КАНТАРО́ВІЧ Леанід Віталевіч (19.1.1912, С.-Пецярбург — 7.4.1984),
савецкі матэматык і эканаміст. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1958). Чл.Амер. Акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Ленінградскі ун-т (1930), дзе працаваў з 1932. Праф.Ваен.-марской інж. акадэміі, заг.аддзела Ін-та матэматыкі АНСССР. З 1960 у Сібірскім аддз.АНСССР; з 1971 у Ін-це кіравання нар. гаспадаркай. З 1976 дырэктар Ін-та сістэмных даследаванняў АНСССР. Навук. працы па функцыян. аналізе і выліч. матэматыцы. У 1939—40 заклаў пачатак лінейнага праграмавання. Адзін са стваральнікаў тэорыі аптымальнага планавання і кіравання нар. гаспадаркай, аптымальнага выкарыстання сыравінных рэсурсаў. Дзярж. прэмія СССР 1949. Ленінская прэмія 1965. Нобелеўская прэмія 1975 (разам з Т.Купмансам).
Тв.:
Математические методы организации и планирования производства. Л., 1939;
Экономический расчет наилучшего использования ресурсов. М., 1959;
Функциональный анализ. 3 изд. М., 1984 (разам з Г.П.Акілавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАНЕ́ЎСКІ Язэп Пятровіч (11.1.1888, г. Заслаўе Мінскай вобл. — 29.10.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР, педагог. Правадз.чл. Інбелкульта (1924). Скончыў Віленскі настаўніцкі ін-т (1914). З 1915 выкладчык Мінскага настаўніцкага ін-та, чл.культ.-асв. гуртка «Наш край», з 1917 — арг-цыі «Маладая Беларусь» пры ін-це. Удзельнік 1-га Усерас. з’езда па асвеце (жн. 1918, Масква). З 1919 чл.пед. рады Мінскага бел.пед. ін-та. У 1919—20 выкладчык Мінскай бел. гімназіі. У 1920 нам. старшыні Беларускай камуністычнай арганізацыі, з жн. 1920 чл.КП(б)Б, заг.аддзеласац. выхавання Наркамасветы БССР. З 1926 нам. старшыні і чл. Прэзідыума Інбелкульта, у 1929—31 рэктар БДУ, канд. у чл.ЦВКБССР. З 1932 нам. дырэктара Ін-та чырв. прафесуры (Масква). 15.6.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХАЛА́П Мікалай Пракопавіч (28.4. 1886, Мінск — 29.12.1979),
бел. мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Скончыў Цэнтр. вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1915). Арганізатар і выкладчык керамічнага аддзялення пры Віцебскім маст. тэхнікуме (1925—29). З 1930 заг.аддзела керамікі НДІ прам-сці Беларусі. Адзін з арганізатараў і першы дырэктар Дзярж. карціннай галерэі Беларусі (1939—41; сучасны Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Пасля Вял.Айч. вайны працаваў заг. сектара маст. прам-сці Упраўлення па справах архітэктуры пры СМ Беларусі. Зрабіў значны ўклад у распрацоўку тэхналогіі керамічных матэрыялаў, у стварэнне эталонаў, а таксама арганізацыю фарфора-фаянсавай вытв-сці на Беларусі. Сярод твораў дэкар. маёлікавыя, фаянсавыя, фарфоравыя вазы («Бульба», 1954, і інш.), статуэткі («Дзяўчына з ільном», «Дзяўчына са сланечнікам», абедзве 1957), графічныя лісты, акварэлі («Дворык у пасёлку Краж», «Першы збор», «Нацюрморт»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУГУРЭ́ВІЧ Эвалд Станіслававіч (н. 6.4.1931, с. Баркава Рэзекненскага р-на, Латвія),
латышскі археолаг. Чл.-кар.АН Латвіі (1989). Д-ргіст.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Латвійскі ун-т (1956). З 1956 навук. супрацоўнік гіст. музея ў Рызе, з 1958 навук. супрацоўнік, з 1971 заг.аддзела археалогіі і антрапалогіі Ін-та гісторыі Латвійскай АН. Асн. кірункі навук. дзейнасці — археалогія жал. веку і сярэдневякоўя Латвіі, культ. сувязі Латвіі з суседнімі землямі, у т. л. Беларусі.
Тв.:
Восточная Латвия и соседние земли в X—XIII вв. Рига, 1965;
Состояние и задачи археологического изучения этногенеза балтских народов (разам з А.З.Таўтавічусам) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). Рига, 1980;
Находки железных частей пахотных орудий 10—17 вв. в Восточной Прибалтике // Новое в археологии Прибалтики и соседних территорий: Сб. ст. Таллинн, 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІГУЛЕ́ЎСКІ Уладзімір Васілевіч (10.3.1889, г. Гродна — 17.6.1958),
бел. пісьменнік, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію (1907), Пецярбургскі ун-т (1912). З 1922 выкладчык Дзвінскай, у 1924—25 дырэктар Люцынскай бел. гімназій (Латвія). У 1926—34 заг.Бел.аддзела пры Мін-ве асветы Латвіі, пасля займаўся журналістыкай. У 1940—41 інспектар Мін-ва асветы Латвіі. Пасля Вял.Айч. вайны на выкладчыцкай рабоце ў Рызе. Друкаваўся з 1924. Аўтар п’ес «Хамуты», «У трамваі», «Вечар пад Каляды», «Гідра», вершаў, апавяданняў. Склаў чытанку для бел. школ у Латвіі «Наш край» (1928). На лат. мову пераклаў камедыю Я.Купалы «Паўлінка» (паст. ў 1949 Латвійскім т-рам імя Я.Райніса). Апублікаваў у лат. друку шмат артыкулаў пра бел. л-ру і тэатр, творчасць Я.Купалы і Я.Коласа. На бел. мову перакладаў творы лат. і чэшскіх пісьменнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІН Анатоль Мікалаевіч (н. 21.5.1940, Мінск),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1980). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1962). У 1965—97 у Ін-це гісторыі Нац.
АН Беларусі. У 1997—2000 нач.аддзела гуманітарных навук Дзярж. вышэйшага атэстацыйнага к-та Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах агр. гісторыі Беларусі 20 ст., саўгасаў і калгасаў, сельскіх рабочых, кулацтва, калектывізацыі, сац. выбухаў, паліт. рэпрэсій, гістарыяграфіі. Адзін з аўтараў калектыўных прац «Гісторыя Беларускай ССР» (т. 3—4, 1973—75), «Развіццё эканомікі Беларусі ў 1928—1941 гг.» (1975), «Перамога калгаснага ладу ў Беларускай ССР» (1981), «Гісторыя рабочага класа Беларускай ССР» (т. 2, 1985).
Тв.:
Совхозы Белорусской ССР (1917—1941 гг.). Мн., 1979;
Эксперимент: Человек и земля. Мн., 1994;
На ростанях айчыннай гісторыі: Бел. вёска: Ад Дэкрэта да Кодэкса аб Зямлі (1917—1990-я гг.). Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРУ́ЗІН Аляксей Мікалаевіч (12.3.1864, Масква — 1933),
расійскі этнограф, археолаг і антраполаг. Вывучаў побыт паўд. славян, народаў Каўказа, Крыма і Сярэдняй Азіі, удзельнічаў у распрацоўцы навук. асноў этнагр.аддзелаРус. музея ў С.-Пецярбургу. У пач. 20 ст. працаваў у канцылярыі Віленскага ген.-губернатара, рэдагаваў перыяд.зб. «Виленский временник» і вывучаў бел.нар. жыллё. Сабраў значныя матэрыялы па традыц. жыллі беларусаў, пераважна з Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губ. Аўтар працы «Славянскае жыллё ў Паўночна-Заходнім краі» (Вільня, 1907), у якой з пазіцый эвалюцыянізму разглядаў бел. жыллё ў кантэксце з жыллём інш.слав. народаў, гал. чынам паўд. і зах. славян.
Тв.:
Материалы по истории развития славянских жилищ. Жилище словинца Верхней Крайны // Живая старина. М., 1902. Вып. 3-4.
Літ.:
Токарев С.А. История русской этнографии. М., 1966;
Бандарчык В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі. Пачатак XX ст.Мн., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́БАТАЎ Леанід Васілевіч (н. 23.3.1950, г, Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1981). З 2000 заг.аддзела, з 2003 дырэктар Рэсп.маст. галерэі. Працуе ў галіне манум.-дэкар. і станковага жывапісу. Аўтар маст. вырашэння станцыі метро «Няміга» (1987), размалёвак «Купалле» для рэстарана «Папараць-кветка» ў г. Маладзечна (1983), Дома шлюбу Цэнтральнага р-на Мінска (1989). Гал. формаўтваральныя кампаненты пластычна багатых жывапісных кампазіцый — колер і рытм: «Фамільная чаша», «Вершнік», «Патаемныя сустрэчы», «Доўгі шлях» (усе 1989), «Расставанне» (1990), «Выкраданне Еўропы», «Прыкметы ночы» (абедзве 1991), «Купальшчыцы», «Ва ўвесь голас» (абедзве 1992), «У палоне ў дзеў», «Сустрэча», «Лёс», «Чаканне», «Знак» (усе 1993), «Паданне», «Скрозь вякі», «Прыма», «Пачатак» (усе 1994), «Раўнадзенства» (1997), «Фуга ў чырвоным», «Трыумф белага», «Плынь» (усе 1998), «Праекцыя 7 частак», «Абуджэнне», «Праламленне» (усе 1999), «Марына» (2000), «Агонь» (2002) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАДЫ́РА Вадзім Іосіфавіч (н. 1.3.1947, г. Пячора, Рэспубліка Комі, Расія),
бел. археолаг. Д-ргіст.н. (2003). Брат А.І.Шадыры. Скончыў БДУ (1972). З 1974 у Ін-це гісторыі Нац.АН Беларусі (з 1991 заг.аддзела археалогіі жал. веку). Вывучае жал. век басейна Зах. Дзвіны і этнакультурныя працэсы 1-га тыс.н. э. Адкрыў і даследаваў шэраг помнікаў ранняга жал. веку на Пн Беларусі. Прытрымліваецца думкі пра балцкую прыналежнасць асн. культур ранняга жал. веку на тэр. Беларусі. Адзін з аўтараў 4-томнай працы «Археалогія Беларусі» (т. 2, 1999).
Тв.:
Ранний железный век северной Белоруссии. Мн., 1985;
Да пытання аб ролі еўрапейскіх этнакультурных працэсаў I тыс.н.э. ў этнагенезе беларусаў // Славяне и их соседи: (Археология, нумизматика, этнология). Мн., 1998;
Белорусско-литовско-латышское порубежье в эпоху железного века и раннего средневековья: (этнокультурные аспекты) // Iš baltų kultūros istorijos. Vilnius, 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАПІ́РА Барыс Міронавіч (н. 20.3.1930, в. Журавічы Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (1991). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. працэсаў і тэхналогій (1996). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1995). Бацька С.Б.Шапіры. Скончыў Гомельскі педінстытут (1953). Настаўнічаў. З 1963 старшыня калгаса ў Любанскім р-не. У 1973—2002 заг. сектара, заг.аддзелаБел.НДІагр. эканомікі. Навук. працы па праблемах с.-г. вытв-сці, рэфармавання АПК Беларусі.
Тв.:
Резервы эффективности использования техники. Мн., 1980;
Организация труда в условиях индустриализации сельскохозяйственного производства. Мн., 1982;
Коллективный подряд в агропромышленном комплексе. Мн., 1985;
Коллективный подряд и арендные отношения в сельском хозяйстве. Мн., 1989;
Агропромышленный комплекс в условиях перехода к рынку. Мн., 1997 (у сааўт.);
Основные направления реформирования сельскохозяйственных предприятий // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1999. № 4;