ПЕЛАГЕ́ЙЧАНКА Эдуард Іванавіч (н. 2.1.1941, г. Луганск, Украіна),
бел. і рас. артыст оперы (тэнар). Нар.арт. Расіі (1984). Скончыў Новасібірскую кансерваторыю (1972). З 1972 саліст Пермскага т-ра оперы і балета, з 1985 — Нац.акад.т-ра оперы Рэспублікі Беларусь. Стварыў шэраг разнапланавых вобразаў: Ленскі, Герман, Вадэмон («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дон Карлас, Рычард, Радамес, Альфрэд («Дон Карлас», «Баль-маскарад», «Аіда», «Травіята» Дж.Вердзі), Фауст («Фауст» Ш.Гуно), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Турыду («Сельскі гонар» П.Масканьі) і інш.Убел. операх выканаў партыі Майстра і Іешуа («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава), Альфрэда Іла («Візіт дамы» С.Картэса), у радыёзапісах опер — Фіёша («Матухна Кураж» Картэса) і Штылера («Францыск Скарына» Дз.Смольскага), Тэакрыта («Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас» Р.Вардоцкага; канцэртнае выкананне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГІЕЎСКІ ФЛАГ,
адзін з флагаў ВМФ Расіі (калект. ўзнагарода) у 19 — пач. 20 ст. Уяўляў сабой белае прамавугольнае палотнішча, перакрыжаванае па дыяганалі сінім Андрэеўскім крыжам, у цэнтры якога змяшчаўся чырв. геральдычны шчыт з выявай св. Георгія Перамаганосца. Уведзены 5.6.1819 імператарам Аляксандрам I угонар бітвы каля Кульма, дзе вызначыўся Гвардз. флоцкі экіпаж. Быў флагам адміралаў на суднах Гвардз. флоцкага экіпажа, з 1903 і на караблях чарнаморскіх флоцкіх экіпажаў, адзначаных у 1856 Георгіеўскім флагам за абарону Севастопаля. Як кармавы флаг выкарыстоўваўся на караблях «Азоў» (вызначыўся ў Наварынскай бітве 1827) і «Меркурый» (вызначыўся ў рус.-тур. вайну 1828—29). Георгіеўскі флаг уздымалі і на суднах з назвамі «Памяць Азова», «Памяць Меркурыя». Да лета 1918 Георгіеўскі флаг выкарыстоўвалі на баявых караблях Сав. Расіі, да канца 1924 на караблях ВМФ белагвардзейцаў (эскадра, эвакуіраваная ў 1920 у порт Бізерта, Туніс).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЧКІН Ярамір Аляксандравіч (5.5.1926, С.-Пецярбург — 17.6.1976),
бел. скульптар, архітэктар. Скончыў Ін-т жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1952). Творчасці ўласціва арган. спалучэнне скульптуры і архітэктуры. У 1956—59 стварыў (у сааўт.) шэраг помнікаў воінам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну; выканаў медальёны «Вызваленне Мінска», «Абаронцы Брэсцкай крэпасці», «Манумент героям Айчыннай вайны», абеліск з рэльефнымі выявамі воінаў угонар вызвалення г. Жлобін ад ням.-фаш. захопнікаў; скульптурную групу «Марыя і Антаніна Лузгіны — обальскія камсамолкі-падпольшчыцы» (1964); фрыз і барэльеф «Партызаны» ў кінатэатры «Партызан» у Мінску (1967), рэльеф на помніку воінам і партызанам на воз. Нарач (1967—68), помнік сав. воінам і партызанам (1975, г.п. Астравец Гродзенскай вобл.), скульптурная група «Плыўцы» (1976) у пансіянаце на воз. Нарач. Аўтар партрэтаў архітэктараў М.Бакланава, С.Баткоўскага (абодва 1973) і інш.
Ф.І.Валадзько.
Я.Печкін. Рэльеф на помніку воінам і партызанам на воз. Нарач. 1967—68.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАВА́Т ЮЛА́ЕЎ (16.6.1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкага р-на, Башкортастан —8.10.1800),
башкірскі нац. герой, паплечнік Е.І.Пугачова ў час сялянскай вайны 1773—75, паэт-імправізатар. Укастр. 1773 мабілізаваны на барацьбу з Пугачовым, але каля г. Арэнбург перайшоў на яго бок на чале атрада башкіраў (2 тыс.чал.). Сабраў атрад у 10 тыс.чал., змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра. 5.12.1774 С.Ю. узяты ў палон, пасля пакарання бізунамі і клеймавання ў кастр. 1775 адпраўлены на вечную катаргу ў крэпасць Рогервік на Балтыйскім м. (цяпер г. Пальдыскі, Эстонія), дзе памёр. Вершы С.Ю. (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосць роднага краю, каханне. Угонар С.Ю. названы г. Салават у Башкортастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах л-ры і мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́БАР (Tábor),
горад уцэнтр.ч. Чэхіі, на р. Лужніцы. Каля 50 тыс.ж. (2001). Чыг. ст., вузел аўтадарог. Прам-сць: станкабуд., эл.-тэхн., швейная, харчовая.
Засн. ў 1420 паўстаўшымі сялянамі і плебеямі як ваен. лагер, паліт. і ваен. цэнтр табарытаўу час гусіцкіх войнаў. Названы ў гонар біблейскай гары Фавор, дзе адбылося Праабражэнне Ісуса Хрыста (Т. — чэш. варыянт гэтай назвы). У 1430-я г. ператварыўся ў гандл.-рамесны цэнтр.У 1436 бюргерства заключыла з імператарам Сігізмундам I дагавор, паводле якога Т. атрымаў правы каралеўскага горада. У 1452 захоплены чэш. каралём Іржы Подзебрадам.
Арх. помнікі часоў гусіцкага руху. Помнікі Я.Гусу і Я.Жыжку. Рэшткі замка (Круглая вежа, 13 ст.). Познагатычная ратуша з гербам горада 1515 з выявай Гуса (зараз музей; 15—17 ст.) і касцёл Праабражэння (15—17 ст.). Шматлікія дамы і скляпы 15—16 ст. з падземнымі пераходамі пад цэнтр. плошчай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬСКІ Казімір (4.3.1782, в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — сак. 1867),
бел. скульптар. З роду Ельскіх. Вучыўся ў Віленскім ун-це (1801—08), Пецярбургскай АМ (1810). У 1811—26 узначальваў кафедру скульптуры на ф-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры Віленскага ун-та. Першы прафесар скульптуры на Беларусі. Працаваў у галіне станковай і манум. скульптуры. Кіраваўся прынцыпамі класіцызму. Сярод работ: партрэты маршалка Віленскай губ. М.Ромера (1857) і яго жонкі Р.Ромер, бюсты вучоных Л.Баянуса, З.Нямчэўскага (паміж 1810 і 1820), мастакоў Ф.Смуглевіча, Я.Рустэма, кн. А.Чартарыйскага, барэльефы «Алегорыя скульптуры» (1858), «Смерць Барбары Радзівіл», «Трыумф Аляксандра II угонар Парыжскага кангрэса 1856 г.». Стварыў статуі ў бакавых парталах Віленскага кафедральнага сабора, шэраг барэльефаў і бюстаў для Віленскага ун-та, паркавыя скульптуры. Аўтар мастацтвазнаўчых прац, у т. л. трактата «Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу» (1828).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНУМЕ́НТ ПЕРАМО́ГІў Мінску,
помнік угонар перамогі сав. народа над фаш. Германіяй і на ўшанаванне памяці воінаў Сав. Арміі і партызан, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Устаноўлены ў 1954 на Перамогі плошчы (арх. Г.Заборскі, У.Кароль) Мае форму абеліска (выш. каля 40 м), абліцаванага шэрым гранітам і завершанага выявай ордэна Перамогі; яго грані рытмічна расчлянёны палосамі, стылізаванымі пад бел. арнамент. На 4 гранях пастамента размешчаны бронз. гарэльефы: «9 мая 1945 г.» (скульпт. А.Бембель), «Савецкая Армія ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (скульпт. С.Селіханаў), «Слава загінуўшым героям» (скульпт. З.Азгур), «Партызаны Беларусі» (скульпт. А.Глебаў). Як сімвал перамогі на базе абеліска ляжыць абвіты лаўровай галінкай меч (скульпт. С.Салтыкоў). Ступеньчаты стылабат з 4 бакоў фланкіраваны вянкамі (скульпт. С.Адашкевіч). У 1961 каля падножжа манумента запалены Вечны агонь. У 1984 пляцоўка перад манументам атрымала новае маст.-арх. афармленне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТУРНІ́Р (ням. Turnier ад старафранц. tournei),
ваеннае спаборніцтва рыцараўу сярэдневяковай Зах. Еўропе. Пачалі праводзіцца з 2-й пал. 11 ст. ў Францыі (заснавальнікам лічаць Жафруа дэ Прэйлі). Мэта Т. — паказ баявых якасцей рыцараў, якія складалі гал.ваен. сілу феад. апалчэнняў. Звычайна арганізоўваліся каралём ці інш. буйным сеньёрам угонар урачыстых выпадкаў (каралеўскага шлюбу, нараджэння наследніка, заключэння міру і інш.) і праводзіліся публічна. На выбраным рысталішчы рыцары на конях у поўным узбраенні выступалі адзін супраць аднаго, парамі ці атрадамі; адбываліся і пешыя паядынкі. Ход Т. рэгламентаваўся спец. правіламі, за выкананнем якіх назіралі герольды. Пераможца Т. ўслаўляўся, атрымліваў грашовую ўзнагароду. Т. нярэдка суправаджаліся раненнямі і нават смерцю ўдзельнікаў. У большасці краін Т. спыніліся ў 16 ст., калі рыцарская конніца страціла сваё значэнне і была заменена пяхотай.
Літ.:
Иванов К.А. Многоликое средневековье. М., 1996;
Руа Ж.Ж. История рыцарства: [Пер. с фр.]. М., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШЧА́К Яраслаў Антонавіч (19.2.1921, г. Броды, Украіна — 2.3.1989),
дырыжор. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Вышэйшы муз.ін-т імя М.Лысенкі (Львоў, 1939). З 1944 дырыжор у оперных т-рах Украіны і Расіі. З 1972 гал. дырыжор, з 1980 дырыжор Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. На бел. сцэне кіраваў пастаноўкай опер «Джардана Бруна» С.Картэса (1977), «Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана (1989, Дзярж. прэмія Беларусі 1990), «Міндыя» А.Тактакішвілі (1972), «Сельскі гонар» П.Масканьі (1973), «Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага (1974), «Дон Карлас» Дж.Вердзі (1979), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (1986) і балетаў «Крылы памяці» У.Кандрусевіча (1986), «Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ — Р.Шчадрына (1974), «Спартак» А.Хачатурана (1980), «Балеро» на муз. М.Равеля (1984); вак.-харэагр. прадстаўлення «Карміна Бурана» на муз. К.Орфа (1983). Выканальніцкая манера Вашкевіча вызначалася спалучэннем эмац. свабоды са строгім густам, уважлівым стаўленнем да аўтарскага тэксту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́ЛКІН Генадзь Васілевіч (н. 12.2.1942, г. Ленінагорск, Казахстан),
бел. скульптар. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1976). Старшыня Саюза мастакоў Беларусі з 1990. Працуе ў галіне манум. і станковай скульптуры. Асн. тэмы ўзятыя з нар. жыцця, знітаваныя з памяццю гісторыі, нац. паданнямі. Творы вызначаюцца манументальнасцю, філасафічнасцю вобразаў, вытанчанасцю формаў: манумент шахцёрскай славы ў Салігорску (1976), мемарыяльны знак угонар 850-годдзя Гродна (1978), станковыя кампазіцыі «Песня пратэсту» (1977), «Вясна Перамогі» (1978), «Уз’яднанне Усходняй і Заходняй Беларусі» (1979), «Яблынька» (1981), шэраг жаночых партрэтаў (1980-я г.), «Памяці В.Хары» (1987), «Музыка» (1990), «Двое», «Сын зямлі» (абодва 1991), «Лясное возера» (1992), «Кастусь Каліноўскі», «Белая Ганча», «Сумненне» (усе 1993), «Вяртанне белага анёла», «Сымон-музыка», «Адам і Ева» (усе 1994), «Скок» (1995), серыя «Прысвячэнне П.Пікаса» (1996). Афармленне інтэр’ераў драм. тэатра (у сааўт.) і Дома грамадз. абрадаў у Гродне (1970-я г.).