носьбіт інфармацыі ў выглядзе цыліндра з немагнітнага сплаву, на бакавую паверхню якога нанесена пакрыццё змагн. ўласцівасцямі. Інфармацыя запісваецца па акружнасці М.б. (пры вярчэнні вакол восі) радамі паралельных дарожак. Магнітныя галоўкі чытання/запісу размешчаны ўздоўж утваральнай цыліндра па адной на кожную дарожку. Выкарыстоўваліся ў запамінальных прыстасаваннях ЭВМ 1-га і 2-га пакаленняў; заменены магнітнымі дыскамі і паўправадніковай аператыўнай памяццю вял. аб’ёму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РСАВА ПО́ЛЕ (Campus Martius, Ager Martius),
у Старажытным Рыме вял. нізіна на левым беразе р. Тыбр (па-за межамі горада), дзе праходзілі нар. сходы — цэнтурыятныя каміцыі. На М.п. знаходзіўся адзін знайб. шанаваных храмаў Марса (адсюль назва), у гонар якога праводзіліся ваен. агляды, спарт. спаборніцтвы, парады вершнікаў. Па аналогіі з М.п. у Стараж. Рыме названы плошчы ў інш. гарадах (М.п. ў Парыжы, С.-Пецярбургу і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«УРАДЖА́Й»,
дзяржаўнае кніжнае выдавецтва Беларусі ў 1961—2002. Засн. ў Мінску як спецыялізаванае выд-ва «Сельгасвыд БССР» Мін-ва сельскай гаспадаркі БССР, з 1963 наз. «У.». Выдавала л-ру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаннях земляробства, раслінаводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіравання, с.-г.буд-ва, навук.-тэхн. прагрэсу, меліярацыі, вядзення прысядзібнай і фермерскай гаспадаркі, падручнікі, навук.-метадычныя дапаможнікі і даведнікі, а таксама л-ру па сумежных галінах навук. і гасп. дзейнасці (біятэхналогіі, экалогіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстанні, генетыцы, селекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, медыцыне, машынабудаванні, перапрацоўчай прам-сці, таваразнаўстве і інш.), маст. і слоўнікавую л-ру, працы па беларусазнаўстве. У асобных выданнях асвятлялася гісторыя развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, с.-г. навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, змен аграрнай палітыкі, развіцця розных сістэм прыродакарыстання, гісторыі вёскі і сял. побыту, нар. традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асоб у гіст. працэсах краіны. З сярэдзіны 1990-х г.выд-ва ўдзельнічала ў выданні гіст.-дакумент. хронік «Памяць», з 1998 выпускала кнігі па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, л-ры, усеаг. гісторыі. Далучана да выд-ва«Беларусь».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ПАЎ Пётр Яфімавіч (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага р-на — 24.6.1980),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). З 1946 і з 1953 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). З 1969 у Бел.НДІ земляробства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.-г.вытв-сцьнайб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.-г. культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Тв.:
Правильные севообороты и рациональное использование земли. Мн., 1973;
Основы севооборотов в северо-западных и западных районах СССР. Л., 1974 (разам з М.Ф.Сціхіным);
Рациональные севообороты — необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разам з В.М.Гарошка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛУЧЭ́ЎСКІ Канстанцін Канстанцінавіч (7.8.1837, С.-Пецярбург — 8.10.1904),
рускі пісьменнік; адзін з папярэднікаў рас. мадэрнізму. Д-р філасофіі. З 1860 вывучаў філасофію і прыродазнаўчыя навукі ў Сарбоне, ун-тах Берліна, Лейпцыга, Гайдэльберга. З 1866 у Расіі. Служыў у Гал. упраўленні па справах друку, мін-ве дзярж. маёмасцей. З 1891 гал. рэдактар «Правительственного вестника». Друкаваўся з 1857. Паэзіі ўласціва спалучэнне імпрэсіяністычнасці вобразаў з празаічнасцю мовы, напружаная эмацыянальнасць і псіхал. глыбіня, жанравая разнастайнасць: зб-кі «Вершы» (1880), «Другая кніга вершаў» (1881), «Песні з Угалка» (1902). Аповесць «Віртуозы» (1882) пра норавы свету. У аповесці «Прафесар бессмяротнасці» (1892) спроба ў фантастычным сюжэце па-мастацку ўвасобіць філас. ідэю бессмяротнасці. Аўтар зб. «Паэмы і хронікі» (1883), геагр.-этнагр.кн. «Па поўначы Расіі» (т. 1—3, 1886—88), рамана «Ад пацалунка да пацалунка» (1872), зб-каў апавяданняў «Трыццаць тры апавяданні» (1887), «Гістарычныя карцінкі. Розныя апавяданні» (1894), серыі брашур, п’ес і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКРУСТА́ЦЫЯ (лац. incrustatio ад incrusto пакрываю чым-н.),
від дэкарыравання вырабаў узорамі ці сюжэтнымі кампазіцыямі з кавалачкаў дрэва, косці, металу, перламутру, якія ўразаюцца ў паверхню вырабаў і адрозніваюцца ад яе колерам ці матэрыялам; творы, выкананыя ў гэтай тэхніцы. Пашырана І. дрэвам па дрэве (інтарсія), металам па метале (насечка), каменем па камені; часта выконваецца інш. матэрыялам, чым матэрыял прадмета, што ўпрыгожваецца. І. выкарыстоўвалі ў скульптуры і рэчах дэкар.-прыкладнога мастацтва Стараж. Усходу і антычнасці, у аздабленні зах.-еўрап. мэблі рэнесансу і барока. На Беларусі ў 12—13 ст. была пашырана І. залатымі і сярэбранымі пласцінамі па жалезе і медзі, косцю па дрэве (наканечнік кап’я 12 ст., інкруставаны серабром, знойдзены на Мінскім замчышчы). Часам насечка спалучалася з чарненнем. У 17—18 ст. І. аздаблялі зброю, мэблю, посуд, літургічнае начынне і інш.Бел. майстры-інкрустатары працавалі ў Маск. дзяржаве пры царскім двары і ў Аружэйнай палаце, дзе выраблялі мэблю, інкруставалі перламутрам ці насякалі золатам і серабром шаблі, мячы, пішчалі і інш. зброю. У 18—19 ст. І. заняпала. Сёння ў тэхніцы І. працуюць некат. мастакі дэкар.-прыкладнога мастацтва.
Я.М.Сахута.
Куфэрак. Інкрустацыя перламутрам. Карэя. 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ВЕНКА,
адзінка вагі ў 204,756 г, пакладзеная ў аснову грашовай вытв-сці ў 15 — пач. 18 ст. ў Рас. дзяржаве. Называлася таксама скалвавая грывенка (ад «скалвы» — вагі). Складалася з 48 златнікаў (па 4,266 г) або 1200 почак (па 0,171 г). У пач. 18 ст. заменена фунтам (409,512 г).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕКСАНДРО́ВІЧ Ян, бел. гравёр і разьбяр па шкле 18 ст. Пачынальнік дынастыі гутнікаў і гравёраў па шкле, якія працавалі на Урэцкай мануфактуры Радзівілаў (Любанскі р-н). У 1761—86 адзін з галоўных і найб. кваліфікаваных гравіроўшчыкаў і разьбяроў. Гравіраваў на сталовым посудзе і люстэрках партрэтныя выявы і фігуратыўныя сцэны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАДРАВА́ННЕ,
у беларусаў і інш. славянскіх народаў традыцыйны звычай хадзіць на шчадрэцпа хатах. Звычайна група моладзі са «шчодрай» — прыгожай дзяўчынай, якую апраналі ў святочнае адзенне, на галаву надзявалі папяровы вянок з рознакаляровымі стужкамі, хадзіла па хатах, дзе выконвала шчадроўкі — песні, што ўслаўляюць гаспадара, гаспадыню, іх дзяцей і гаспадарку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІЛАРЫ́БАЎ Цімафей Ерамеевіч (14.5.1901, с. Гусава Растоўскай вобл., Расія — 13.11.1970),
вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1941), праф. (1943). Скончыў мед.ф-т Растоўскага ун-та (1925). З 1930 у хірург. клініцы мед. ін-та ў Растове, з 1941 гал. хірург эвакуацыйных шпіталяў у Кіславодску. З 1945 у Днепрапятроўскім, з 1960 у Мінскім мед. ін-тах. Навук. працы па лячэнні трафічных язваў, ваенна-палявой хірургіі, пластыцы сасудаў, перасадцы залоз унутр. сакрэцыі на сасудах, па аднаўленчай хірургіі.
Тв.:
Пластика свободным кожным лоскутом. Мн., 1968 (разам з А.І.Катом).