рака ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл. і Вілейскім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 44,9 км. Вадазбор (пл. 503 км²) раўнінны, месцамі дробнаўзгорысты. Пачынаецца на паўд. ускраіне в. Крыпулі, вусце ў межах в. Бераспонне (абедзве ў Докшыцкім р-не). Цячэ ў скразной даліне на Пн Мінскага ўзвышша. Даліна ў вярхоўі трапецападобная, шыр. 1,5—2,5 км, на астатнім працягу невыразная, пры ўпадзенні ў Бярэзіну зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Пойма асушаная, парэзаная густой сеткай меліярац. каналаў. Рэчышча каналізаванае, шыр. ад 6 м да 30 м. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРА́ВАЯ ЛЯСНА́Я,
рака ў Польшчы і Камянецкім р-не Брэсцкай вобл. (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 63 км, пл. вадазбору 996 км²; у межах Беларусі — 30 км і 650 км². Пачынаецца на тэр. Польшчы. За 0,8 км на У ад в. Вугляны Камянецкага р-на зліваецца з р. Левая Лясная (утвараюць р. Лясная, бас.р. Буг). Цячэ па Прыбугскай раўніне, перасякае тэр. Белавежскай пушчы. Даліна трапецападобная, месцамі невыразная, у ніжнім цячэнні яе шыр. да 4 км. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, слабаразгалінаванае, шыр. ў ніжнім цячэнні 20—25 м. З 1930 назіранні вядуцца на гідралаг. пасту Камянюкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУТ,
рака на Украіне, часткова служыць мяжой паміж Малдовай і Румыніяй, левы прыток р. Дунай. Даўж. 967 км, пл. басейна 27,5 тыс.км². Пачынаецца на паўн. схілах хр. Чарнагора (Усх. Карпаты). Да г. Чарнаўцы цячэ ў глыбока ўрэзанай даліне, ніжэй даліна расшыраецца (да 10 км каля г. Леова). Рэчышча звілістае, месцамі парожыстае. Веснавое разводдзе, частыя летне-асеннія паводкі, павышаны зімовы сцёк (ад адліг і дажджоў). Сярэдні расход вады каля г. Леова 69,2 м³/с. Вадасх. Касцешць-Стынка. Суднаходны да г. Леова. На П. гарады Ярэмча, Каламыя, Снятын, Чарнаўцы, Наваселіца (Украіна), Унгень, Леова (Малдова).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖАЛКА,
штучны вадаём невялікіх памераў (звычайна плошча да 1 км²). Ствараюцца шляхам перагароджвання плацінамі малых рэк, ручаёў, часовых вадацёкаў, а таксама абвалаваннем тэрыторыі па-за межамі рэчышча — у катлавінах, лагчынах і інш. паніжэннях рэльефу, у штучных выемках. Акумулююць мясц. сцёк. Прызначаны для арашэння, увільгатнення с.-г. угоддзяў, гасп.-быт., проціпажарных і рэкрэацыйных мэт, рыбагадоўлі (гл.Сажалкавыя рыбныя гаспадаркі). На Беларусі каля 1200 С. Сканцэнтраваны пераважна ў цэнтр.ч., дзе менш натуральных вадаёмаў. Падзяляюцца на рачныя (рэчышчавыя), ярыста-лагчынныя, кар’ерныя, наліўныя. Найб. пашыраны рачныя С., большасць іх у вярхоўях вадацёкаў. У адрозненне ад вадасховішчаў маюць адносна ўстойлівы ўзроўневы рэжым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕДЗЬ,
рака ў Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 49 км. Пл. вадазбору 625 км². Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Падлукі Калінкавіцкага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Сведскае Рэчыцкага р-на. Цячэ па паўн. частцы Гомельскага Палесся. Даліна невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шыр. 1—3 км. Схілы выш. 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шыр. 0,5—1 км, моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышчашыр. 10—20 м, каналізаванае, акрамя невялікага ўчастка каля вусця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАЛО́ДЗІНА, Скалодзінка,
рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Прыпяць. Даўж. 42 км. Пл. вадазбору 275 км². Пачынаецца каля в. Зялёны Мох Мазырскага р-на, цячэ па раўніне Мазырскае Палессе, працякае праз воз. Глініцкае. Упадае ў старарэчча р.Прыпяць каля в.Шастовічы Петрыкаўскага р-на. Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шыр. 0,3—1,2 км. Пойма перарывістая, на асобных участках чаргуецца па берагах, вузкая, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай р. Прыпяць. Рэчышча звілістае, шыр. ракі ў межань 5—7 м, ніжэй воз. Глініцкае больш за 11 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛАН,
рака ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас.р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 278 км². У верхнім цячэнні наз. Казённая канава. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Зялёная Дуброва, вусце за 1,6 км на ПнУ ад в. Баравікі. Цячэ па паўд.-зах.ч. Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна на вял. працягу невыразная, у сярэднім цячэнні, каля в. Солан, трапецападобная. Пойма ў верхнім цячэнні адсутнічае, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шыр. 200—500 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 19,6 м каналізаванае, астатняе звілістае, шыр. 5—10 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІ́ТАЎКА,
рака ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., правы прыток р. Свіслач (бас.р. Дняпро). Даўж. 33 км. Пл. вадазбору 372 км². Пачынаецца з р. Пціч за 1,5 км на ПдУ ад в. Русаковічы, вусце ў в. Пухавічы. Цячэ па зах. ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім і сярэднім цячэнні невыразная, у нізоўі трапецападобная або скрынкападобная са стромкімі схіламі. Пойма ў верхнім і сярэднім цячэнні адсутнічае, у ніжнім вузкая, месцамі адсутнічае, шыр. 500—800 м. Рэчышчашыр. 10—20 м, ад вытоку да в. Загай на працягу 16 км каналізаванае. На рацэ г. Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНА́ЎКА,
рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Обаль (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 220 км². Выцякае з воз. Чарнова, за 500 м на Пн ад в. Касцянава Гарадоцкага р-на, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. і Полацкай нізіны, праз воз. Малое Чарнова. Вусце каля в. Скаціца Шумілінскага р-на. Асн. прыток — р. Бярноўка (справа). Даліна ў вярхоўі вузкая (шыр. 150—200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае, шыр. да 5 м, у вусці да 12 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЧА,
рака ў Докшыцкім, Ушацкім і Полацкім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 118 км, пл. вадазбору 1150 км². Пачынаецца ў Докшыцкім р-не, за 5 км на ПдЗ ад в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на. Цячэ ў межах Ушацка-Лепельскага ўзв. і Полацкай нізіны, праз азёры Мурагі, Тартак, Царкавішча, Замошша, Вял. Існа, Бароды і Варонічы. Вусце насупраць размешчанай на правым беразе р.Зах. Дзвіна в. Цюлькі Полацкага р-на. Асн. прытокі: Ідута, Альзініца, Нежлеўка (злева) і Крашанка (справа). Даліна да в. Пуцілкавічы невыразная, ніжэй трапецападобная, шыр. да вусця р. Альзініца да I км, ніжэй 300—400 м, месцамі звужаецца да 200 м. Схілы сярэдне стромкія і стромкія, выш. 8—15 м, месцамі 20—30 м, парэзаны ярамі і лагчынамі, за 1 км ніжэй в. Каўтуны абрываюцца ўступам выш. да 6 м. Пойма двухбаковая, да вусця р. Альзініца нізкая, забалочаная, шыр. 400—600 м, на асобных участках да 1,5 км, ніжэй высокая, звужаецца да 30—50 м, месцамі знікае. Рэчышча звілістае і моцназвілістае, зарастае, трапляюцца валуны дыяметрам да 1,5 м. У верхнім цячэнні шыр.рэчышча 3—10 м, ніжэй воз.Вял. Існа 30—40 м. Берагі стромкія, абрывістыя, месцамі нізкія і забалочаныя. Ледастаў ад 1-й дэкады снеж. да пач. красавіка. Працягласць веснавога разводдзя каля 60 сут, на гэты перыяд прыпадае 50% гадавога сцёку. Сярэдняе перавышэнне вышэйшага ўзроўню над межанню да 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8 м³/с. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.сістэм. На рацэ г.п. Ушачы.