лёгкае збудаванне для захоўвання сена. Невялікая 4- ці 2-схільная рухомая стрэшка на 4 высокіх слупах, накрытая саломай або дранкай; пры патрэбе можа падымацца і апускацца. Здаўна вядома на Беларусі, паўн. Украіне, ПнЗРасіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕРХАЯ́НСК,
горад у Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), на Пн ад Палярнага круга, прыстань на р. Яна. Засн. ў 1638. 1,9 тыс.ж. (1994). Адзін з самых халодных пунктаў Паўн. паўшар’я (абс. мінімум каля -71 °C).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРБІ́Т,
горад у Расіі, раённы цэнтр у Свярдлоўскай вобл., пры ўпадзенні р. Ірбіт у р. Ніца. Засн. ў 1631. 51,3 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Прадпрыемствы машынабуд., хім.-фармацэўтычнай, шкляной прам-сці. Драм. т-р. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СЦІН ЯР,
касмадром і палігон у Архангельскай Астраханскай вобл.Расіі. Засн. ў 1946. З К.Я. здзейснены запускі геафіз. ракет «Вертыкаль», ШСЗ з серый «Космас» і «Інтэркосмас», інд.ШСЗ «Арыябхата» і «Бхаскара», франц.ШСЗ «Снег-3» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСФІ́ЛЬМ»,
адна з буйнейшых студый маст. фільмаў у Расіі. Створана ў 1924 у Маскве, выпускала фільмы маст., навукова-папулярныя, хранікальна-дакумент., анімацыйныя, з 1935 — толькі мастацкія. З 1991 кінаканцэрн «М.». Гл. таксама раздзел Кіно ў арт.Расія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРУ́НГРЫ,
горад у Рэспубліцы Саха (Якуція), у Расіі. 76,7 тыс.ж. (1996). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр Паўднёва-Якуцкага вугальнага басейна. Здабыча каменнага вугалю. ГРЭС. Рамонтна-мех., электрарамонтны з-ды, домабудаўнічы камбінат. Філіял Якуцкага ун-та. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУД,
старажытная адзінка масы ў Беларусі і Расіі. Вядома з 12 ст. У пач. 20 ст. 1 пуд = 40 фунтам = 16 бязменам = = 1280 лотам = 16,38 кг. Афіцыйна выкарыстоўваўся да 1924 пры ўзважванні зерня, мёду, воску і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАТА́ЙСК,
горад у Расіі, у Растоўскай вобласці. Засн. ў 1779—80. 94,8 тыс.ж. (1994). Вузел чыг. ліній і аўтадарог. Машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтакраны і аўтапрычэпы, мантажныя загатоўкі, эл.-мех. вырабы), лёгкая, харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІ́НСКАЕ,
пасёлак гар. тыпу ў Расіі, цэнтр Агінскай Бурацкай аўтаномнай акругі. За 37 км ад чыг. ст. Магойтуй у даліне р. Ага (бас. Амура). Засн. ў 1811. 9,2 тыс.ж. (1994). Харч.прам-сць. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШО́ЎКА,
рака на У Беларусі, у Хоцімскім р-не Магілёўскай вобл. і Расіі (Смаленская вобл.), левы прыток Беседзі (бас. Дняпра). Даўж. 28 км (у межах Беларусі каля 14 км). Пл. вадазбору 164 км². Пры ўпадзенні ў Беседзь г.п. Хоцімск.