ГРУШЭ́ЎСКІ (Аляксандр Сяргеевіч) (1877, г. Уладзікаўказ, Расія — 1943),
украінскі гісторык. Брат М.С.Грушэўскага. Скончыў Кіеўскі ун-т. Гал. яго працы прысвечаны гісторыі паўд.-бел. зямель у феад. эпоху. У манаграфіі «Пінскае Палессе» [ч. 1. «Нарыс гісторыі Турава-Пінскага княства XI—XIII стст.» (Кіеў, 1901); ч. 2. «Тураў, Гарадок і Пінск у складзе Вял.кн. Літоўскага. Пінскае староства каралевы Боны. XIV—XVI стст. Пінскія акты XV—XVI стст.» (Кіеў, 1903)] на падставе летапісных звестак і актавых матэрыялаў прасачыў паліт. гісторыю рэгіёна, працэсы развіцця феад. адносін, гасп. і прававое становішча розных груп насельніцтва, гісторыю правасл. царквы на Палессі. Гарадам ВКЛ прысвечаны даследаванні Грушэўскага «Павіннасць гарадавой працы ў Вялікім княстве Літоўскім» (Петраград, 1914) і «Гарады Вялікага княства Літоўскага ў XIV—XVI стст.» (Кіеў, 1918).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЯЖА́ЛЬ (Мікалай Антонавіч) (27.10.1899, с. Амельнік Запарожскай вобл., Украіна),
расійскі вучоны-энергетык. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Двойчы Герой Сац. Працы (1949, 1984). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1923). З 1935 гал. інжынер з-даў «Бальшавік» (Кіеў), «Уралхіммаш», з 1942 дырэктар НДІхім. машынабудавання (Масква), з 1953 гал. канструктар-дырэктар Ін-та энергатэхнікі, саветнік. Гал. канструктар рэактара першай у свеце атамнай электрастанцыі (г. Обнінск, Расія). Навук.працы па інж. і навук. праблемах цеплаэнергетыкі, выкарыстання ядз. энергіі ў энергетыцы. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэмія СССР 1949, 1952, 1953, 1970, 1976.
Тв.:
Основы проектирования паросиловых установок. М.; Л., 1933;
Канальный ядерный энергетический реактор. М., 1980 (разам з І.Я.Емяльянавым);
У истоков рукотворного мира: Зап. конструктора. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСКІ ГІСТО́РЫКА-КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́ЙЗасн. ў 1985 на базе гіст. музея сярэдняй школы № 3 г. Дзяржынск, адкрыты ў 1987. Пл. экспазіцыі 400 м², 4 тыс. адзінак асн. фонду (1997). Сярод экспанатаў прылады працы эпохі неаліту, бронзавага і жал. вякоў, ляпны і ганчарны гліняны посуд, бронзавыя і жал. ўпрыгожанні з археал. помнікаў Дзяржыншчыны, манетны скарб 17 ст., абраз-складзень 19 ст., кантракт 1897 графа Г.Чапскага на перадачу зямлі ў арэнду. Экспануюцца дакументы часоў 1-й сусв. і Вял.Айч. войнаў, асабістыя рэчы і рукапісы землякоў-пісьменнікаў К.Каганца, А.Вольскага, С.Шушкевіча і інш., карціны мастакоў Дзяржыншчыны, бел.нар. адзенне і абутак, прылады працы і побыту сялян 19—20 ст., вырабы дзіцячай творчасці, прамысл. прадпрыемстваў раёна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́ВАРАНКАЎ (Мікалай Міхайлавіч) (7.8.1907, с. Стралецкія Выселкі Разанскай вобл., Расія — 5.8.1990),
сав. хімік і тэхнолаг. Акад.АНСССР (1962; чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1930), дзе і працаваў (з 1948 рэктар). У 1962—88 дырэктар Ін-та агульнай і неарган. хіміі і Ін-та новых хім. праблем АНСССР. Навук.працы па агульнай і неарган. хіміі, тэхналогіі неарган. матэрыялаў. Даследаваў гідрадынаміку, Маса- і цеплаабмен у працэсах адсорбцыі, рэктыфікацыі, малекулярнай дыстыляцыі. Прапанаваў спосабы аптымізацыі некаторых стадый вытв-сці аміяку і азотнай к-ты, прамысл. метады атрымання ізатопаў азоту 15N і кіслароду 18O высокай канцэнтрацыі, спосабы раздзялення стабільных ізатопаў лёгкіх элементаў. Дзярж. прэмія СССР 1953, 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫВІ́ЦА (сапр.Попка) Юрый
(7.10.1912, Пружаншчына — 29.4.1990),
бел. грамадскі дзеяч, пісьменнік, журналіст. У 1930 уступіў у Бел. сялянскую партыю. У час Вял.Айч. вайны ўзначальваў аддзел працы і сац. забеспячэння ў акупацыйнай цывільнай адміністрацыі Пружан (1941—42). З 1942 у Германіі. У пасляваенны час член і старшыня шэрагу бел. арг-цый, рэдактар газ. «Беларуская праўда» (1946). Выдаваў час. «Напагатове» (1948), распаўсюджваў бюлетэнь «Весткі з Беларусі». Выдаў шмат кніг па гісторыі, этнаграфіі і культуры Беларусі, у т. л.працы У.Ігнатоўскага, А.Цвікевіча. У 1982 заснаваў у г. Ляймен Беларускі музей, пры ім Інстытут беларусаведы (дырэктар у 1982—90), час. «Весткі Інстытута беларусаведы» (1986). Аўтар шматлікіх зборнікаў апавяданняў і аповесцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІМА́ТКІН (Сяргей Міхайлавіч) (н. 19.8.1951, г. Батумі, Грузія),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і марфалогіі. Д-рбіял.н. (1990). Акад. Расійскай медыка-тэхн. акадэміі, Нью-Йоркскай АН (1993). Скончыў Гродзенскі мед.ін-т (1974). З 1981 у Ін-це біяхіміі Нац.АН Беларусі, з 1998 прарэктар па навук.працы Гродзенскага мед. ін-та. Навук.працы па нейрамарфалогіі, нейрахіміі і патагенезе алкагалізму.
Тв.:
Aldehyde dehydrogenasa activities in the brain of rats and mice genetically selected for different sensitivity to alcohol (разам з Р.А.Дзітрыхам // Alcoholism: Clinical and experimental research. 1995. Vol. 19, № 5;
Thiamine deficiency as predisposition to and consequence of increased alcohol consumption (разам з Т.І.Зіматкінай) // Alcohol and Alcoholism. 1996. Vol. 31, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБА́ЧНІК (Марцін Ізрайлевіч) (н. 9 9.1908, г. Екацярынбург, Расія),
расійскі хімік-арганік. Акад.Рас.АН (1958, чл.-кар. з 1953). Герой Сац. Працы (1978). Скончыў 2-і Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931). З 1939 у Ін-це арган. хіміі АНСССР, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў Рас.АН. Навук.працы па тэорыі арган. хіміі і хіміі фосфарарган. злучэнняў. Развіў новыя ўяўленні пра дваістасць рэакцыйнай здольнасці арган. злучэнняў нетаўтамернага характару (1955, разам з А.М.Несмяянавым). Распрацаваў колькасную тэорыю таўтамернай раўнавагі (1952), новыя метады сінтэзу многіх практычна важных фосфарарган. злучэнняў. Пад яго кіраўніцтвам сінтэзавана больш за 200 новых інсектыцыдаў. Атрымаў фосфарарган. камплексоны з вельмі высокай комплексаўтваральнай здольнасцю. Ленінская прэмія 1974. Дзярж. прэмія СССР 1946. 1985.
расійскі батанік і географ, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1920; чл.-кар. Пецярбургскай АН з 1914). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1894) і выкладаў у ім, з 1918 прафесар. Адначасова з 1899 працаваў у Пецярбургскім бат. садзе. З 1930 віцэ-прэзідэнт, з 1936 прэзідэнт АНСССР. Удзельнік рэформы АН, арганізатар яе баз і філіялаў. Навук.працы па сістэматыцы, фларыстыцы і геаграфіі раслін. Даследаваў флору Д.Усходу, Маньчжурыі. Кіраваў стварэннем «Флоры СССР» (т. 1—30, 1934—64). Адзін з аўтараў географа-марфал. канцэпцыі віду ў раслін. Імя К. прысвоена Бат. ін-ту АН Расіі (Санкт-Пецярбург). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1942.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРГІ́Н (Валянцін Аляксеевіч) (23.1.1907, г. Днепрапятроўск, Украіна — 21.10.1969),
савецкі фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізікахіміі палімераў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1946). Герой Сац. Працы (1966). Скончыў Маскоўскі ун-т (1930). З 1930 у Фіз.-хім. ін-це імя Л.Я.Карпава, адначасова з 1956 праф. Маскоўскага ун-та. Навук.працы па фізікахіміі высокамалекулярных злучэнняў. Паказаў, што палімеры ўтвараюць сапраўдныя растворы. Даследаваў мех. і тэрмамех. ўласцівасці палімераў, сувязь паміж іх будовай і ўласцівасцямі. Распрацаваў метады структурна-хім. і фіз. мадыфікацыі палімераў, гумы і хім. валокнаў. Дзярж. прэміі СССР 1943, 1947, 1950, 1969. Ленінская прэмія 1962.
Тв.:
Коллоидные системы и растворы полимеров: Избр. тр.М., 1978;
Структура и механические свойства полимеров: Избр. тр. М. 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАЎРЭ́НЦЬЕЎ (Міхаіл Аляксеевіч) (19.11.1900, г. Казань, Татарстан — 15.10.1980),
расійскі матэматык і механік, стваральнік навук. школы прамысл. выкарыстання выбуху. Акад.АНСССР (1946), АН Украіны (1939). Чл. акадэмій і навук. т-ваў многіх краін свету. Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1922 ва ун-тах Масквы, Кіева і Новасібірска, з 1935 y АНСССР (у 1957—75 віцэ-прэзідэнт), арганізатар і першы старшыня Сіб.аддз.АНСССР. Навук.працы па новых кірунках тэорыі функцый, тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў, механікі суцэльнага асяроддзя (гідрадынамічная тэорыя кумуляцыі) і дастасавальнай фізіцы (фізіка выбуху і імпульсных працэсаў). Ленінская прэмія 1958, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР 1978.