ФУ́РСАЎ Васіль Ягоравіч (10.3.1920, в. Малыя Хутары Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 17.11.1943),
Герой Сав. Саюза (1943). Працаваў шахцёрам. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Удзельнік абароны Кіева, Данбаса (Украіна), Растова-на-Доне, Паўн. Каўказа. Старшына роты горнастралк. палка Ф. вызначыўся ў час Керчанска-Эльтыгенскай аперацыі 1943 пры захопе плацдарма ў раёне г. Керч; памёр ад ран.