ЛА́РЫН (Аркадзь Ягоравіч) (н. 15.11. 1923, с. Убінскае Новасібірскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Засл. настаўнік прафес.-тэхн. адукацыі Беларусі (1968). Нар. настаўнік СССР (1979). Скончыў БДУ (1950). З 1960 дырэктар Бабруйскага вышэйшага прафес. вучылішча дэкар.-прыкладнога мастацтва. Навук. працы па праблемах эстэт. выхавання і развіцця творчых здольнасцей навучэнцаў ПТУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКСІ́МАЎ (Мікалай Аляксандравіч) (21.3.1880, Масква —9.5.1952),
расійскі батанік, адзін з заснавальнікаў экалагічнай фізіялогіі раслін. Акад.АНСССР (1946). Скончыў Пецярб.ун-т (1902). З 1917 праф.ВНУ у гарадах Тбілісі, Краснадар, Петраград, Саратаў, Масква. З 1939 у Ін-це фізіялогіі раслін АНСССР (з 1946 дырэктар). Навук. працы па мароза- і засухаўстойлівасці, штучным асвятленні, фотасінтэзе, дыханні, развіцці і росце раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1930.
Тв.:
Избранные работы по засухоустойчивости и зимостойкости растений. Т. 1—2. М., 1952;
Краткий курс физиологии растений. 9 изд. М., 1958.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРУКО́ВІЧ (Яўген Ігнатавіч) (н. 22.8. 1946, в. Смаляны Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металаў. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Засл. вынаходнік Беларусі (1992). Скончыў БПІ (1969). З 1971 у Ін-це тэхналогіі металаў Нац.АН Беларусі (з 1998 дырэктар). Навук. працы па тэорыі ліцейных працэсаў. Устанавіў заканамернасці комплекснага ўплыву розных фактараў на структуру і якасць літых вырабаў, атрыманых ва ўмовах накіраванага зацвердзявання. Распрацаваў прамысл. тэхналогію бесперапыннага ліцця. Дзярж. прэмія Беларусі 1990.
Тв.:
Состояние и проблемы процесса непрерывного литья // Литейное производство. 1990. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ЎСКІ (Яўген Іванавіч) (19.3. 1874, г. Мсціслаў Магілёўскай вобл. — 25.7.1934),
бел. і расійскі вучоны ў галіне паразіталогіі і інфекц. хвароб, адзін з арганізатараў барацьбы з малярыяй у СССР. Д-рмед.н. (1909). Скончыў Маскоўскі ун-т (1899). Працаваў у Маскве: з 1921 арганізатар і дырэктар Ін-та малярыі, паразіталогіі і гельмінталогіі (наз. яго імем), з 1923 у Маскоўскім ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па даследаванні лейшманіёзаў, малярыі, спірахетозаў і вывучэнні членістаногіх — пераносчыкаў узбуджальнікаў хвароб.
Тв.:
Этиология «восточной язвы» (bouton d’Orient) и краткие сведения об этой болезни. М., 1909.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Ч (Віталь Андрэевіч) (н. 24.8.1947, г.п. Узмор‘е Сахалінскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтавай і газавай прам-сці (1971). З 1981 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. З 1990 ген.дырэктарБел.н.-д.геал. прадпрыемства «БелГеа». Навук працы па геалогіі нафты і газу.
Тв.:
Органогенные постройки девона Белоруссии. Мн., 1984 (у сааўт.);
Тектоника, фации и формации запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1987 (у сааўт.);
Тектонические закономерности образования карбонатных формаций древних платформ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 28.6. 1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1996 у Н.-д. аб’яднанні «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі (дырэктар прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі»). Навук. працы па аналізе дынамічных працэсаў і аб’ектаў, архітэктуры паралельных размеркаваных выліч.сістэм. Распрацаваў варыяцыйны падыход да рашэння 16-й праблемы Гільберта, метады і алгарытмы кіравання паралельнымі працэсамі ў многапрацэсарных сістэмах.
Тв.:
Параллельная вычислительная система для высокоскоростной реализации логических операций. Мн., 1994.
венгерскі акцёр, рэжысёр. Нар.арт. Венгрыі (1950). У 1945—62 дырэктарНац.т-ра ў Будапешце, з 1962 гал. рэжысёр гэтага т-ра. З 1947 праф.Венг. вышэйшай школы тэатр. і кінамастацтва. Прапагандаваў сістэму К.Станіслаўскага. Сярод роляў: Люцыфер («Трагедыя чалавека» І.Мадача), Яга («Атэла» У.Шэкспіра), Іван Васілевіч («Іван Васілевіч» М.Булгакава). Паставіў: «Банк-бан» І.Катаны (1945), «Ворагі» М.Горкага (1949), «Баявое хрышчэнне» Э.Урбана́ (1951), «Трагедыя чалавека» (1955, 1960, 1964) і «Добры чалавек з Сезуана» (1972) Б.Брэхта. З 1941 здымаўся ў кіно.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДАВА́Р ((Medawar) Пітэр Браян) (28.2.1915, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 2.10.1987),
англійскі біёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1949). Скончыў Оксфардскі ун-т (1939), працаваў у ім. З 1947 праф. Бірмінгемскага, з 1951 — Лонданскага ун-таў. У 1962—71 дырэктарНац. ін-та мед. даследаванняў у Лондане. Навук. працы па росце і старэнні арганізма, яго рэакцыях на перасадку тканак ( у т. л. імунарэакцыях), трансплантацыйных антыгенах і антылімфацытарных сываратках. Адкрыў з’яву набытай імунаталерантнасці і ўзнавіў яе ў эксперыменце. Нобелеўская прэмія 1960 (разам з Ф.М.Бёрнетам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ЛЬНІКАЎ (Мікалай Пракопавіч) (20.12.1908, в. Быкі Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 20.6.1982),
расійскі вучоны ў галіне буд. механікі і тэорыі формаўтварэння метал. канструкцый. Акад.АНСССР (1979). Скончыў Кіеўскі інж.-буд. ін-т (1934). З 1933 у Цэнтр. навукова-даследчым і праектным ін-це буд. металаканструкцый у Маскве (з 1944 дырэктар). Навук. працы па тэорыі формаўтварэння і кампаноўцы стальных канструкцый ядз. рэактараў і метадах іх разліку, вывучэнні шматслойных звышмагутных сферычных пасудзін ціску, аўтаматызаваным праектаванні металаканструкцый. Ленінская прэмія 1975, Дзярж. прэміі СССР 1949, 1950, 1951, 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁБІУС ((Möbius) Аўгуст Фердынанд) (17.11.1790, г. Бад-Кёзен, Германія — 26.9.1868),
нямецкі матэматык і астраном. Вучыўся ў Лейпцыгскім ун-це (1809—13), з 1816 праф. гэтага ун-та і дырэктарастр. абсерваторыі. Навук. працы па геаметрыі, алгебры і тэорыі лікаў. Увёў у праектыўную геаметрыю аналіт. метады даследавання, прапанаваў барыцэнтрычную сістэму каардынат. Стварыў новую класіфікацыю крывых і паверхняў. Устанавіў існаванне аднабаковай паверхні (гл.Мёбіуса ліст), што адыграла важную ролю ў тапалогіі.
Літ.:
Стройк Д.Я. Краткий очерк истории математики: Пер. с нем. 2 изд. М., 1969. С. 224—227.