КНО́БЕЛЬ ((Knöbel) Іаган) (Ян) Фрыдрых (14.6.1724, г. Дрэздэн, Германія — 23.10.1792),
нямецкі архітэктар; прадстаўнік ракако. Працаваў пераважна ў Варшаве і Гродне (1753—65). У 1754—63 узначальваў Каралеўскае буд. ўпраўленне. Аўтар праектаў і кіраўнік буд-ва палацаў Г.Брухла ў Млоцінах (1752—58) і Варшаве (б. палац Асалінскіх; 1754—59) і інш. Дабудоўваў Гродзенскі Новы замак (да 1754; часткова змяніў праект палаца).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОКС ((Coxe) Уільям) (1747, Лондан — 1828),
англійскі гісторык і падарожнік. Вучыўся ў Кембрыджскім ун-це. Аўтар працы «Гісторыя аўстрыйскага двара» (1807), кніг пра Іспанію і Францыю. Двойчы наведаў Расію, у 1779 праязджаў праз Беларусь. У кнізе «Падарожжы праз Польшчу, Расію, Швецыю і Данію» (Лондан, 1784) апісаў выгляд гарадоў Гродна, Навагрудка, Міра, Мінска, Барысава, Оршы і вёсак, побыт іх жыхароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭБУР ((Ledebour) Карл Фрыдрых) (8.7.1785, г. Штральзунд, Германія — 4.7.1851),
нямецкі батанік. Скончыў Грайфсвальдскі ун-т (1805). З 1805 дырэктар Бат. сада і праф. ун-та (1811—36) у г. Дэрпт (цяпер г. Тарту, Эстонія). Сабраў і апісаў каля 400 відаў раслін Алтая, склаў зводку больш чым па 6,5 тыс. відаў сасудзістых раслін Расіі Аўтар працы «Флора Расіі» (т. 1—4, 1842—53).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІ́ЦКІ (Лявонцій Піліпавіч) (19.6.1669, с. Асташкаўскае Цвярской вобл., Расія — 30.10.1739),
расійскі педагог-матэматык. Скончыў Славяна-грэка-лацінскую акадэмію ў Маскве. З 1701 выкладаў матэматыку ў Маскоўскай школе матэм. і навігацкіх навук.
Аўтар першага ў Расіі друкаванага курса матэматыкі і караблеваджэння «Арыфметыка» (1703), дапаможнікаў і даведнікаў па матэматыцы.
Тв.:
Арифметика Магницкого. М., 1914.
Літ.:
Денисов А.П. Л.Ф.Магницкий, 1669—1739. М., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЛЬЦАЎ (Цярэнцій Сямёнавіч) (10.11.1895, с. Мальцава Шадрынскага р-на Курганскай вобл., Расія — 1994),
савецкі раслінавод, наватар с.-г. вытворчасці. Ганаровы акад. УАСГНІЛ (1956). Герой Сац. Працы (1955). Аўтар новай сістэмы апрацоўкі глебы: глыбокага безадвальнага ўзворвання ў спалучэнні з паверхневай апрацоўкай і аптымальных тэрмінаў сяўбы. Дзярж. прэмія СССР 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́НТЭ ((Morante) Эльза) (18.8.1912, Рым — 25.11.1985),
італьянская пісьменніца. Дэбютавала зб. навел і казак «Тайная гульня» (1941). Аўтарсац. раманаў «Падман і варажба» (1948), «Востраў Артура» (1957), зб. навел «Андалузская хустка» (1963), паэт. зб-каў «Алібі» (1958), «Свет, які выратавалі дзеці» (1968) і інш.Найб. значны твор — раман «Гісторыя» (1974) пра лёсы «маленькіх людзей» у гады 2-й сусв. вайны і пасляваен. перыяд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАШЧЭ́НСКАЯ (Людміла Рыгораўна) (н. 29.5.1937, с. Іванаўскае Істрынскага р-на Маскоўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1992). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1960). Настаўнічала. З 1969 выкладае ў БДУ. Навук. працы па сацыялінгвістыцы, гісторыі рус. і бел. моў, іх узаемаадносінах. Аўтар манаграфіі «Як беларусы гавораць па-руску? Варыянты роду назоўнікаў у рускім маўленні беларусаў» (1992), шматлікіх артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАДАШКЕ́ВІЧ Ігар Іосіфавіч, (н. 24.11.1956, пас. Калодзішчы Мінскага р-на), бел. жывапісец. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1987). З 1987 працуе на Маст. камбінаце ў Мінску. У творчасці прытрымліваецца сюжэтнай лініі рэаліст. выканання ў спалучэнні з яркім, адкрыта фавістычным каляровым вырашэннем. Аўтар серый «Архаіка» (1995—2000), «Бацькоўскі дом» (1998—2000), «Памяці М.Раманюка», «Эгейскія скарбы» (абедзве 1998), «Дульсінея», «Жэмчуг лета» (абедзве 1999).
балгарскі перакладчык, журналіст. Скончыў Сафійскі ун-т (1966). Працуе на Балг. радыё. На балг. мову пераклаў паэмы Я.Купалы «Яна і я», «Адвечная песня», вершы Я.Коласа (усе ў зб. «Выбраныя творы», 1982), творы М.Багдановіча (зб. «Залатыя струны», 1984), У.Някляева, Я.Янішчыц. Аўтарарт. «У свеце беларускай паэзіі» («Далягляды», 1982) пра бел. лірыку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАВІЧ (Нікалай) (21.12.1835, г. Свіштоў, Балгарыя — 25.2.1894),
балгарскі жывапісец і графік; адзін з заснавальнікаў свецкага мастацтва эпохі балг. Адраджэння. Вучыўся ў Венскай (1852—54) і Мюнхенскай (1856—58) АМ. Працаваў у рэаліст. манеры. Аўтар карцін і літаграфій на гіст.-патрыят. тэмы, партрэтаў. Сярод твораў; аўтапартрэт (1854), «Аспарух» (каля 1867—69), «Крум» (1867—69), «Хрышчэнне Прэслаўскага палаца» (1875) і інш.