ГАЛЬВА́НІ ((Galvani) Луіджы) (9.9.1737, г. Балоння, Італія — 4.12.1798),
італьянскі фізік і фізіёлаг, заснавальнік эксперым. электрафізіялогіі, адзін з заснавальнікаў навукі пра электрычнасць. Скончыў Балонскі ун-т (1759). З 1763 праф. анатоміі, потым медыцыны ў Балонскім ун-це. У «Трактаце пра сілы электрычнасці пры мускульным руху» (1791) апісаў з’яву электрызацыі пры кантакце разнародных металаў. Гэта дало магчымасць А.Вольта стварыць гальванічны элемент. Эксперыментальна даказаў наяўнасць электрычных з’яў у жывёльных тканках (1794).
Літ.:
Льоцци М. История физики: Пер. с итал. М., 1970. С. 190—194.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖАБА́РАЎ (Джуманіяз) (н. 25.11.1930, кішлак Пулаты Кашкадар’інскай вобл., Узбекістан),
узбекскі паэт.Засл. дз. маст. Узбекістана (1980). Скончыў Сярэднеазіяцкі ун-т (Ташкент, 1952). Друкуецца з 1950. Аўтар зб-каў паэзіі «Я слаўлю Радзіму» (1953), «Подых вясны» (1956), «Рэха гор» (1961), «Сшытак дваццаці дзён» (1967), «Хвіліны натхнення» (1971) і інш. Вядомы як перакладчык і драматург. Пераклаў на ўзб. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы Дж. пераклалі Р.Барадулін, В.Іпатава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖУРА́ (Султан) (1910, кішлак Кагалтам Бухарскай вобл., Узбекістан — 14.11.1943),
узбекскі паэт. Удзельнік баёў за вызваленне Беларусі ў гады Вял.Айч. вайны (пахаваны ў в. Казярогі Лоеўскага р-на). Скончыў Бухарскі пед. тэхнікум (1930). Друкаваўся з 1927. Аўтар паэт. зб-каў «Самаадданы» (1939), «Масква» (1941), у якіх апаэтызаваў родны край, дружбу, каханне, патрыятызм моладзі, гераізм бел. народа ў змаганні з фашызмам. На бел. мову яго творы пераклалі А.Астрэйка, С.Ліхадзіеўскі, К.Паўтаржыцкі, К.Цвірка.
венгерскі паліт. і дзярж. дзеяч. Чл. Партыі дробных сельскіх гаспадароў (з 1934), кіраўнік левага крыла (з 1937) і старшыня гэтай партыі (1947—52). Удзельнік Руху Супраціўлення ў 2-ю сусв. вайну. Старшыня СМ Венгрыі (1948—52). У 1950—60-я г. на кіруючых пасадах у с.-г. кааперацыі, чл. і адзін з кіраўнікоў Венг.сацыяліст. рабочай партыі. Герой Сац. ПрацыВенг.Нар. Рэспублікі (1967).
Тв.:
Рус.пер. — Исповедь и история: Воспоминания. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬБЕРТ, Гілберт (Gilbert) Уільям (24.5.1544, г. Колчэстэр, Вялікабрытанія — 30.11.1603), англійскі фізік; адзін з заснавальнікаў навукі аб электрамагнетызме. Вучыўся ў Кембрыджы і Оксфардзе. Быў прыдворным урачом каралевы Лізаветы I. У 1600 выдаў кн. «Аб магніце, магнітных целах і вялікім магніце — Зямлі...» (рус.пер. 1956), дзе прапанаваў тэорыю магн. і эл. з’яў; даказаў, што Зямля мае магн. поле, падобнае на поле намагнічанага жал. шара, і выказаў меркаванне, што яе магн. полюсы супадаюць з геаграфічнымі. Выступаў з крытыкай вучэння Арыстоцеля, падтрымліваў геліяцэнтрычную сістэму М.Каперніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕ́РЦШПРУНГ ((Hertzsprung) Эйнар) (8.10.1873, г. Фрэдэрыксбарг, Данія — 21.10.1967),
дацкі і нідэрландскі астраном. Чл. Нідэрландскай, Дацкай, чл.-кар. Парыжскай АН. Скончыў Капенгагенскі політэхн.ін-т (1898). Праф. астраноміі ў гарадах Гётынген, Патсдам, Лейдэн. У 1935—45 дырэктар абсерваторыі Лейдэнскага ун-та. Навук. працы па эвалюцыі зорак. Увёў раздзяленне зорак на гіганты і карлікі. Пабудаваў залежнасць зорнай велічыні ад спектральнага класа зорак (гл.Герцшпрунга—Рэсела дыяграма). Упершыню выкарыстаў фатаграфію для вывучэння падвойных зорак (1914—19).
Літ.:
Паннекук А. История астрономии: Пер. с англ.М., 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНКАРПАРАВА́НЫЯ МО́ВЫ, полісінтэтычныя мовы,
структурны тып моў, якія складаюцца са славесных комплексаў або слоў-сказаў, пабудаваных паводле прынцыпу інкарпарацыі. Да іх належыць шэраг палеаазіяцкіх моў (карацкая, ніўхская, чукоцкая і інш.), мовы паўн.-амер. індзейцаў (дакота, пают, хупа і інш). У асобную тыпалагічную групу І.м. вылучыў у 19 ст. В.Гумбальт. Вылучэнне іх у адметны тып моў не з’яўляецца агульнапрынятым у сучаснай лінгвістыцы, бо пэўнымі структурнымі прыкметамі яны аб’ядноўваюцца з аглюцінатыўнымі мовамі.
Літ.:
Гумбольдт В. Избр. труды по языкознанию. Пер. с нем. М., 1984.
японскі пісьменнік. Уваходзіў у літ.т-ва «Новая паэзія». Вядомасць прынеслі зб-кі «Жменя пяску» (1910), «Свіст і свісток» (1911), «Самотная цацка» (1912). Пісаў у традыц. форме танка і свабодным белым вершам. Паэзія І. шматгранная — ад любоўнай і пейзажнай лірыкі да паліт. вершаў, ад матываў песімізму да твораў, прасякнутых верай у лепшае будучае. Аўтар раманаў «Лёс таленту» (1906), «Наша група і ён» (1912) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ВЕНДЫШ ((Cavendish) Генры) (10.10.1731, г. Ніцца, Францыя — 24.2.1810),
англійскі фізік і хімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1760). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1753). Навук. працы па хіміі і эксперым. фізіцы. Атрымаў у чыстым выглядзе вадарод (1766), вызначыў колькасць кіслароду ў паветры (1781) і хім. састаў вады (1784). Пры вывучэнні ўзаемадзеяння эл. зарадаў практычна прадугадаў Кулона закон (1771). Вызначыў гравітацыйную пастаянную, масу і сярэднюю шчыльнасць Зямлі (1798). У гонар К. названа Кавендышская лабараторыя.
французскі фізік і інжынер, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі. Скончыў Політэхн. школу (1814). Выказаў ідэю стварэння цеплавой машыны, даў адну з першых фармулёвак 2-га закону тэрмадынамікі (1824). Увёў паняцце кругавога і абарачальнага працэсаў (гл.Карно цыкл), вызначыў ккдз ідэальнай цеплавой машыны Працы К. набылі шырокую вядомасць дзякуючы Б.Клапейрону, які ў 1834 надаў ім строгую матэм. форму.
Тв.:
Рус.пер. — Размышления о движущей силе огня и о машинах, способных развивать эту силу. М.;