рака ў Балгарыі і Турцыі (нізоўі), левы, самы вялікі прытокр. Марыца. Даўж. 405 км, пл.бас. каля 7,9 тыс.км². Вытокі ў гарах Стара-Планіна, цячэ па Казанлыкскай катлавіне і Фракійскай нізіне. Зімовае і веснавое разводдзі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні каля 40 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Вадасховішчы. На Т. — г. Ямбал (Балгарыя), у вусці — г. Эдырне (Турцыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНЬШУ́Й, Ханьцзян, Цзюйхэ,
рака ў Кітаі, левы прытокр. Янцзы. Даўж. 1532 км, пл.бас. каля 174 тыс.км². Вытокі на паўд. схілах хр. Ціньлін. У верхнім цячэнні парожыстая горная. у межах Цзянханьскай раўніны абвалавана дамбамі. Зімовая межань, летнія паводкі. Сярэдні расход вады каля 2 тыс.м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. Суднаходная ў ніжнім цячэнні. У вусці Х. — г. Ухань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАТА́Н,
рака на З Кітая, правы прытокр. Тарым. Утвараецца ад сутокаў рэк Каракаш і Юрункаш, якія пачынаюцца на З Куньлуня. Даўж. (ад вытоку р. Каракаш) 1035 км, пл.бас. 43,6 тыс.км². Перасякае пустыню Такла-Макан, дзе рэчышча напаўняецца вадой толькі ў час паводкі (ліп.—жн.). Сярэдні расход вады на выхадзе з гор каля 120 м³/с. Выкарыстоўваецца на арашэнне Хатанскага аазіса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЮ́РЫХСКАЕ ВО́ЗЕРА (Zürichsee). У Швейцарыі, каля паўн. падножжаў Гларнскіх Альпаў. Размешчана ў стараж.-ледавіковай катлавіне на выш. 406 м. Пл. 88,5 км³, даўж. 40 км, шыр. 1—4 км, глыб. да 143 м. Падзелена на 2 ч. касой і чыг. дамбай. Сцёк праз р. Лімат у р. Аарэ (прыток Рэйна). Суднаходства. Рыбалоўства. Курорты. На паўн.зах. беразе — г.Цюрых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРВІ́НКА,
рака ў Сенненскім і Чашніцкім р-нах Віцебскай вобл., правы прытокр. Усвейка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 98 км². Пачынаецца каля в. Старая Беліца Сенненскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Баркі Чашніцкага р-на. Цячэ ў межах Аршанскага ўзв. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 14,3 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНІ́ЦА,
рака ў Іўеўскім р-не Гродзенскай вобл. і Валожынскім р-не Мінскай вобл., правы прытокр. Бярэзіна (бас.р. Нёман). Даўж. 22 км. Пл. вадазбору 207 км². Пачынаецца за 2 км на У ад в. Вайганы Валожынскага р-на, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на Пд ад хутара Будзішча. Рэчышча на працягу 19,2 км капалізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАТ-ЭЛЬ-АРА́Б,
рака ў Іраку і Іране. Даўж. 195 км, пл.бас. больш за 1 млн.км². Утвараецца зліццём рэк Тыгр і Еўфрат, цячэ па Месапатамскай нізіне, упадае ў Персідскі заліў, утварае дэльту. Асн.прыток — р. Карун (злева). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля 1500 м³/с. Суднаходная, да г. Басра падымаюцца марскія судны. Асн. парты Басра (Ірак), Харэмшэхр, Абадан (Іран).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДЗІ́ШЧА,
вадасховішча ў Шклоўскім р-не Магілёўскай вобл., на р. Чавенка (прыток Басі, бас. Дняпра), за 20 км на У ад г. Шклоў, каля в. Гарадзішча. Створана ў 1982. Пл. 0,39 км², даўж. 3 км, найб.шыр. 280 м, найб.глыб. 9 м. Аб’ём вады 1,19 млн.м³. Берагі слаба парэзаныя, правы парослы рэдкім хмызняком, месцамі стромкі, левы пад лугам. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбагадоўлі, водазабеспячэння навакольных вёсак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗА-1,
вадасховішча ў Беларусі, у Бярозаўскім р-не Брэсцкай вобл., за 13 км на ПнУ ад г. Бяроза. На р. Жыгулянка (левы прыток Ясельды, у бас. Прыпяці), за 14 км уверх па цячэнні ад упадзення ў воз. Чорнае. Створана ў 1986. Пл. 17,74 км², даўж. 6,4 км, найб. шырыня 3,6 км, найб.глыб. 6,6 м. Аб’ём вады 31,9 млн.м³. Выкарыстоўваецца для арашэння і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗКА, Верхняя Крывіна,
рака ў Беларусі, у Віцебскай вобл., правы прыток Крывінкі (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 330 км². Пачынаецца з воз. Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім р-нах. Асн. прытокі — 2 ручаі без назваў (злева даўж. 14 км, справа — 15 км). Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 21 км каналізаванае, шыр. 8—20 м.