НІКІ́ЦІН Фёдар Пракопавіч (13.4.1913, в. Шпылёўшчына Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 3.11.1979),
Герой Сав. Саюза (1945). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1943 у партызанах, з 1944 на фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант Н. вызначыўся ў чэрв. 1944 пры вызваленні Чавускага р-на Магілёўскай вобл. У 1945—63 старшыня калгасаў, да 1973 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЖНО́Ў Валянцін Сцяпанавіч (31.1.1915, г. Санкт-Пецярбург — 24.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Арджанікідзеўскае ваен. вучылішча сувязі (1942). На фронце з 1942. Камандзір узвода сувязі ст. лейтэнант Н. вызначыўся 28.9.1943 у Лоеўскім р-не Гомельскай вобл., дзе наладзіў тэлеф. сувязь з захопленым плацдармам, пераправіў туды боепрыпасы, неаднаразова ўзнімаў байцоў у атаку. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛТАРЖЫ́ЦКІ Браніслаў Іосіфавіч (30.12.1894, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 17.4.1969),
генерал-лейтэнант (1946). У арміі з 1913. Удзельнікграмадз. вайны 1918—21, потым у войсках Бел., Маскоўскай ваен. акруг, выкладчык курсаў «Выстрал». У Вял.Айч. вайну з 1943 на Паўн.-Зах., Сцяпным, Варонежскім, 1-м Укр. і 1-м Бел. франтах: камандзір дывізіі, нам. камандзіра корпуса. У 1944—57 у Войску Польскім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ Мікалай Спірыдонавіч (25.8.1922, в. Слакбаш Белябееўскага р-на, Башкортастан — 2.4.1978),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Разлік гарматы на чале з сяржантам П. 21.12.1943 каля в. Дуброва Светлагорскага р-на Гомельскай вобл. ўступіў у бой з 27 варожымі танкамі, знішчыў 5, 2 з іх асабіста П. Пасля вайны настаўнік у школе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НСКІ Іосіф Вікенцьевіч (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельніксав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 у час разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАКО́ЎСКІ Кароль Юзаф
(каля 1750—1817),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 у Польшчы, на Беларусі і ў Літве, генерал. Вучыўся ў Варшаве ў корпусе кадэтаў. Быў вядомы. як здольны вайсковы інжынер і артылерыст. У ліп.—жн. 1794 на чале 4-тысячнага корпуса прайшоў рэйдам ад мяст. Высокае (праз Шарашова, Пружаны, Ружаны) да Слоніма. УдзельнікКрупчыцкага бою 1794 і бою пад Брэстам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЯЗНЁЎ Георгій Міхайлавіч (2.2.1911, г. Гомель — 12.2.1937),
Герой Сав. Саюза (1937). Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым вучылішчы, скончыў Горкаўскае тэхн. вучылішча (1934). Працаваў на буд-ве Гомельскага лесакамбіната (з 1929). У Чырв. Арміі з 1932. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39; камандзір танк. ўзвода лейтэнант С. вызначыўся ў баях супраць франкістаў; загінуў у гэтай вайне. Імем С. названа вуліца ў Гомелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Уладзімір Яфімавіч (18.1.1924, г. Барнаул Алтайскага краю, Расія — 14.11.1943),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). З 1943 на 1-м Прыбалт. фронце. Камандзір аддзялення старшы сяржант С. вызначыўся пры вызваленні Лёзненскага р-на Віцебскай вобл. 14.11.1943 у баі за вышыню каля в. Шумшчына закрыў сваім целам кулямёт праціўніка, што садзейнічала авалоданню вышынёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАНЕ́НКА Мікалай Іванавіч (5.8.1923, г. Сальск Растоўскай вобл., Расія — 16.3.1999),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). На фронце з 1941. Камандзір гарматнага разліку сяржант Ф. вызначыўся 23—27.6.1944 у баі каля г.п. Шуміліна, дзе, застаўшыся адзін, знішчыў 2 танкі, 2 самаходныя гарматы, 5 кулямётаў, шмат жывой сілы ворага. Пасля вайны на камсам. і адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РСАЎ Васіль Ягоравіч (10.3.1920, в. Малыя Хутары Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Працаваў шахцёрам. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Кіева, Данбаса (Украіна), Растова-на-Доне, Паўн. Каўказа. Старшына роты горнастралк. палка Ф. вызначыўся ў час Керчанска-Эльтыгенскай аперацыі 1943 пры захопе плацдарма ў раёне г. Керч; памёр ад ран.