горад на У Канады. Адм. цэнтр прав. Антарыо. Засн. ў 1749 як франц.гандл. пост. 4,7 млн.ж.разамз прыгарадамі і суседнімі гарадамі (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, порт на воз. Антарыо. Міжнар. аэрапорт. Важнейшы гандл.-прамысл., фін. і культ. цэнтр Канады; выпускаецца каля 25% прамысл. прадукцыі краіны. Прам-сць: агульнае машынабудаванне, металаапр., эл.-тэхн., радыёэлектронная, паліграф., хім., гумавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, швейная. Метрапалітэн. Ун-ты. Каралеўскі музей Антарыо. Маст. галерэя. Арх. помнікі 19 ст. Паблізу АЭС.
Беларусы ў Таронта. На працягу 20 ст., асабліва пасля 2-й сусв. вайны, у Т. склаўся адзін згал. асяродкаў бел. дыяспары ў Канадзе. Да 1940-х г. сярод выхадцаў з Беларусі тут не было трывалага нац.-культ. і рэліг. жыцця, яно актывізавалася пасля заснавання Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК; 1948) і Беларускага нацыянальнага аб ’яднання ў Канадзе (1952). Тут выдаваліся газ.«Беларускі эмігрант» (1948—54) і час.«Баявая ўскалось» (1954—81), з 1952 выходзіць газ.«Беларускі голас». Дзейнічалі бел.правасл. прыходы св. Ефрасінні Полацкай (1951—52) і св. Кірылы Тураўскага (1954—55), у 1959 утвораны Беларускі рэліг.-грамадскі цэнтр. У 1965 пры ЗБК створана Згуртаванне беларускіх жанчын Канады. Грамадскую і культ.-асв. працу таксама праводзяць Каардынацыйны камітэт беларусаў Канадыз 1966), Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Т., Беларускі выдавецка-мастацкі клуб «Пагоня» (абодва з 1967). У 1970—83 у Т. знаходзілася Рада Беларускай Народнай Рэспублікі. У горадзе прайшоў шэраг сустрэч беларусаў Паўн. Амерыкі. Дзейнічае бел.правасл. царква імя св. Ефрасінні Полацкай. Гл. таксама раздзел пра беларусаў у арт.Канада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСЯСЛА́Ў БРАЧЫСЛА́ВІЧ (каля 1029—14.4.1101),
князь полацкі [1044—1101]. Сын полацкага кн.Брачыслава Ізяславіча. У 1060 удзельнічаў разамз Яраславічамі (Ізяславам, Святаславам, Усеваладам) у паходзе супраць качэўнікаў торкаў. Імкнуўся пашырыць Полацкае княства і адстойваў яго самастойнасць. У 1065 няўдала напаў на Пскоў, але здолеў разбіць войска наўгародскага кн. Мсціслава на р. Чарэха, пасля чаго ў 1066 захапіў Ноўгарад. вывез з Сафійскага сабора званы і інш. рэчы, а ч. горада спаліў. У Нямігскай бітве 1067 разбіты 3 братамі Яраславічамі, вераломна захоплены імі ў палон у час перагавораў каля Оршы і зняволены ў Кіеве. У час Кіеўскага паўстання 1068—69 вызвалены народам з цямніцы і 7 месяцаў быў вял. князем у Кіеве. У час паходу супраць былога вял.кн. Ізяслава У.Б. вярнуўся ў Полацк, але прагнаны адтуль Ізяславам. З войскам, набраным сярод фінскага племя водзь, у 1069 разбіты пад Ноўгарадам. У 1071 вярнуў княжанне ў Полацку. Пабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. К 1078 захапіў часова Смаленск. За рашучасць, розум і энергію празваны Чарадзеем. Адзін з герояў «Слова аб паходзе Ігаравым», упамінаецца ў былінах кіеўскага цыкла. Меў сыноў Барыса (Рагвалода), Давыда, Глеба, Расціслава, Рамана, Святаслава.
Літ.:
Леонардов Д.С. Полоцкий князь Всеслав и его время // Полоцко-Витебская старина. Витебск, 1912. Вып. 2;
1916. Вып. 3;
Рыбаков Б.А. Древняя Русь: Сказания. Былины. Летописи. М., 1963;
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990;
Тарасаў С.В. Чарадзей з сёмага веку Траяна: Усяслаў Полацкі. Мн., 1991.
Г.В.Штыхаў.
Усяслаў Брачыславіч. Фрагмент мініяцюры Радзівілаўскага летапісу 15 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОЎ,
вадкая тканка, што цыркулюе ў крывяноснай сістэме чалавека, пазваночных жывёл і некат. беспазваночных (напр., кольчатых чарвей); разнавіднасць злучальнай тканкі. Асн. функцыі К.: дыхальная, харчавальная, экстрэторная, гомеастатычная, рэгулятарная, тэрмарэгулятарная, ахоўная. К. падтрымлівае пастаянства ўнутр. асяроддзя арганізма: пераносіць кісларод з лёгкіх у тканкі і вуглякіслы газ у адваротным кірунку, пажыўныя рэчывы, якія ўсмоктваліся кішэчнікам (глюкоза і інш.), — да тканак, прадукты абмену (мачавіна і інш.) — да органаў выдзялення; удзельнічае ў падтрыманні кіслотна-шчолачнай раўнавагі, водна-салявога абмену, пастаяннай т-ры цела; разносіць па арганізме біялагічна актыўныя рэчывы — гармоны; выконвае ахоўную функцыю (удзел лімфацытаў пры ўтварэнні антыцел, захоп і ператраўленне іншародных элементаў нейтрафіламі і манацытамі, утварэнне імі разамз тканкавымі макрафагамі ахоўнага бар’ера, гумаральная ахова ад інфекцыі лізацымам і інш. рэчывамі, удзел у згусанні крыві і спыненні крывацёку).
К. у чалавека складае 5—8% яго масы. У яе саставе вадкая частка — плазма (55%), у якой раствораны бялкі, тлушчы, тлушчападобныя рэчывы, вугляводы, мінер. солі, вітаміны, гармоны, газы і інш.; форменныя элементы (45%) — эрытрацыты (чырв. крывяныя цельцы), лейкацыты (белыя крывяныя цельцы) і крывяныя пласцінкі — трамбацыты. У дарослага чалавека ў 1 л К. ўтрымліваецца: 3,9—5∙1012 эрытрацытаў, 4—9∙109 лейкацытаў, 180—320∙109 трамбацытаў, 120—160 ггемаглабіну. Адноснае пастаянства колькасці форменных элементаў рэгулюецца нейрагумаральнымі механізмамі. Гл. таксама Групы крыві.
Літ.:
Кассирский И.А., Алексее в Г.А. Клиническая гематология. 4 изд. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРА́ЛЬНЫ АБМЕ́Н,
сукупнасць працэсаў ужывання, усмоктвання, размеркавання і выдзялення неарганічных рэчываў з арганізма жывёл і чалавека. Разамз водным абменам М.а. забяспечвае пастаянства асматычнай канцэнтрацыі, іоннага складу, кіслотна-шчолачнай раўнавагі, аб’ёму вадкасцей унутр. асяроддзя арганізма (гл.Гамеастаз). Характар фіз.-хім. працэсаў у тканках вызначаюць іоны (Na+, K+, Ca2+, Mg2+, Cl−, , і інш.) і мікраэлементы. Пазаклетачная вадкасць мае шмат Na+, Ca2+, Cl−, унутрыклетачная — K+, Mg2+, фасфаты. Іонная асіметрыя забяспечваецца дзейнасцю плазматычных мембран, звязваннем некат. іонаў хім. кампанентамі клетак, назапашваннем у органах (напр., у касцявой тканцы дэпаніруецца Ca2+, Mg2+, Sr2+). У млекакормячых жывёл і чалавека солі выводзяцца праз кішэчнік і ныркі (экскрэцыя ўзмацняецца пры іх лішку і памяншаецца пры недахопе). Сутачная патрэба чалавека ў асобных хім. элементах залежыць ад узросту, полу, клімату, роду дзейнасці, рацыёну харчавання. Канцэнтрацыя асобных іонаў падтрымліваецца спец. сістэмамі рэгуляцыі (напр., Na+ і K+ — гармонамі кары наднырачнікаў, Ca2+ — гармонамі шчытападобнай і каляшчытападобнай залоз) і каардынуецца ц. н. с. Парушэнне М.а. прыводзіць да паталаг. з’яў (напр., павышэнне канцэнтрацыі K+ у плазме крыві парушае сардэчную дзейнасць, паніжэнне — выклікае мышачную слабасць, парушэнне функцый нырак і страўнікава-кішачнага тракту).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЗКАЕў мастацтве,
эстэтычная катэгорыя, якая служыць для ацэнкі мізэрных з’яў быцця і маст. выяўлення бездухоўнасці ў грамадскім жыцці. У дачыненні да чалавечых учынкаў з’яўляецца крайняй ступенню агіднага і мае выразны маральна-этычны змест. Суадносіцца зкамічным, процілеглае ўзнёсламу.
Для стараж., у т. л. антычнай, маст. свядомасці ўзнёслае і Н., як прыгожае і агіднае, мелі абс. характар, які пазбаўляў іх дынамікі і ўзаемапераходнасці. Сярэдневяковая хрысц. эстэтыка выпрацавала іерархію эстэт. каштоўнасцей: на яе вяршыні змяшчаўся боскі свет, а каля яе падножжа — нізкае матэрыяльнае быццё. Чалавек у гэтай іерархіі займаў прамежкавы стан, і ў яго душы адбывалася барацьба паміж узнёсла-духоўным і матэрыяльна-нізкім. Рэнесансавае мастацтва праўдзіва адлюстравала складанасць жыцця, у якім узнёслае і Н. нярэдка суіснуюць або мяняюцца месцамі. Тэарэтыкі класіцызму абгрунтоўвалі паняцце высокага і нізкага стыляў, якія былі маст. адпаведнікамі «высокага» (арыстакратычнага) і «нізкага» (простанароднага) ладаў жыцця. У л-ры крытычнага рэалізму значнае месца заняло праўдзівае выяўленне пачварных, нізкіх з’яў грамадскага быцця.
У гісторыі бел.маст. культуры катэгорыя Н. разамз камічным і агідным выявілася ў фальклоры, у чарадзейных казках. Фальклорны прыём травестацыі (зніжэнне афіц. высокага, перавод яго ў «матэрыяльна-цялесны план» па-майстэрску выявілі ананімныя паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». В.Дунін-Марцінкевіч, пісьменнікі рэв.-дэмакр. кірунку (Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас і інш.) напоўнілі паняцце Н. глыбокім сац. гучаннем, выкарыстоўвалі яго для крытыкі негатыўных з’яў у жыцці грамадства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭГУЛЯВА́ННЕ АЎТАМАТЫ́ЧНАЕ,
аўтаматычнае падтрыманне або змена паводле зададзенага закону фіз. велічынь, якія характарызуюць вытв. працэс. Ажыццяўляецца пры дапамозе аўтаматычнага рэгулятара, які забяспечвае пастаяннае значэнне рэгуляванай (кіравальнай) велічыні праз выпрацоўку рэгулявальнага ўздзеяння на аснове сігналу адхілення рэгуляванай велічыні ад зададзенага значэння. Асновы тэорыі Р.а. закладзены ў працах Дж.К.Максвела і І.А.Вышняградскага.
Сістэмы Р.а. разамз сістэмамі праграмнага кіравання (ажыццяўляюць змену кіравальных велічынь па зададзеным законе) і сістэмамі сачэння (выконваюць змену кіравальных велічынь па адвольным законе) наз. сістэмамі аўтам. кіравання. Сістэмы Р.а. класіфікуюцца паводле тыпу контуру кіравання (разамкнёныя і замкнёныя); спосабу перадачы сігналаў — неперарыўныя (фіз. велічыні звязаны неперарыўнай залежнасцю) і дыскрэтныя (імпульсныя і рэлейныя). Падзяляюцца на лінейныя, нелінейныя, з пастаяннымі і пераменнымі параметрамі і інш. Выкарыстоўваюцца ў энергетыцы (у т. л. ядзернай), хім. і нафтахім. і інш. прам-сці, таксама ў авіяцыі пры стабілізацыі курсу самалёта (аўтапілот) і інш.
На Беларусі даследаванні па праблемах Р.а. вядуцца ў Ін-це тэхн. кібернетыкі Нац.АН, БДУ, БПА, Ваеннай акадэміі, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі.
Літ.:
Теория автоматического регулирования. Кн. 1—3. М., 1967—69;
Ганэ В.А., Степанов В.Л. Расчет следящих систем. Мн., 1990;
Кузнецов А.П., Батура М.П., Шилин Л.Ю. Анализ и параметрический синтез импульсных систем с фазовым управлением. Мн., 1993;
Анхимюк В.Л., Опейко О.Ф., Михеев Н.Н. Теория автоматического управления. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІСЦЁЛКА, свістулька,
народны духавы муз. інструмент тыпу глабулярнай флейты, вядомы. многім народам свету. Мае рэзанатарную поласць, свістковае прыстасаванне і 2—5 ігравых адтулін. Гучанне даволі моцнае, яркае і ў той жа час мяккае, крыху прыглушанае. Нярэдка іх выраб набываў характар самаст. промыслу (гл.Дымкаўская цацка). На Беларусі вядома з часоў неаліту. На думку некат. даследчыкаў, у першабытныя часы С. выконвалі ролю не толькі дзіцячай забаўкі, але мелі і рытуальнае прызначэнне: свіст павінен быў адганяць «злых духаў». Сімвалічнае значэнне меў і выбар сюжэтаў (конік, козлік, пеўнік, качка); С. ў выглядзе антрапаморфнай фігуркі абазначалі продкаў. Выраб С. звычайна спадарожнічаў ганчарству, нярэдка лепкай іх займаліся жанчыны і дзеці. Пустацелае тулава С. фармавалі на пальцы або цыліндрычнай палачцы (форма), свісток і бакавыя ігравыя адтуліны (звычайна 2) рабілі іголкападобнай драўлянай праколкай (шыпулём). Абпаленыя разамз посудам у хатняй печы ці ганчарным горне, С. былі тэракотавыя, глазураваныя ці чорназадымленыя. У наш час пашырыліся як сувенірныя і маст. вырабы, нярэдка як нар. духавыя муз. інструменты для выканання нескладаных песенных і танцавальных мелодый, імітацыі спеваў птушак (звычайна ў складзе фалькл. калектываў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАШАЛЕ́ВІЧ Васіль Антонавіч (9.1.1897, в. Мхінічы Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл. — 23.10.1941),
бел.драматург. Вучыўся ў духоўных вучылішчы і семінарыі ў Магілёве (1910—14), Яраслаўскім юрыд. ліцэі (1915—16). Настаўнічаў на Краснапольшчыне і ў Мінску (1917—24). У час працы ў Краснапольскай школе (1918) разамз сёстрамі і братам А.Мрыем стварыў тэатр. калектыў, для якога пісаў п’есы. Працаваў сцэнарыстам на кінафабрыцы ў Ленінградзе. У 1930—31 і 1937—41 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна. Друкаваўся з 1920-х г. На фалькл.-этнагр. матэрыяле напісаў казку-феерыю «Апраметная» (паст.Бел.драм. студыяй у Маскве, 1925, БДТ-2, 1926), у якой алегарычнымі сродкамі паказаў гіст. лёс Беларусі. Драмы «Змрок» (паст. БДТ-1, 1927), «Воўчыя ночы» (1928—29), «Рой» (1931) прысвечаны нараджэнню новых сац.-эканам. і паліт. узаемаадносін у бел. вёсцы. У антыфаш. драме «Сімфонія гневу» (паст. БДТ-1, 1935) паказаны трагічныя перыпетыі выжывання творчай інтэлігенцыі ў атмасферы таталітарнага рэжыму. На бел. мову пераклаў драм. жарты А.Чэхава «Мядзведзь» і «Сватанне».
Тв.:
Рой // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мн., 1975. Т. 2;
Сімфонія гневу // Тэатр. Беларусь. 1992. № 4.
Літ.:
Лаўшук С.С. Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20-я — пачатак 30-х гг.). Мн., 1984;
Яго ж. Кандрат Крапіва і беларуская драматургія. Мн., 1986. С. 47—53;
Гісторыя беларускага тэатра. Т. 2. Мн., 1985;
Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.Т. 2. 2 выд.Мн., 2002.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШПЕ́НГЛЕР (Spengler) Освальд (29.5.1880, Бланкенбург, Германія — 29.5.1936),
нямецкі філосаф; прадстаўнік філасофіі жыцця, адзін з заснавальнікаў культуралогіі. Вучыўся ў Берлінскім і Мюнхенскім ун-тах. У асн. працы «Заняпад Еўропы» (т. 1—2, 1918—22) абгрунтаваў ідэю адасобленасці 8 культ.-гіст. тыпаў, якія ў сваім развіцці праходзяць усе стадыі жыццёвага цыкла: дзяцінства, юнацтва, памужнеласці, сталасці і памірання. Усе гэтыя культуры (егіп., вавілонская, інд., кіт., мекс., ант., араб., еўрап.) разамз руска-сібірскай (культурай будучыні) адпавядаюць адна адной па тэмпах свайго развіцця і працягласці існавання (каля тысячагоддзя). Паводле Ш., кожная культура як сукупнасць сімвалаў мае свой уласны прасімвал, які з’яўляецца яе «душой», сістэмастваральным пачаткам; як толькі «душа» культуры ажыццявіла ўсю паўнату сваіх магчымасцей у розных культ. формах (мова, веравызнанне, мастацтва, навука, дзяржава) культура прыходзіць у заняпад і становіцца цывілізацыяй. На яго думку, цывілізацыя нясе «згасанне душы» культуры, перавагу рацыяналізму над ісцінай, прагматызму над натхненнем, перанасычанасць усіх бакоў жыцця тэхнікай і арганізац. формамі, якія падпарадкоўваюць сабе чалавека. Адмовіўся ад ідэі адзінага сусв.-гіст. развіцця і прагрэсу як агульнай яго накіраванасці, але ў сваёй перасцярозе пра апакаліпсіс зах. свету звярнуў увагу на неабходнасць захавання і развіцця культуры як найважнейшага шансу лепшай будучыні чалавецтва.
Тв.:
Рус.пер. — Философия будущего. Иваново-Вознесенск, 1922;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСК»,
1) лідэр эскадраных мінаносцаў Балт. флоту, экіпаж якога вызначыўся ў Вял.Айч. вайну. Пабудаваны ў 1934—39 на Балт.з-дзе ў Ленінградзе; спушчаны на ваду ў 1935 у прысутнасці дэлегацыі з Мінска, якая ўзяла шэфства над караблём. Меў на ўзбраенні гарматы розных калібраў, зеніткі, кулямёты, тарпедныя апараты, бомбакідальнікі, міны; экіпаж 343 чал. Удзельнічаў у баях у сав.-фінл. вайну 1939—40, у абароне Таліна ў пач.Вял.Айч. вайны. 28—29.8.1941 пры прарыве караблёў Балт. флоту з Таліна ў Кранштат быў флагманскім караблём атрада прыкрыцця, адбіў некалькі атак герм. тарпедных катэраў, падарваўся на міне, але экіпаж ліквідаваў пашкоджанні і дайшоў да Кранштата. 23.9.1941 патоплены ням. авіяцыяй. У 1942 падняты і зноў уведзены ў строй. З 1959 быў вучэбным караблём.
2) Былы авіянясучы процілодачны крэйсер Ціхаакіянскага флоту, адзін з найбуйнейшых сав. баявых караблёў. Пабудаваны на верфі ў г. Мікалаеў (Украіна), уступіў у строй у 1978.
Меў на ўзбраенні 21 карабельны верталёт, 12 самалётаў-штурмавікоў зверт. узлётам і пасадкай, процікарабельныя і зенітныя ракеты, водазмяшчэнне каля 40 тыс.т, экіпаж каля 1 тыс.чал. (разамз лётным персаналам; значную ч. экіпажа складалі ўраджэнцы Беларусі, у т. л. Мінска). Зсак. 1989 у рамонце.
У 1993 карабель выключаны са складу флоту, потым з яго знята баявое і навігацыйнае абсталяванне, у 1999 ён прададзены Расіяй Кітаю. Былі аднатыпныя з «М.» крэйсеры «Кіеў» (на Паўн. флоце) і «Новарасійск» (на Чарнаморскім флоце). Іл.гл. пры арт.Крэйсер.
Літ.:
Розанов М. Лидер «Минск»: (Материалы к истории лидера «Минск» эскадры КБФ). Таллин, 1946;
Тыцких В. На крейсере «Минск»: Заметки из дальнего похода // Звезда. 1985. №5;
Полюхов А. Авианосный металлолом // Новое время. 1993. № 7.