грамадска-палітычная і літ. газета ліберальна-бурж. кірунку. Выдавалася з 26.2(10.3).1912 да 13(26).7.1914 у Брэсце штодзённа, з 1913—2 разы на тыдзень на рус. мове. Асвятляла дзейнасць Дзярж. думы, крытыкавала палітыку царызму, губ. ўлады, чарнасоценныя арг-цыі, вяла палеміку з газ.«Северо-Западная жизнь». Друкавала творы мясц. аўтараў, творы Л.Талстога, І.Тургенева, А.Купрына, А.Серафімовіча, А.Аверчанкі, Г.Апалінэра, О.Уайльда, М.Твэна і інш. Прапагандавала рэаліст. традыцыі і наватарскія тэндэнцыі ў л-ры, станоўча ацэньвала творчасць К.Бальмонта, А.Герцэна, Л.Андрэева, Дз.Маміна-Сібірака, У.Гаршына, Р.Скаварады, Т.Шаўчэнкі, жывапіс І.Рэпіна, публіцыстыку М.К.Міхайлоўскага, абараняла ад нападак крытыкі М.Арцыбашава. На рэдакцыю «Н.к.» накладваліся адм. спагнанні, супраць яе вяліся суд. праследаванні.
узброенае задушэнне 2 чэрв. стыхійных мітынгаў і дэманстрацый (1—3 чэрв.) рабочых г. Новачаркаск Растоўскай вобл. (Расія). Рабочыя пратэставалі супраць павышэння цэн на прадукты харчавання (мяса, малако, масла і інш.) на 25—30%, абвешчанага 31.5.1962 пры амаль адначасовым зніжэнні расцэнак аплаты працы. У ходзе аперацыі па «навядзенні парадку» з удзелам войск Паўн.-Каўк.ваен. акругі забіты 23 чал., 39 паранены. Потым адбыліся масавыя арышты. Па Н.п. было ўзбуджана 57 крымін. спраў, па якіх асуджана 114 чал.Вярх.суд РСФСР 14 чал. прызнаў арганізатарамі хваляванняў; 7 чал. прыгавораны да расстрэлу, астатнія да пазбаўлення волі на тэрмін ад 10 да 15 гадоў. Выступленні супраць павышэння цэн адбыліся ў шэрагу інш.прамысл. цэнтраў СССР.
Літ.:
Мардарь И. Хроника необъявленного убийства. Новочеркасск, 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗМЕ́ННАСЦЬ СУ́ДДЗЯЎ,
адзін з асн. канстытуцыйных прынцыпаў судаўладкавання большасці дэмакр. краін свету. Заключаецца ў тым, што суддзя, які прызначаны (у рэдкіх выпадках — выбраны), займае сваю пасаду пажыццёва або да дасягнення пэўнага ўзросту. У Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам «Аб судаўладкаванні і статусе суддзяў у Рэспубліцы Беларусь» ад 13.1.1995 суддзі выконваюць свае абавязкі бестэрмінова, акрамя назначаных на гэтую пасаду ўпершыню. Суддзі, назначаныя на такую пасаду ўпершыню, пасля 5 гадоў работы суддзёй назначаюцца бестэрмінова. Суддзі па адм. справах і выканаўчых вядзеннях назначаюцца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь тэрмінам на 5 гадоў. Суддзі ўсіх судоў нязменныя: яны не могуць быць пераведзены на інш. пасаду або ў інш.суд без асабістай згоды. Паўнамоцтвы суддзі могуць быць спынены толькі ў парадку і на падставах, устаноўленых законам.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім ін-це міжнар. адносін (1944—45). З 1945 літсупрацоўнік газ. «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Известий», «Литературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкуецца з 1946. Піша на рус. мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам...» (1969, нарысы і апавяданні), «К.П.Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакумент. аповесці пра К.П.Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.Броўку, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Пестрака і інш., сцэнарыя дакумент. фільма «У агні жыцця» (1969).
Тв.:
Своими глазами: (Из американских впечатлений). Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭЗІДЭ́НЦКАЯ РЭСПУ́БЛІКА,
адзін з 2 асн. (разам з парламенцкай рэспублікай) відаў рэспубліканскага дзярж. ладу. Характарызуецца захаваннем прынцыпу падзелу ўлад, канцэнтрацыяй у руках прэзідэнта паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы і кіраўніка ўрада, пазапарламенцкім выбраннем прэзідэнта. Ўрад фарміруецца прэзідэнтам незалежна ад раскладу сіл у парламенце. Прэзідэнт не мае права распускаць парламент. У класічнай П.р. (ЗША, Мексіка, Бразілія, Калумбія, многія інш.лац.-амер. і афр. краіны) вышэйшыя органы ўлады (прэзідэнт, парламент, вярх.суд) незалежныя адзін ад аднаго і маюць магчымасць рэальна ўздзейнічаць адзін на аднаго (сістэма «стрымак і супрацьвагаў»). Да П.р., за выключэннем некат. фармальных адрозненняў (наяўнасць прэм’ер-міністра, права прэзідэнта распускаць парламент), блізкія паліт. сістэмы Рас. Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Змешаныя, з рысамі парламенцкай і прэзідэнцкай рэспублікі, паліт. сістэмы (т.зв. паўпрэзідэнцкая рэспубліка) маюць Францыя, Чэхія, Польшча, Балгарыя, Украіна, Літва і многія інш. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАІ́ЗІЙ Пётр (?—1571),
прававед, адзін з заснавальнікаў навук. школы юрыспрудэнцыі ў ВКЛ. Па паходжанні італьянец. Вучыўся ў Падуі і Балонні. Выкладаў права ў Кракаўскім ун-це. Перасяліўшыся ў ВКЛ, служыў у жамойцкага біскупа Я.Даманеўскага і пакінуў вял.літ.-прававую спадчыну. У 1561 склаў для біскупства Канстытуцыю і Навелы — законапалажэнні і правілы, якімі яно павінна было карыстацца. У Вільні ўваходзіў у склад гаспадарскага суда, дзе разглядаліся апеляцыі ад гарадоў з магдэбургскім правам. Аўтар працы «Заключэнне Пятра Раізія, каралеўскага юрысконсульта, аб справах, што слухаліся на судовых пасяджэннях Літвы, і аб абскарджанні судовых рашэнняў» (выд. ў 1563 у Кракаве, у 1570 у Франкфурце-на-Майне, у 1572 у Венецыі). Прыходскую школу Р. ператварыў у вучылішча юрыспрудэнцыі, дзе арганізаваў падрыхтоўку суддзяў, адвакатаў і інш.суд. чыноўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́БАРАЎ Валерый Паўлавіч (н. 26.6.1939, г. Саратаў, Расія),
бел. кінарэжысёр. Скончыў Ленінградскі ін-тт-ра, музыкі і кіно (1976). З 1957 (з перапынкам) на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1978 рэжысёр. Першая работа — кароткаметражны фільм «Жывы зрэз» (1978, паводле апавядання В.Патаніна «Белыя яблыкі», дыплом Міжнар. кінафестывалю ў Обергаўзене Германія). Цікавасць да нар. лёсу, да нац. каларыту выявілася ў фільме «Чужая бацькаўшчына» (паводле раманаў В.Адамчыка, 1982). Найб. значны фільм — «Сведка» (паводле аповесці В.Казько «Суд у слабадзе», 1985), у якім для дасягнення маст. выразнасці выкарыстаў спалучэнне ігравых эпізодаў з дакумент.-маст. (стылізаванымі пад кінадакумент). Праблемы сучаснасці ўзняты ў карціне «Мяне завуць Арлекіна» (паводле п’есы Ю.Шчакаціхіна «Пастка-44», 1988). Зняў дакумент. фільмы «Чаканне» («Зімовая казка», 1975), «Тонежскія бабы», «Нямая скрыпка» (абодва 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ЙМСКІ САБО́Р,
помнік архітэктуры французскай готыкі ў г. Рэймс. Пабудаваны ў 1211—1311 (арх. Жан д’Арбе, Жан дэ Лу, Гашэ Рэймскі, Бернар Суасонскі, Рабер дэ Кусі і інш.), дабудаваны ў 14—15 ст. Трохнефавая базіліка з трансептам, развітай усх.ч. і 2 вежамі на зах. фасадзе. Парталы, вежы, сцены сабора ўпрыгожаны скульптурамі (больш за 5 тыс.) і рэльефамі 13 ст. Тры гатычныя парталы зах. фасада са скульпт. кампазіцыямі «Дабравешчанне», «Страшны суд», «Укрыжаванне» і інш., статуямі святых і анёлаў (анёла, які ўсміхаецца, наз. «Усмешкай Рэймса»). Багата дэкарыраваны паўн. і паўд. фасады. У інтэр’еры хор з вянком капэл (1211—31), раманская і гат. пластыка, вітражы 13 ст., арганы 17 і 18 ст., калекцыя рэліквій. Сабор пашкоджаны ў 2-ю сусв. вайну, адноўлены. Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎЦІ (Southey) Роберт (12.8.1774, г. Брысталь, Вялікабрытанія —21.3.1843),
англійскі паэт-рамантык; прадстаўнік «азёрнай школы». Вучыўся ў Оксфардскім ун-це (1792—94), дзе зблізіўся з С.Т.Колрыджам. Паэт. творчасць пачаў з жанру нар. балады. Аўтар вершаванай драмы «Уот Тайлер» (1794, апубл. 1817) і паэмы «Жанна д’Арк» (1796), напісаных пад уплывам франц. рэвалюцыі 1789—93. Вядомасць прынеслі рамант. балады «Бленгеймскі бой» (1798) і «Суд божы над епіскапам» (1799). У паэмах на фантаст. сюжэты «Талаба-разбуральнік» (1801), «Мэдак» (1805), «Родэрык, апошні з готаў» (1814) выявілася эвалюцыя С. ад бунтарскіх настрояў да захаплення фальклорам і містыкай, да рэліг. пакорлівасці. Аўтар наратыўнай паэмы «Пракляцце Кехамы» (1810), біягр. працы «Жыццё Нельсана» (1813), кніг па гісторыі, эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДО́ВАЯ ЎЛА́ДА,
у адпаведнасці з тэорыяй раздзялення ўлад С.ў. — самаст. незалежная сфера публічнай улады (побач з заканадаўчай і выканаўчай). Уяўляе сабой: 1) сукупнасць паўнамоцтваў па ажыццяўленні правасуддзя, г.зн. паўнамоцтваў па разглядзе і вырашэнні крымін., цывільных, адм. і канстытуцыйных спраў (спрэчак), у парадку, устаноўленым працэсуальным законам, а часам і паўнамоцтваў па абавязковым тлумачэнні норм права (напр., Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь), нарматворчых і кантрольных паўнамоцтваў (напр., праверка законнасці арышту або затрымання) і інш. другарадных паўнамоцтваў; 2) сістэму дзярж. органаў, якія ажыццяўляюць вышэйпералічаныя паўнамоцтвы. Паўнамоцтвы С.ў. падзяляюцца на асноўныя (выключныя) — па ажыццяўленні правасуддзя і дапаможныя. У дэмакр. дзяржавах С.ў. ўскладаецца на суды розных катэгорый (агульнай кампетэнцыі і спецыялізаваныя, адм. і канстытуцыйныя). У Рэспубліцы Беларусь асн. паўнамоцтвы С.ў. ажыццяўляюць суды, у т. л. аднаасобна суддзі.