8.1385 — Крэўская унія 1385. Пазней яе ўмовы пацверджаны актамі Віленска-Радамскай уніі 1401 і Гарадзельскай уніі 1413. Статус ВКЛ як саюзнай Польшчы дзяржавы быў пацверджаны ў некалькіх актах 1432—34 Ягайлы і вял.кн.ВКЛЖыгімонта Кейстутавіча. Персанальная У. ВКЛ і Польшчы як раўнапраўных дзяржаў заключана ў Бярэсці 17 і 19.9.1446; паводле гэтага дагавора вял.кн.ВКЛКазімір IV станавіўся і польскім каралём. Злучэнне Польшчы і ВКЛ у адну федэратыўную дзяржаву прадугледжвала Люблінская унія 1569, калі была ўтворана Рэч Паспалітая. У 1655 частка шляхты ВКЛ спрабавала разарваць саюз з Польшчай і заключыць дзярж. У. са Швецыяй (гл.Кейданскі дагавор 1655), але Рэч Паспалітая праіснавала да яе падзелаў у канцы 18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБА́,
паморская назва марскіх заліваў, якія далёка ўдаюцца ў сушу на Пн і Д. Усходзе Расіі. Звычайна ў губу ўпадае вял. рака, якая апрасняе салёную ваду, таму яе колер адрозніваецца ад колеру марской вады (Дзвінская губа, Обская губа).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАТУ́ША,
бел. страва з мукі. Кіпяцілі малако, у яго патрошку сыпалі муку, перамешваючы калатоўкай, і варылі. Часам муку замочвалі вадой або замешвалі густа. Калі К. варылі на вадзе, яе запраўлялі алеем або заскварвалі. Была пашырана па ўсёй Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПАЎКА,
у беларусаў выдзеўбаная з ліпы ці з вольхі пасудзіна на мёд ёмістасцю да 2 вёдзер. У сырой калодзе выдзёўбвалі асяродак, павольна высушвалі яе. Распарыўшы сценкі, устаўлялі дно; на пасудзіну нацягвалі абручы. Пашырана да сярэдзіны 20 ст.